МАБІЛІЗАЦЫЯ

Апошні пэрыяд годапоўны падзей і ўрачыстых, і трывожных.Але будзем казаць аб галоўным.

Галоўнаяўрачыстая, жалобная і ганаровая падзеягода – перапахаваньне герояў Паўстаньня1863 года ў Вільні. Гэта факт сімвалічны,які засьведчыў, што Каліноўскі ёсьцьСьцягам Беларускай нацыі. Ён засьведчыў,што Вільня была і будзе для беларусаўсьвятым горадам, куды і адкуль вядуцьусе шляхі велічы нашай гісторыі.

Непрыяцелі Беларусі,між іншым, добра разумеюць беларускуюсакральнасьць Вільні і лучнасьць зь ёйКаліноўскага. Яны хацелі разарвацьгэтую лучнасьць, прымітыўна нашкодзіцьажыцьцяўленьню вялікай падзеі. Аленічога зь іхнай авантуры «падпісногаліста» ня выйшла. Я рады, што сябры нашайПартыі актыўна паспрыялі захаваньнюцэласнасьці падзеі і спынілі шкодныяпрапановы.

Тым часам сітуацыязноў вельмі трывожная ў сувязі зактывізацыяй маскоўскай палітыкі паанэксіі Беларусі. Працэс падаецца падназовам “паглыбленьня інтэграцыі”,дзе складаецца дэталёва распрацаваныплян анэксіі Беларусі і адбываеццагандаль краінай паміж дзьвюма мафійнымі(у рэчаіснасьці крымінальнымі) групаміўлады Масквы і Менска. Нягледзячы натое, што зьмест змоўніцкіх напрацоваксхаваны ў сакрэце, сам працэс плянаваньнязахопу Беларусі адбываецца навідавокуўсяго беларускага грамадзтва. Грамадзтваўсё гэта бачыць, але складваеццаўражаньне, што людзі ніяк ня могуцьпаверыць, што на вачах ва ўсіх рыхтуеццасьмерць іхняй краіны. Ім падаецца тоеневерагодным.

Тым ня менш “тое”адбываецца незаконна, неканстытуцыйна,бяспраўна. І ўсе на гэта са зьдзіўленьнемі трывогай глядзяць.

Мне ўжо прыходзіласязьвяртаць увагу, што змова аб інтэграцыі,якая адбываецца за зачыненымі дзьвярыма,і якую мы назіраем, мае ўсе прыкметыдзяржаўнай здрады і менавіта гэтак можабыць ацэнена. Пры наступленьні яе, народмае права да пакараньня здраднікаўусімі даступнымі сродкамі, уключна даліквідацыі злачынцаў. Тут не пагроза,але канстатацыя права ў выключныхабставінах.

Мы бачым,што ў гандлі пра інтэграцыю змоўшчыкікіруюцца не законамі, не правам, апалітычнымі інтарэсамі. Гэта мэтадалёгіявайны. Яна небясьпечная тым, што каліпрымаецца палітычнае рашэньне неаснованае на законах і на праве, то яностановіцца прычынай і повадам дляагрэсіі. Менавіта так адбываўся захопКрыма і Данбаса і агрэсія Расеі супрацьУкраіны.

Тады, калі ня дзейнічаюцьзаконы, супраціў і актыўнасьць народамогуць перамяніць становішча. Задачапалітычнай партыі змаганьня рыхтавацьнародны супраціў.

Кіраўніцтва нашайПартыі зьвярнулася зь ініцыятывай даўсяго грамадзтва выступіць супрацьзмовы інтэграцыі Беларусі ў Расею істаць у абарону незалежнасьці Беларусі.Непасрэднымі ініцыятарамі высьупіліДэпутаты Незалежнасьці. Прапанаванасабраць на 21 сьнежань вялікі мітынг-сходу Менску на Цэнтральнай (Кастрычніцкай)плошчы, а 14-й гадзіне. Гэты мітынгпрадстаўнікоў усяго грамадзтва павіненстаць пачаткам шырокай народнаймабілізацыі ўсяго народа супрацьінтэграцыі з Расеяй. НезалежнасьцьБеларусі мусіць быць абаронена.Мабілізацыя можа стаць пачаткам вялікіхперамен.

Пратэсты супраць змовыінтэграцыі Беларусі ў Расею пачнуццаў Менску ўжо 20-га сьнежня зь ініцыятывыарганізацыяў БХД і “Разам” (пачатак а18-й гадзіне на Цэнтральнай плошчы).Назаўтра, 21-га ў суботу, на вялікімітынг-сход запрашаюцца людзі з усёйБеларусі.

Трэба мецьна ўвазе: тое, што Масква адмовілася адголаснага аб’яўленьня аб выніках змовыі перавяла працэс у рэжым спатканьняўі ўзгадненьняў, тое зусімне абазначае, што змова спынілася і штогэтым яныня будуць займацца. У разбойстве ёсьцьсутнасьць расейскайпсіхічна хворай дзяржавы. Дляяе характэрна: падрыхтоўкаагрэсіі, захопу, разбурэньняэканомікі суседзяў, інвазія, прапагандысцкінапад, падрыўная дзейнасьць, агентурнаядэзарганізацыя жыцьця іншых краін,вайна і пагроза вайны. Падрыхтоўкаагрэсііі падрыў Беларусі з бокуРасеі ніколі ня спыняцца.Напад можа быць адкрыты, як на Грузію іУкраіну, альбо павольны. Будуць тачыць,як іржа, адкусваць па кавалачку, аленіколі не перастануць, незалежна адпалітычнага характару іхняй улады.

Спыніць гэтую іржавуюзмову інтэграцыі можа толькі сам народ.І таму патрэбна яго мабілізацыя.

Застаўся няпоўнытыдзень да 21-га сьнежня. Стала зразумела,што інфармацыя пра падзею цалкамкладзецца на нас і на нашыя структуры.Беларускіх нацыянальных СМІ ў нас даўноўжо не існуе. Тым часам інфармацыйныямагчымасьці ёсьць і без СМІ. Іх трэбавыкарыстаць.

Змаганьне супрацьінтэграцыйнай змовы і мабілізацыялюдзей на гэтае змаганьне павінна стацьцяпер нашай прыярытэтнай задачай. Нельганедаацэньваць падступнасьці змоўшчыкаў.Тактыка валакіты, зацягваньня і перамоваў,якую яны пачалі, не павінна нас расслабляць.Мы ведаем, што ў любы час яны могуцьпрымяніць свой бандыцкі выскок. Алезадушыць Беларусь зьнянацку ня ўдасца,нават калі палезуць з танкамі, якіядыслякавалі на ўсходніх межах нашайкраіны. Мы яшчэ станем сьведкамі крахуімпэрыі зла.


15 сьнежань 2019 г ЗянонПазьняк