РЭЖЫМ ПРЫСУДЗІЎ ШТРАФ КХП — БНФ ЗА МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЯДЫ — 2019

22студзеня 2020 г. суд Маскоўскага раёну г.Менску (суддзяТацяна Мотыль)прысудзіў штраф у памеры 50 базавыхадзінак – 1350 рублёў Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ. Міліцыя высунула супрацьКХП-БНФ абвінавачваньне ў тым, што“партыя не аплаціла паслугі міліцыіза ахову грамадзкіх мерапрыемстваў 3 і10 лістапада 2019 г.”. Нагадаем, што ранейпаводле гэтага ж абвінавачваньня судомбыў аштрафаваны сп. Юры Беленькі,выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыніКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, які быўарганізатарам мэмарыяльных мерапрыемстваў.

Партыязьвярнулася ў суд з хадайніцтвам(публікуецца), у якім прадставілааргуманты на карысьць таго, што дадзеныадміністрацыйны судовы працэснедапушчальны паводле Закону. Але суддзяне ўзяла пад увагу гэтае хадайніцтва.Міліцыя на працягу часу пасьля згаданыхмэмарыяльных мерапрыемстваў чатырыразы (!) перапісвала пратакол, на асновеякога было высунута абвінавачваньне.І, хаця пасьля мерапрыемстваў прамінулабольш за два месяцы, суд палічыў тэрмінад дня падачы апошняй вэрсіі пратакола.

Сп.Юры Беленькі прасіў весьці слуханьнена дзяржаўнай беларускай мове. Алесуддзя небеларуска адмовіла ў гэтым.

Таксамасп. Беленькі даводзіў у судзе, што партыяня мела патрэбы ў ахове, традыцыйназабясьпечваючы парадак сіламі партыйнайдружыны. “Да таго ж, дадзеная сітуацыярэгулюецца Грамадзянскім кодэксам, іў дзеяньнях партыі няма складуадміністрацыйнага правапарушэньня”.

Партыялічыць судовы перасьлед і штрафнезаконнымі і будзе абскарджавацьпрысуд.

Асобнайувагі беларускага і міжнароднагаграмадзтва заслугоўвае маральны аспэктусёй справы. Адбываецца паліцэйскі ісудовы перасьлед арганізацыі і людзей,якія выканалі важнейшую грамадзкуюмісію – правялі мерапрыемствы ў памяцьахвяраў народу, забітых у часы бяспраўя,у часы генацыду, наладжанага ў Беларусітаталітарным рэжымам Масквы. Людзі зкветкамі і сьвечкамі прышлі на магілыпакутнікаў, каб ушанаваць іх памяць.Многія з удзельнікаў былі пажылогаўзросту і нямоглыя. Нават у недэмакратычныхкраінах дзяржаўныя структуры робяцьусё, каб падтрымаць такое народнаерушаньне. Толькі акупацыйны рэжым унашай краіне перасьледуе грамадзянсудом і прымушае зьбіраць вялікія грошына штраф для міліцыі. Інфармацыя прагэта будзе паведамлена міжнароднамуграмадзтву, каб яно дало адпаведнуюацэнку дзеяньням уладаў, якія спрабуюцьпрадставіць за мяжой свой “чалавечытвар”.

Вядома,што шэраг грамадзкіх арганізацый, якіяпрадстаўляюцца як апазыцыйныя, напрацягу гадоў плацілі рэжыму вялікіясумы грошай на аснове незаконныхпатрабаваньняў аплаты за правядзеньнямерапрыемстваў. КХП-БНФ ня будзеўдзельнічаць у гэтай незаконнай практыцыі плаціць дзяржаўным структурам, якіяутрымліваюцца за кошт дзяржаўнагабюджэту. Зразумела таксама, што такімчынам акупацыйны рэжым намагаеццаспыніць любыя непадкантрольныя ямупраявы грамадзкай актыўнасьці. Гэтаёсьць далейшы крок на шляху да таталітарызмаў нашай краіне.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

22студзеня 2020 г.