ІНТРАНІЗАЦЫЯ
(АндрэйПянткоўскі пра Расею)
Так, у нашагапажыцьцёвага пуціндэнта прызначалісяў 2024-м некаторыя тэхнічныя праблемыперарэгістрацыі прыладаў абсалютнайулады. Хітрамудрае слоўца “запар”,якое двойчы выцягвала яго за вушы насталец, абярнулася сваім непрыемнымбокам – “тройчы запар” ніяк не каціць.Але ж праблема дробная. Вучоныя халуіўжо даўно з дзесятак сцэнароў яе рашэньнязапрапанавалі. Адзін лепшы за іншы.
І чаму жраптам за чатыры гады да нейкай дробнайруціннай працэдуры яму раптам захацеласятак голасна абвясьціць сябе валадаркаймарской, сухапутнай, судовай, ды яшчэ ўрэжыме ўсенароднага волевывяржэньняна піку травеньскага перамогашаленства?Не, гэта не праблема 2024-га, гэта мабыць,нейкая патрэба 2020-га. У нашай гісторыісустракалася ўжо аднойчы такое ж дзіўнае,на першы позірк, пажаданьне валадара.
Генэральны сакратарЦК ВКП (б) тав. Сталін І.В., які сканцэнтраваўу сваіх руках такую неабдымную ўладу,якая ўсім добрым гітлерам разам узятымня сьнілася, 6 траўня 1941 года нечаканапрызначыў сябе Старшынёй Савета НародныхКамісараў СССР. Якраз на наступны дзеньпасьля свайго гістарычнага выступу набанкеце выпускнікоў вайсковых акадэмій,дзе ён, рэзка адхіліўшы тост за мірнуюпалітыку, запрапанаваны адным недалёкімгенэрал-маёрам, заявіў: “Пара канчацьз абарончым лёзунгам, бо ён састарэў ізь ягонай дапамогай ужо немагчыма набыцьні пядзі зямлі. Чырвоная армія павіннапрызвычаіцца да думкі, што эра мірнайпалітыкі скончылася і пачалася эрагвалтоўнага пашырэньня сацыялістычнагафронту. Той, хто не разумее неабходнасьцінаступальных дзеяньняў, -- абывацельабо дурань”.
Мабыць, менавіта 5траўня ён прыняў рашэньне аб пераходзеда вырашальнай стадыі грандыёзнайапэрацыі “Ледакол”. Ён ня меў патрэбыні ў жменьцы дадатковай улады надмільёнамі сваіх рабоў і дзесяткамтонкашыіх правадыроў. Але як чалавекумістычнага кшталту розуму, які атрымаўу юнацтве рэлігійнае выхаваньне, ямудля сябе самога патрэбна была нейкаяінтранізацыя, высьвячэньне, калі хочаце,перад лёсавызначальным уладарнымрашэньнем. Нешта, што аддалена нагадваеімпэратарскую карону Напалеона, якуютой вырваў з рук Папы і ўзграмазьдзіўсабе на галаву. Альбо плебісцыт, якіправёў Гітлер, каб аб’яднаць пасадыканцлера і прэзыдэнта і абвясьціць сябефюрэрам. Было нешта агульнае ў псіхалогііпаводзінаў такіх розных прафэсійных“валадароў сьвету” перад вырашальнымкідком касьцей.
Спроба заваёвысусьветнага панаваньня скнончыласядля савецкага дыктатара частковымпосьпехам – перамогай у Другой сусьветнайвайне. Сам ён палічыў вынік няўдачай:цар Аляксандр да Парыжа дайшоў быў.
Для краіныцана “перамогі” аказалася пачварнай.Нам 75 гадоў працягваюць кроіцькрывавымі скібамі праўду пра яе – 8 млн,20 млн, 27 млн, 41 млн. Гэта была дэмаграфічнаякатастрофа. “Сталін і Жукаў спалілі ўагні вайны расейскі народ”, -- вынессвой прысуд расейскі жаўнер ВіктарАстаф’еў. Гістарычным рэхам “Ледакола”стала і падзеньне СССР у 1991 годзе.
Спусьцімсяпраз некалькі пралётаў рухомай десьвіцыЛямарка і вернемся да нашага пэрсанажа.На пачатку было ягонае слова. Слова прабуйнейшую геапалітычную катастрофу ХХстагоддзя. Не гібель дзесяткаў мільёнаўлюдзей, а набыцьцё незалежнасьціУкраінай, Грузіяй, прыбалтыйскімідзяржавамі ўспрымалася ягонай імпэрскайсьвядомасьцю як буйнейшая катастрофаХХ стагоддзя. Паводле класічнай расейскайжандармскай традыцыі. Слова ўвасобіласяў гасударавую Справу.
