РЭПЛІКА ПРА КАНФАРМІЗМ

Паглядзеўя інтэрв'ю чарговагаспэцыяліста з-за мяжы (Чэхія) АленыМаркавай пра беларускую мову і празакон аб мове, прыняты пад прэсамБеларускага Народнага Фронту і ўсягобеларускага грамадзтва ВярхоўнымСаветам 11-га скліканьня ў студзені1990-га года. ("Доктар гісторыі АленаМаркава пра лёс беларускай мовы: пунктуневяртаньня няма". 25 студзень 2020,Сяргей Абламейка, інтэрнэт-старонка"Свабода")

Восьшто піша ў інтэрв'ю А. Маркава. Даю толькідзьвецытаты, але такое там спрэс і толькітакое.

1. «Нефармалы» пачыналі зь непалітычнагапарадку дня — культурная спадчына,экалягічныя праблемы — але паступовапавялічвалі свой палітычны ўплыў іперацягвалі на сябе ўвагу грамадзтва.Найважнейшым пунктам у дзейнасьцінефармалаў была беларуская мова, янывыступалі за пашырэньне сфэры яе ўжытку."

2. "Калі глядзець пратаколы пасяджэньняўпартыйных органаў, то бачна, што кампартыяхацела апярэдзіць ініцыятыву нефармалаўу справе разьвіцьця беларускай мовы іяе прасоўваньня. Камуністы вывучалінефармальныя рухі, сачылі за іх дзейнасьцю,каб перахапіць ініцыятыву. Яны вывучалітактыку, стратэгію і патрабаваньнінефармалаў, каб пасьля адэкватнымспосабам перахапіць ініцыятыву."

Цяперпа сутнасьці. У 1988-1990 гг. адзінайантыкамуністычнай і нацыянальнайпалітычнай сілай ў Беларусі, якаяперавярнула тут ўсё, быў БеларускіНародны Фронт "Адраджэньне".Дзяржаўнасьць Беларускай мовы -- адзінз галоўных пунктаў барацьбы і праграмыБНФ, які аб'яднаў у гэтым ўсё сумленнаебеларускае грамадзтва, выклікаў страхтрывогу і шалёную нянавісьць камуністычнайнамэнклятуры супраць БНФ. Нянавісьцьбыла такой лютай, страх перад папулярнасьцюБНФ такі асэнсаваны, што, практычна дасамага 1990-га года камуністычнаекіраўніцтва і парпаганда старалася дземагчыма нават пазьбягаць слова БНФ (кабне папулярызаваць свайго праціўніка).Замест гэтага камуністы частавыкарыстоўвалі прыдуманы імі абагуленытэрмін "нефармалы". Гэты міфічнытэрмін часта блукаў у выступахкамуністычнага кіраўніцтва і камуністычныхжурналістаў, там дзе гаворка ішла праФронт. Але летам 1989 года ў Вільні адбыўсяУстаноўчы зьезд БНФ, а вясной 1990-газьявілася Фракцыя БНФ ў парляманце.Камуністычныя эўфемізмы і "фармальная"міфалогія зьніклі начыста, а ў 1991 падударамі БНФ зьнікла і КПБ (КПСС).

І вось мы чытаем сэнтэнцыі чалавека, які робіць выгляд, што зваліўся зь месяцаі нічога ня ведае, што тут было, дыккарыстаецца міфічнай тэрміналёгіяйздохлай камуністычнай намэнклятуры.Але ведаем мы гэтыя "штучкі", панове(і чаму тое робіцца). Не было,не існавала Фронту ў разважаньнях спэцаАлены Маркавай. Былінейкія «нефармалы» і КПСС. У Беларусіто ведаюць што было. Але «спэцы» фармуюцьдумку за мяжой. І таму спатрэбіласярэпліка

Штодатычыць навуковых разважаньняў А.Маркавай, заснаваных "напісьмах трудзяшчыхся", то для навуковайасновы гэтага недастаткова. Беларускаямова мусіла б быць дзяржаўнай наваткалі б такіх лістоў у БССР і не было (араней і не было і зразумела чаму). Восьтут і павінна працаваць навука і выяўляццаўзровень навукі. Нажаль ўзровень тут-- замежны, які ня ўмее (альбо ня хоча)аддзяляць гістарычныя працэсы адакупацыйнай палітычнай прапаганды,якая таксама стала часткай гісторыі.(У навуцы яшчэ ёсьць такое паняцьце якінтэлектуальная чэснасьць. Але пра гэтатут не гаворым).

31студзень 2020 г. Зянон Пазьняк