ШТО ТРЭБА ДЛЯ ПАЛІТЫЧНАЙ БУДУЧЫНІ БЕЛАРУСІ

Падзеіапошняга месяца 2019 года і пачатак 2020-гаяшчэ раз вымоўна паказалі тым, хтоназірае гульню змоўшчыкаў у здрадніцкуюінтэграцыю, і тым, хто ўмее думаць, штотолькі тая сіла, якая стаіць на пазыцыяхБеларускага Нацыянальнага Адраджэньня,зможа забясьпечыць нацыянальную будучынюкраіны. Усё астатняе недаразьвітасьцьальбо проста блеф непрыяцеляў Беларусі.

Длялюдзей, якія далучаюцца пад сьцягінацыянальнага Адраджэньня, вельмі важнаразумець і ведаць важнасьць беларускаймовы ў гэтых палітычных умовах і ў гэтымзмаганьні. Гэта пытаньне нумар адзіндля абаронцаў Беларусі і пытаньне нумарадзін для яе нішчыцеляў. Не разумеючыгэтага, адраджэнцам стаць немагчыма.Бяз мовы Беларусь ніколі нікогане пераможа. Тым больш Расею -- расейскаймовай, якая ёсьць зброяй зьнішчэньняБеларусі.

Другоепытаньне -- гэта правільнае вызначэньнегалоўнай небясьпекі і галоўнага ворагадля Беларусі. Пэрманэнтнай небясьпекайі ворагам Беларусі ёсьць Расея -- расейскаякаляніяльная супэрдзяржава і яе імпэрскаяпалітыка.

Гарантыявольнага незалежнага быцьця Беларусізьявіцца толькі тады, калі расейскаясупэрдзяржава зь яе імпэрскай палітыкайбудзе разбурана. Пакуль гэтага нястанецца, будзе працягвацца вечнаябарацьба за беларускае існаваньне.

Трэцьціабавязковы імпэратыў (на жаль, яшчэцяжкі для разуменьня цяперашнямупакаленьню) -- ні пры якіх абставінах неўступаць ў Эўразьвяз, бо гэта(улічваючы існуючы нацыянальны стан)будзе канец Беларусі, мэнтальная інацыянальная сьмерць акупацыйнапанішчанай нацыі.

Чацьвертыстоўп адраджэнскай пазыцыі -- на асновепрыватнай уласнасьці, законнасьці ісвабоды забясьпечыць разьвіцьцёдабрабыту народа, разумеючы, што дабрабытёсьць галоўнай сацыяльнай каштоўнасьцюбеларусаў.

Пятыгрунт -- заканадаўчаезабесьпячэньне асьветыграмадзтва ў нацыянальнай гісторыі ікультуры, дзе людзі павінныведаць, што дзяржаўнасьць, мова і культураБеларусі ёсьць працягам дзяржаўнасьці,мовы і культуры Вялікага КнястваЛітоўскага.

Восьпяць актуальных асноваў палітыкіАдраджэньня. Калі іх (ці часткі зь іх)ня будзе ў палітычнай сіле, і ўвогуле уграмадзтве, то ня трэба марнаваць часна бязвыніковае змаганьне за ўсялякія"правы чалавека" ды "дэмакратыю",бо няма ніякіх правоў чалавека падакупацыяй і ніякай дэмакратыі падРасеяй.

Дзеляўвасабленьня гэтых пастулатаў упалітычную сілу і ў рэальную палітыкумусіць быць выканана першасная задачаграмадзтва -- любымі спосабамі ліквідавацьрэжым Лукашэнкі разам зузурпатарам. Вось перад гэтым усёі стаіць. Задача зразумелая. Як яевырашыць -- праблема для ўсіх.

8студзень 2020 г. Зянон Пазьняк