Праз трыццаць гадоўпасьля распаду створанай Сталінымдругой імпэрыі Чынгісхана даляравыямільярдэры, якія ўзялі ў спадчыну адкамуністычнага рэжыму адзін Улус імпэрыіі ядзерную зброю, “гатовыя паўтарыць”.Сам факт існаваньня Захаду як магчымайгістарычнай альтэрнатывы заўждыўспрымаўся валадарамі Крамля якэкзістэнцыйны выклік і пагроза.
Гістарычнаеперамогашаленства, якое культывуеццадзесяцігоддзямі, плаўна перарасло ўперамогашаленства live.Клептакраты ня бачаць сёньня іншагаспосабу захаваньня сваёй асабістайпажыцьцёвай улады і бессьмяротнасьціва ўладзе сваёй карпарацыі.
Аўтары новага“Ледакола-2”, трэба аддаць ім належнае,слушна вызначылі самую важную і ў тойжа час самую ўразьлівую кропку ў сістэмеабароны Захаду. Вось ужо 70 гадоў гэтаяабарона трымаецца на пісхалагічнымфантоме, калі хочаце. На веры сяброў іворагаў у дзейснасьць 5-га артыкулаСтатута НАТО. На рашучасьці ЗША абараняцьсваіх хаўрусьнікаў па НАТО, ахвяруючысяжыцьцямі сваіх жаўнераў, а можа, і сваіхцывільных жыхароў. І калі ў гады халоднайвайны з СССР ад амэрыканцаў патрабаваласягатоўнасьць паміраць за Бэрлін і Парыж,то сёньня вернасьць 5-му артыкулу азначаеіхнюю гатоўнасьць паміраць за Нарву,Клайпэду, Сувалкі.
Гэтыяхаўрусьніцкія абавязацельствы,дэкларуемыя 5-м артыкулам, ніколі немаглі быць стоадсоткава гарантаванымі.Але яны заўжды разглядаліся патэнцыйнымпраціўнікам як даволі сур’ёзныя, ісавецкія правадыры так і не наважылісявыпрабаваць іх на трываласьць у Эўропе.Спакуса праверыць пашыраную на УсходнююЭўропу амэрыканскую гатоўнасьць змагаццаі паміраць хвалюе сёньня фантазію ўКрамлі. Абвал 5-га артыкула Статта НАТО азначаў бы Перамогу пуцінскай Дзюдохэрыіў 4-й сусьветнай вайне, рэванш за паразуСССР у 3-й (халоднай) і прыніжальны сыходЗахаду з сусьветнай гісторыі. Прыніжаныі пераможаны Захад ужо ніколі ня здолеестаць прывабнай альтэрнатывай.
Шчыры ядзерны шантажпасьлядоўна доўжыцца ўжо пяць гадоў.На ўсіх узроўнях (экспэрты, прапагандысты,афіцыйныя асобы) Масква зьвяртае даЗахада сваё гітлерскае пытаньне з 30-хгадоў мінулага стагоддзя: “Вы гатовыяпамерці за Нарву (Данцыг)? Вы наважыцесявыканаць вашыя абавязацельствы паартыкуле 5 Статута НАТО, калі нашыдаведзеныя да адчаю зялёныя чалавечкінакіруюцца ў свой законны адпачынак убалтыйскія рэспублікі, а за імі будуцьстаяць нашы ядзерныя сілы, нацэленыяна вашы гарады?”
Для абвалу 5-га артыкуладастаткова перафарматаваць у заданымключы сьвядомасьць толькі некалькіхчалавек. І перш за ўсё аднаго чалавека– Прэзыдэнта ЗША. Калі гэтая мэтадасягнута, то ўсе матэрыяльныя чыньніківаеннай магутнасьці ЗША – вялізнывайсковы бюджэт, ядзерныя арсэналы,авіяносцы, нябачныя самалёты, узорысамай дасканалай у сьвеце канвэнцыйнайзброі – ператвараюцца ў бессэнсоўныяяркія бразготкі.
Зірніце на вельмі рэдкіпа сваёй пісхалагічнай выразнасьціздымак. Ён увойдзе ва ўсе падручнікігісторыі першай чвэрці ХХІ стагоддзя.
Найвыдатнейшаяпасрэднасьць нашага палітычнага класатолькі што атрымала сваю самую выдатнуюперамогу. Сьвядомасьць 45-га ПрэзыдэнтаЗША перафарматавана ў патрэбным накірункуў выніку інтэнсіўнай паўтарагадзіннайтэрапіі. Пасьля таго сэансу вось ужопаўтара гады Трамп пачынае любую сваюгаворку з супрацоўнікамі Белага домана тэму Расеі словамі: “А вось Пуцінмне сказаў…”
Логіка татальнагасупрацьстаяньня з Захадам няўхільнавядзе да ўмоўнай “Нарвы”, як бы яна ніназывалася. Шанец прынізіць і растаптацьЗахад адным сутыкненьнем воляў, паказаўшыягоную разгубленасьць, нерашучасьць ібездапаможнасьць, нягледзячы на ўсюягоную каласальную эканамічную івайсковую перавагу, настолькі прыцягальныі абяцае галавакружныя палітычныядывідэнды, што наўрад ці недафэрэрнедаімпэрыі здолее пазьбегнуць спакусы.
