ПЕРШЫ КРОК — ПАЗБАВІЦЦА АД ЛУКАШЭНКІ
(Развагіперад студзеньскім 2020г.Соймам КХП – БНФ)
Гэты год пачаўся длянас з сумнай падзеі. Адышоў нечакана ўлепшы сьвет наш сябра і змагар ВіктарРабушка. Гэта вялікая страта для насусіх, для Партыі і для лепшай Беларусі.Але мусім падпарадкоўвацца лёсу і воліБожай. Вечная яму памяць!
Працягваюцца таксаматрывожныя для незалежнасьці нашайдзяржавы дні. Пуцінская кліка ўзяла ўсур’ёзную распрацоўку свайго сатрапаў Беларусі, прымушаючы яго да здачысувэрэнітэту краіны за нафту і газ.Гандаль доўжыцца некалькі месяцаў, алезмоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане.Яны публічна дэманстравалі здрадуБеларусі і злачынныя дзеяньні. Гэтавыклікала абурэньне людзей. Пачалісяпастаянныя пратэсты супраць прадажнайпалітыкі ў Менску і іншых гарадах. Іхоць пратэсты былі нешматлюдныя, янызасьведчылі агульны настрой і непрыняцьцебальшынёй беларусаў прадажнай палітыкіінтэграцыі, за якой стаіць намеррасейскага аншлюсу Беларусі.
З новага году змоўшчыкізрабілі перапынак, стараюцца прадставіцьсвае нізкія дзеяньні як саліднуюпалітыку. У сераду, 15 студзеня, мы сталісьведкамі чарговай расейскай тактыкі– дэманстрацыі новых расейскіх плянаўпа ўвекавечваньні ўлады Пуціна. Аб’яўленааб зьменах у расейскую канстытуцыю,якія плянуецца прыняць на рэфэрэндуме.Гэта той унутраны варыянт, пра які ўРасеі казалася даўно. Ён рана ці познамусіў бы быць запушчаны, бо зьяўляеццаасновай інтэграцыйнага пляну.
Фактычна,15-га студзеня ў Расеі аб’яўлена абпачатку павольнага дзяржаўнагаперавароту, які адбываецца дакладна пасхеме лістападаўскага перавароту1996-га году ў Беларусі, толькі маскоўскіпераварот падрыхтаваны больш дакладнаі рацыянальна. Галоўныя тонкасьці гэтагапляну і вузкія месцы – вынесьці папраўкіў канстытуцыю на рэфэрэндум і аб’явіцьгэта як прыняцьце новай канстытуцыіРасеі. Прыняцьце новай канстытуцыірасцэньваецца як зьяўленьне новагасуб’екта міжнароднага права (якабнаўленьне краіны) у выніку чаго Пуцінатрымае права зноў выбірацца прэзыдэнтамна два тэрміны.
Вузкія месцы гэтагапляну таксама ў тым, што па расейскіхзаконах прапанаваныя папраўкі не тагоўзроўню, каб выносіцца на рэфэрэндум.Але, паколькі тут сітуацыя стане спрэчнай,то яна будзе пераадолена групай улады.
Другую праблему –прызнаньне паправак, вынесеных нарэфэрэндум, як прыняцьце новай канстытуцыі-- пуцінская ўлада таксама ў станепераадолець. Ужо створаная вялікаяканстытуцыйная камісія па ўдакладненьнюканстытуцыі і прыступае да працы. Працэспайшоў. Можна зь вялікай доляй упэўненасьцісказаць, што для Пуціна ён скончыццапасьпяхова.
Зразумела,што гэты плян даволі грубы, большлапідарны, чым ракіроўкі зь Мядзьведзевымі юрыдычна не бездакорны, але ажыцьцяўленьнеяго дазволіць крамлёўскім гномамзахаваць сваё статус-кво ва ўладзе.Недахопам камбінацыі – будзе яе нізкаяміжнародная ацэнка (на якую пуцінскайгрупе збольшага начхаць) і непапулярнасьцьу Расеі, якая Крэмль таксама ня спыніць,але зь якой, праўда, яму прыдзеццалічыцца.
