КАНСАЛІДАЦЫЯ ГРАМАДЗТВА ВАКОЛ ІДЭІ АБАРОНЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ
(СтудзеньскіСойм 2020 г. Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)
19 студзеняў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФі БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаўвыступ сп. Зянона Пазьняка, СтаршыніКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне” – “Першы крок -- пазбавіццаад Лукашэнкі” (апублікаваны). Дакладчыкахарактарызаваў падзеі апошняга часуяк трывожныя для нашай дзяржавы дні.Масква цісьне на свайго сатрапа ўБеларусі, прымушаючы яго да здачысувэрэнітэту Беларусі за нафту і газ.Змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане.Яны публічна дэманстравалі здрадуБеларусі і злачынныя дзеяньні. Беларускаеграмадзтва адрэагавала пратэстамісупраць прадажнай палітыкі ў Менску ііншых гарадах, што засьведчыла агульнынастрой непрыняцьця палітыкі інтэграцыібальшынёй беларусаў. З новага годузмоўшчыкі зрабілі перапынак, а 15 студзеняпраявілася чарговая расейская тактыка– дэманстрацыя новых расейскіх плянаўпа ўвекавечваньні ўлады Пуціна. Фактычна,15-га студзеня ў Расеі аб’яўлена абпачатку павольнага дзяржаўнагаеправароту, які адбываецца па схемелістападаўскага перавароту 1996 г. уБеларусі. Прыняцьце новай канстытуцыірасцэньваецца як зьяўленьне новагасуб’екта міжнароднага права, у вынікучаго Пуцін атрымае права зноў выбіраццапрэзыдэнтам на два тэрміны.
У сувязі з гэтым дляпадняцьця папулярнасьці рэжыму і Пуцінабудзе працягвацца палітыка паўзучагааншлюсу Беларусі – “паглыбленайінтэграцыі”. У канцы 2019 года апрацоўкасатрапа Масквой уперлася ў цану на нафтуі газ, і Крэмль зрабіў перапынак, кабзабясьпечыць сябе тыл, а потым працягнуцьаншлюс. Небясьпека для Беларусі значнаўзрасла. Тым часам некаторыя рускіяагентурныя аналітыкі сьцьвярджаюць,што А. Лукашэнка зьяўляецца гарантыяйсувэрэнітэту Беларусі. Гэта той выпадак,калі ў рускай аналітыкі канторскія вушытырчаць. Галоўнай небясьпекай сувэрэнітэтуБеларусі быў і ёсьць Лукашэнка. У гэтымстановішчы трэба ад яго пазбаўляццалюбым спосабам. Інакш Беларусь чакаеняшчасьце. Расейскай інтэрвэнцыі баяццаня трэба. Калі яны палезуць, то тут імбудзе і магіла, і канец пуцінскага рэжымуў Расеі.
Сімптаматычныяпаводзіны рэжыму ў сувязі з пратэстамі.Рэжым дэманструе сваю традыцыйнуюакупацыйную палітыку, людзей перасьледуюць,зьневажаюць і караюць турмой і штрафаміпаводле незаконных выракаў судоў. Ніхтоз выканаўцаў рэжымных судовых злачынстваўне павінен уцячы ад расплаты. Для гэтагатрэба, каб пацярпелыя выкарысталі ўсесродкі абароны і вяртаньня справядлівасьці.
У заключэньні дакладчыкпадкрэсьліў, што перад нашай партыяй іўсёй беларускай інтэлігенцыяй у часнапружаньня важнае значэньне маебеларускае асьветніцтва людзей. Пратэстпавінен мець асэнсаваны беларускізьмест, бо змаганьне ідзе за нашаенацыянальнае жыцьцё і вольнае існаваньне.
З дакладамвыступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ўБеларусі абавязкаў старшыні Партыі іФронту. Ён паведаміў сябрам Сойму прапрацяг міліцэйскага і судовага перасьледусяброў КХП-БНФ, якія бралі ўдзел у акцыяхпратэсту супраць “паглыбленай інтэграцыі”і ў мэмарыяльных мерапрыемствах. Нашысябры атрымалі вялікія штрафы, штосьведчыць пра імкненьне рэжыму прымусіцьнашу Партыю плаціць вялікія сумы паводленезаконных прысудаў. Мы будзем абскарджвацьпрысуды і перасьлед у міжнародныхарганізацыях. Адказнага сакратараПартыі сп. Алеся Чахольскага захапіламіліцыя, і пасьля закрытага судовапрацэсу ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнагаарышту. Рэжым імкнецца запалохацьграмадзтва і нэўтралізаваць самыхактыўных арганізатараў грамадзкагаруху. Але наша Партыя ня будзе плаціцьрэжыму вялікія сумы грошай за правядзеньнемэмарыяльных і іншых легальныхмерапрыемстваў так, як ужо на працягугадоў плоцяць іншыя арганізацыі, штоназываюцца апазыцыйнымі. Гэта ёсьцьнаша прынцыповая пазыцыя.
Дакладчык зазначыў,што ў сувязі з дзяржаўным пераваротаму Маскве трэба чакаць узмацненьнярасейскага ціску на Беларусь, трэбабыць гатовымі да супрацьдзеяньнягібрыдным мэтадам імпэрскага ворага.У сувязі з тым, што мясцовыя СМІ невыконваюць адпаведным чынам сваёйзадачы па інфармаваньні грамадзтва,гэтую функцыю павінна выконваць Партыяі шырокае кола патрыётаў, якія ёсьць паўсёй краіне. Кожны павінен па мерымагчымасьці распаўсюджваць адэкватнуюінфармацыю, нашы аналітычныя матэр’ялы.
Выступілі таксамасябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны.Яны паведамілі пра далейшае пранікненьнерасейскай ваеншчыны на тэрыторыюБеларусі. Прыхавана, у цывільнымтранспарце на Беларусь завозяцца вялікіяколькасьці расейскай вайсковай тэхнікіі абсталяваньня. На тэрыторыібеларуска-украінскага памежжаадрэмантаваны дарогі і масты, якія частаня маюць ніякай гаспадарчай карысьці.У Менску пабудаваны некалькі шматпавярховыхдамоў, якія доўгі час не засяляюцца, алеў якіх падтрымліваюцца ўсе сістэмыжыцьцезабесьпячэньня. Для кагопрадназначаны сотні гэтых кватэр? Нявыключана, што для тэрміновага, у разепатрэбы, масавага засяленьня іх расейскіміафіцэрамі і спэцыялістамі, якія будуцьзьдзяйсьняць агрэсіўныя дзеяньнісупраць Беларусі і Украіны.
Сябры Сойму паведамілітаксама інфармацыю з расейскай Поўначыі Сібіры. Там, дзе не адбываецца здабычасыравіны, гарады і рэгіёны знаходзяццаў поўным заняпадзе. Дарогі разьбітыя,дамы абшарпаныя або пакінутыя іразбураныя, народ жыве ў галечы, бяспраўіі беспрацоўі. Прыкметна, што простыялюдзі часта вельмі прыязна ставяцца дабеларусаў, але масава ненавідзяць Масквуі Пуціна. Пэрспэктывы ў такой імпэрыіняма.
Галоўнай задачай ёсьцьінфармаваньне і кансалідацыя грамадзтвавакол ідэі абароны незалежнасьціБеларусі.
Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
19студзеня 2020 г.