АНШЛЮС МОЖНА ЛІКВІДАВАЦЬ

Аналізуючыаншлюс Аўстрыі, разбор,акупацыю і анэксію Чэхаславаччыны,на якую напалі гітлерская Нямеччына зПольшчай і Вэнгрыяй, спробу савецкайакупацыі Фінляндыі (ў форме анэксіі),захоп і анэксію КрымаРасеяй ў 2014 годзе, потым нямецкую акупацыюНарвэгіі, Даніі, Бэльгіі і т. п., прыходжуда высновы, што палепшыць становішчаальбо пазьбегнуць аншлюса можна былотолькі тады, калі б былі рашучыя дзеяньнікіраўніцтва краін і збройны супраціўагрэсарам. Але (за выключэньнем Фінляндыі)гэтага ня сталася, бо кіраўніцтва краінбыло нікчэмнае, а грамадзтва не гатоваеда супраціву.

Крымрасейцы не захапілі б, калі б украінскіяўзброеныя сілы (нават ў тым стане, у якімяны тады існавалі) аказалі супраціў.

Усеаншлюсы робяцца па адной схеме:застрашэньне альбо здрадніцтвакіраўніцтва і параліч волі грамадзтвада супраціву.

Удзяржаўны арганізм ахвяры ўпырсківаеццаатрута і краіну забіраюць голымі рукамі.

Складнікіаншлюсу Беларусі пасьлядоўна рыхтавалісяРасеяй 25 гадоў. На сёньняшні дзеньпадрыхтоўка завяршаецца, анэксіюафармляюць адкрыта пад эўфемізмам"інтэграцыя", не зьвяртаючы ўвагіна абалваненае прапагандай грамадзтва.

Расейцыў Маскве ўжо адкрыта пішуць пра дату,калі будзе завершаны аншлюс Беларусі.

Ёсьцьспосабы і магчымасьці прадухіліць гэтыаншлюс, але яны ператвараюцца ў нерэальныяперад рэчаіснасьцю. Які супраціў,напрыклад, магла аказаць гітлерцамЧэхаславаччына, калі грамадзтва неразумела навошта тое рабіць, нікчэмнаекіраўніцтва пагадзілася на акупацыю,а моцнае чэхаславацкае войска атрымалазагад не страляць (і нехацела страляць) пааккупантах.

Лагічна(і юрыдычна) групу здраднікаў, якіяпрадаюць Беларусь, трэба арыштаваць,судзіць і пакараць. Гэтага варыянту (пааналогіі -- румынскага) ня будзе, бо дзеляяго ажыцьцяўленьня патрэбныя шырокіянародныя выступы і грамадзкае ўзрушэньне.

Існуемагчымасьць радыкальнага дзеяньняактыўнай часткі людзей, якія возьмуцьна сябе місію ліквідацыі антыдзяржаўнагазлачынства. Калі сярод 10-ці мільёнаўнасельніцтва яшчэ засталося некалькісапраўдных мужчын, то і ў гэтым выпадку,Беларусь можна ўратаваць. Уплываць нападзеі можа нават адзін чалавек. Угісторыі такога шмат. Рэзкія адчайныядзеяньні яшчэ могуць перакуліцьстановішча.

29сьнежань 2019 г. Зянон Пазьняк