Для падняцьцяпапулярнасьці ўвесь час будзе працягваццапалітыка паўзучага аншлюсу Беларусі(“паглыбленай інтэграцыі”). Пазыцыі,якія заняла Масква ў канцы 2019 года, даюцьёй магчымасьць пасьлядоўна эканамічнадушыць рэжым Лукашэнкі і на радасьць“глыбіннаму рускаму народу” заганяцьсвайго сатрапа ў сеткі пакрокавай“інтэграцыі” і здачы сувэрэнітэтукраіны, што ўзвысіць прэстыж Пуціна яклідэра Расеі і прымусіць грамадзтвапраглынуць дзяржаўны пераварот іманіпуляцыі з канстытуцыяй. (Цікава,што ў каторы раз крамлёўская лабараторыяз рэжымам Лукашэнкі становіцца прыкладамдля расейскага бяспраўя).
Пры разглядзе расейскіхдзеяньняў і, ведаючы агрэсіўны характаррасейскай імпэрскай палітыкі, можназрабіць выснову, што захоп Беларусіпрадуманы ў Крамлі дастаткова грунтоўнаяк пасьлядоўны працэс. У канцы 2019 годаапрацоўка сатрапа Масквой ўперлася ўцану на нафту і газ. Гэта, маўляў, асноўнаяперашкола перад прыняцьцем 31-й дарожнайкарты (гэта значыць палітычнай здачысувэрэнітэту Беларусі). Тут Крэмльзрабіў перапынак, каб забясьпечыць сябетыл і пачаў акцыю 15-га студзеня.
Па лёгіцырасейскай агрэсіі, калі б тое было,скажам, нават у першай палове ХХ стагоддзя,атака вырашалася б проста. Якая тамцана?! Даем вам нафту і газ задарма ібестэрмінова. Падпісвайце 31 карту ібудуем “паглыбленую інтэграцыю”. У“паглыбленай інтэграцыі” гэтая цанаі бясцэнь ўжо ня мелі б значэньня.Памятаем захоп Прыбалтыкі: даем вамВільню, дазвольце трымаць у вас нашыявойскі і вайсковыя базы. Дазволілі. ТадыМасква забрала Летуву разам зь Вільняй.
Цяпер такая грубаякамбінацыя была б небясьпечнай. Беларусьня Крым і не Данбас, а сувэрэнная краіна,суб’ект міжнароднай супольнасьці, іЗША пра гэта нагадалі. Ды й Будапэшцкімэмарандум ніхто не адмяняў, ды йпрэзыдэнт Трамп не Абама. Таму запаволілінаціск і пачалі забесьпячэньне тылу.Але небясьпека для Беларусі тым большузрасла.
На гэтым аспэкце яспыніўся больш падрабязна, бо адразу,ужо 15-га студзеня, затарабаніла агентураў СМІ. Маўляў, усё – Беларусь Расею ўжоне цікавіць, “інтэграцыя” адмяняеццаі т.п.
Тым часам некаторыянават дастаткова сур’ёзныя рускіяагентурныя палітыкі (Андрэй Іларыёнаў,напрыклад, у 2017 г.) адкрыта паведамляюць,што Беларусь ёсьць кандыдат №1 длярасейскай інтэрвэнцыі і ўварваньня,але гарантыяй сувэрэнітэту ў гэтымвыпадку, маўляў, зьяўляецца А. Лукашэнка.Гэта, дарэчы, той выпадак, калі ў рускайаналітыкі канторскія вушы вылазяць.
Галоўнайнебясьпекай для сувэрэнітэту Беларусібыў і ёсьць Лукашэнка. У гэтым становішчытрэба ад яго пазбаўляцца любым спосабам.Інакш Беларусь чакае няшчасьце.
Любы новы,нават слабы ўрад, павінен адкінуцьшызафрэнічную палітыку спадзеву натанныя энэрганосьбіты з Масквы, павіненбудзе пераходзіць на сусьветныя цэныі праводзіць хуткія эканамічныя рэформыз апорай на сваё грамадзтва, на свойнарод; жыць так як усе нармальныя краіныў Эўропе. Тупіка няма. Ёсьць тупіковаедуманьне і тупіковыя людзі.
Прытым расейскайінтэрвэнцыі баяцца тут ня трэба. Каліпалезуць з танкамі ды з “зялёнымічалавечкамі”, то тут ім будзе і магіла,і канец пуцінскага рэжыму ў Расеі. Толькікаб хоць частка беларусаў зразумела,што за краіну трэба будзе ваяваць.