Вам нічога не нагадваеадзін штамп, які ён апошнім часамналадзіўся з бачным задавальненьнемпаўтараць: “Доўгі час нам даводзіласядаганяць ЗША ў вобласьці ракетна-ядзерныхузбраеньняў. Але цяпер сітуацыя карэннымчынам зьмянілася. Цяпер яны вымушанынас даганяць”.
Але ў сферы ядзерныхузбраеньняў нягледзячы на ўсе сваецудоўныя мульцікі, Масква не валодаеніякай перавагай над ЗША. У гэтай сферынаогул нічога прынцыпова не зьмяніласяі ніколі не мянялася з 1962 года, каліКэнэдзі і Хрушчоў, жахнуўшыся сваёймагчымасьці зьнішчыць абедзьве краіны,адскочылі ў апошняе імгненьне ад ускрайкубездані. Ёсьць толькі аднавайскова-стратэгічная перавага ўсучасных нашых валадароў, але яна можастаць вырашальнай – іхняя гатоўнасьцьахвяравацца дзесяткамі мільёнаў жыцьцяўсваіх і чужых грамадзян.
Як сказаў у сваімдаверным інтэрв’ю Бобу Вудварду(незадоўга да свайго дэманстрацыйнагасыходу ў адстаўку) міністр абароны ЗШАДжым Мэціс, ён пачаў разглядаць Масквуяк экзістэнцыйную пагрозу ЗША пасьлятаго, калі нейкія Russians папярэдзілі ягоасабіста, што яны будуць гатовыя прымяняцьядзерную зброю ў выпадку канфлікта зНАТО ў Прыбалтыцы.
Пасланьне15 студзеня расставіла ўсе тэрміны. Накрасаівк, як вядома, Уладзіміру Зяленскамупрызначана ў Бэрліне другая стрэлка.Ён пастаўлены на лічыльнік і павіненда гэтага часу далучыць Украіну даОРДЛО, як гэта прадпісана Ярмаком іСурковым. Пра гэта яму вельмі прадметнанагадалі ў Амане. Калі ён паспрабуеўвільнуць ад выкананьня сваіх пісьмовазамацаваных абавязацельстваў, нармандскаятройка прымусіць яго або ўжо іншагаўкраінскага акцёра да “міру”. 18 студзеняМэркэль была выклікана ў Маскву, дзепаслухмяна ківала і матляла хвосьцікамна сумеснай прэс-канфэрэнцыі. Макронпрысягнуў Пуціну яшчэ ўлетку ў форцеБрэгансон. Не пазьней за красавік будзеўведзены ў адпаведнасьць і Бацька. Ягонельга выпускаць на выбарчую сьцяжынуяк антымаскоўскага бунтара. Славянскітыл павінен быць зачышчаны датравеньскіх урачыстасьцяў. У траўнімаецца адбыцца інтранізацыя ваеннагаправадыра. Парад Перамогі і ўсенароднаеканстытуцыйнае «волеізьліяньне», якоевысьвячае альфа-самца нашага арыйскагаплемені з дадатковай храмасомайдухоўнасьці.
Лета 2020 –ідэальны час для праверкі данясеньнявернага Макрона пра сьмерць мазгоўНАТО. Russiansу Крамлі ўпэўненыя, што адной пагрозыпрымяненьня ядзернай зброі будзедастаткова для адмовы ЗША ад выкананьнясваіх хаўрусьніцкіх абавязацельстваў.Асабліва пры жывым Трампе у Белым доме.У Крамлі ня ўлічваюць толькі аднаго.Летувісы, эстонцы, латышы не захочуцьдругі раз пакорліва вяртацца ў рабства.Яны добра засвоілі лекцыю 1940 года, ігэтым разам яны будуць біцца як фіны ў1939-м. Ветлівым зялёным чалавечкам іпаветрана-касьмічным сілам РФ прыйдзецавыпрабоўваць на іх найноўшыя сістэмызброі і забіваць іх.
Настолькішмат, што нават сыты, геданістычны,дэкадэнцкі, бездухоўны, хітрамудры,баязьлівы, фальшывы, цынічны Захад няздолее застацца абыякавым. Можна назвацьгэта расізмам, але Пуціну не дазволяцьзабіваць эўрапейцаў у такіх жаіндустрыяльных маштабах, як ён забіваесунітаў у Сірыі. Грамадзкая думка ўЭўропе і ЗША прымусіць свае ўрадызаступіцца за хаўрусьнікаў, што патрапіліў бяду. Пачнецца ўжо не гібрыдная, апоўнамаштабная 4-я сусьветная вайна.Пуцін і Патрушаў працягнуць гістарычнуюмісію Сталіна і Жукава. Яны спаляць уагні гэтай вайны рэшту расейскаганарода.
Андрэй Піянткоўскі