ЧАКАЕМ РЭАГАВАНЬНЯ
Праводзіцца рассылка дакуманта “Спыніць асіміляцыю беларусаў” у міжнародныя арганізацыі, структуры ААН і арганізацыі ў Беларусі.
Адрасаты ў Беларусі:
- ПРААН у Беларусі,registry.by@undp.org
- ЮНІСЕФ у Беларусі, unicef.minsk@unicef.by
- Сусьветны банк у Беларусі, binfo@worldbank.org, (фінансуе беларускія праекты Мэтаў устойлівага разьвіцьця)
- Каардынацыйны савет па ўстойлівым разьвіцьці Міністэрства адукацыі root@minedu.unibel.by
- Асацыяцыя ”Адукацыя для ўстойлівага разьвіцьця” (БДПУ), cc_esd@bspu.by
Тут тэкст для беларускіх арганізацыяў.
Шаноўнае спадарства
Мы, беларусы, вымушаны зьвяртацца да міжнароднай грамадзкай і навуковай супольнасьці, каб ня зьнікнуць пад ціскам асіміляцыі.
Палітыка асіміляцыі, якую праводзіць сістэма адукацыі ў Беларусі, уяўляе найбольшую шкоду ў пытаньнях інтэлектуальнага разьвіцьця беларусаў.
Нам патрэбна дапамога ў прасоўванні праекта па спыненні асіміляцыі беларусаў. Падтрымка неабходная ў стварэнні і функцыянаванні сеткі адукацыйных школ для бацькоў па выхаванні дзяцей у беларускай культуры і мове. Тэма адлюстравана ў прыкладзеным матэрыяле. stop-the-assimilation.pdf
Стаўленьне Міністэрства адукацыі да праблемы нам вядомае. Яно характэрна адлюстравана ў лісьце-адказе 15.11.2017 № 05-3224-П-(0)-0 (у высновах):
“Лічым, што пытаннямі стварэння цэнтра для асветніцкай дзейнасці ў беларускіх сем’ях могуць займацца грамадскія аб’яднанні і таварыствы, заклапочаныя станам і лёсам беларускай мовы, якія сваёй дзейнасцю паслужаць станоўчым прыкладам для іншых грамадзян краіны” .
Яшчэ адзін яскравы ўзор стаўленьня да нашай паблемы выяўляе адказ БДУ 21.02.2019, № 0922/953. Пры гэтым цынічна, парушаючы закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, на наш зварот па-беларуску адказваюць па-руску. У тым ліку, адказ абсалютна навукова не карэктны (мякка кажучы) па ўсім пунктам. Ліст-адказ БДУ прыкладаецца. adkaz-bdu.pdf
Лічым неабходным вас паінфармаваць.
4.02.2020
Сяргей Папкоў
тэл. 29 6615143
http://www.bielarus.net/archives/2020/02/04/5565