Сімптаматычныя паводзінырэжыму ў сувязі з пратэстамі супрацьзмовы аб інтэграцыі і плянаваньнядзяржаўнага злачынства. Рэжым дэманструесваю традыцыйную акупацыйную палітыкуў дачыненьні да насельніцтва, праводзіцьмасавыя судзілішчы над людзьмі, якіявыступалі ў абарону незалежнасьці іканстытуцыі супроць намераў аншлюсуБеларусі пад выглядам інтэграцыі. Людзейінтэлігентных, адукаваных, заслужаныхдля нацыі публічна прыніжаюць, зачыняюцьза краты ў спэцыяльна створаныяантысанітарныя быдлячыя ўмовы, абдзіраюцьвелізарнымі штрафамі, ілгуць ім у вочы.
У акупацыйнай палітыцыантыбеларускага рэжыму шмат каго здобрых людзей не перастаюць зьдзіўляцьадносіны да арыштаваных інтэлігентаў,жанчын, з боку рэжымных выканаўцаў(суддзяў, міліцыі, функцыянэраў арыштуі турмы). Тут, як правіла, асобіны, якіядзейнічаюць з парушэньнем закону,прыстойнасьці і маралі, гатовыя выконвацьсамыя безадказныя распараджэньнізьверху не пагрунтаваныя на праве. Уасяроддзі ведамстваў унутраных спраўілжэсьведчаньне (што зьяўляеццазлачынствам) стала нормай сістэмы. Калірэжым хоча пасадзіць за краты палітычнанязручнага чалавека, ці садраць зь ягогрошы ў выглядзе вялікага штрафу, тоабавязкова выстаўляе двух ілжэсьведкаўз боку міліцыі. І гэтая сістэма за 25гадоў ніколі не дала збою, колькасьцьпадонкаў у гэтай сістэме ўражвае.
Апошнім часам у некаторыхсродках масавай інфармацыі зьявілісяпублікацыі прозьвішчаў рэжымных суддзяўі месца іх працы (пакуль што бяз месцажыхарства). Гэта добрая (хоць і запозьненая)ініцыятыва. Абавязкова павінен весьцісяпадрабязны ўлік ілжэсьведкаў. Ніхто зьіх (хоць іх сотні, а можа і тысячы) непавінен пазьбегнуць пакараньня. Гэтанеасуджаныя злачынцы. Вопыт дваццаціпяці гадоў зьдзеку над людзьмі паказаў,што ніхто з выканаўцаў рэжымных судовыхзлачынстваў не павінен уцячы ад расплаты.
Тут я яшчэ раз нагадаюаб абавязковасьці люстрацыі прысацыяльна-палітычных зьменах пасьлятаталітарнага, антыдэмакратычнага,акупацыйнага, сацыялістычнага і любогаіншага антынароднага рэжыму. Усёграмадзтва і асабліва ведамствы ўладымусяць быць пралюстраваныя. Інакшперамены ня маюць сэнсу. Яны проста неадбудуцца, бо функцыянеры і памагатыяантынароднага рэжыму зноў застануццапры ўладзе і ў палітыцы. Мусіць быцьлюстрацыя, каб абмежаваць такім асобамдоступ да ўлады. У Беларусі асаблівымчынам павінна быць пралюстравана КГБ,ведамства унутранных спраў, міліцыя,пракуратура і суды. Асаблівы крытэрлюстрацыі – дзеяньні супраць права,Канстытуцыі, закону, і нацыянальныхінтарэсаў Беларусі. Паўтаруся, пераменынемагчымыя, калі гэтага не зрабіць.
Цяпер, каб вінавайцыне схаваліся ад адказнасьці, пацярпелыяад рэжыму мусяць абавязкова выкарыстацьусе законныя сродкі абароны і сродківяртаньня справядлівасьці. Супраціўабавязковы. Апэляцыі трэба выканаць паўсёй судовай лінейцы зь нізу да верхуі потым падаць іск на міліцыю і суды ідалей – зьвярнуцца ў Камітэт па правахчалавека пры ААН. У прынцыпе гэта павінныбылі б зрабіць усе сотні несправядліваасуджаных, зьняважаных і матэр’яльнаабадраных абаронцаў незалежнасьці.
Перад нашай партыяй іперад усёй беларускай інтэлігенцыяйцяпер, у час напружаньня, важнае значэньнемае беларускае асьветніцтва людзей.Пратэст, які вымкне нечакана і ў любыммесцы, павінен мець асэнсаваны беларускізьмест, бо змаганьне ідзе за нашаенацыянальнае жыцьцё і вольнае існаваньне.
Слава Айчыне!
ЖывеБеларусь! ЗянонПАЗЬНЯК
19.02.2020.