НЕ — ІНТЭГРАЦЫІ Ў РАСЕЮ!
За словам “інтэграцыя” рэжым Масквы і кіроўная групоўка з Менску хаваюць наступнае”:
1. Беларускае войска будзе поўнасьцю падпарадкаванае расейскаму генштабу і нашы вайскоўцы, юнакі і мужчыны, будуць гінуць і калечыцца на расейскіх войнах.
2. Наша тэрыторыя будзе выкарыстана ў расейскіх ваенных авантурах супраць нашых суседзяў. Нашы гарады і населеныя пункты, мірныя людзі стануць ахвярамі расейскіх ваенных авантур.
3. Уся наша ўласнасьць, у тым ліку зямля, нетры, лясы, заводы, прадпрыемствы, гандаль будуць захопленыя рускімі чыноўнікамі і “бізнэсмэнамі” з увядзеньнем так званага агульнага (лічы расейскага) заканадаўства і “роўных рынкавых умоў”. Беларус апынецца без зямлі і грошэй, а яго сям’я патрапіць у багну расейскага беззаконьня.
4. Людзі застануцца без сваіх грашэй. Зьберажэньні будуць скрадзены праз “абменныя” банкаўскія апэрацыі ды іншыя. На нас абрынуцца санкцыі разьвітага сьвету як на саюзьнікаў Масквы. Беларусы застануцца без доступа да замежных лекаў, прадуктаў, сучасных замежных тэхналёгій, вольнага інтэрнэту (у Расеі за “няправільны” рэпост у сацыяльных сетках людзям даюць 5 год турмы).
5. Парадкі сувязяў з замежжам, гандаль з суседнімі краінамі (Польшчай, Літвой, Украінай і інш.), будуць усталёўваць расейскія памежнікі і мытнікі, што будзе не на нашу карысьць.
6. Суды будуць дзейнічаць па расейскіх “паняцьцях”. Правы беларусу будуць дыктаваць чужынцы: рускі чыноўнік і рускі суддзя. Асуджаныя будуць адбываць пакараньне ў расейскіх калоніях.
7. У кіроўных структурах усіх узроўняў сядзе чужы расейскі чыноўнік, які будзе кіравацца толькі загадамі расейскіх уладаў. Беларусаў будуць выціскаць ў расейскія гіблыя рэгіёны.
МЫ НЯ ХОЧАМ ІНТЭГРАЦЫІ Ў РАСЕЮ! Ня верце таму, што гавораць па тэлевізару. Яны добра навучыліся хлусіць і падманваць. Перамовы пра “інтэграцыю” супярэчаць Канстытуцыі. Такіх “перамоў” не павінна быць.
Пакуль ня позна, трэба не дапусьціць інтэграцыі (акупацыі), што ёсьць незаконнай і злачыннай змовай, паколькі не дазваляецца нашай Канстытуцыяй.
Усюды ў Беларусі павінна гучэць - “НЕ – ІНТЭГРАЦЫ І Ў РАСЕЮ”.
Заклікаем разгарнуць Народную Мабілізацыю супраць інтэграцыі ў Расею.
Стварайце актыўныя групы Народнай Мабілізацыі супраць інтэграцыі ў Расею.
Заклікаем усіх прымаць удзел у пратэстных акцыях.
Сьнежань 2019 Ініцыятыва “Баларуская Салідарнасьць”
Увага! Гэты тэкст для ўлёткі. Сябры, актывісты, калі ласка, раздрукоўвайце і распаўсюджвайце! Людзі павінны быць інфармаваныя. Тут фарматы тэксту для друку.