АБ ПРАВЯДЗЕНЬНІ СЬЛЕДЗТВА

Беларускіяграмадзяне Пазьняк ЗянонСтаніслававіч, Беленькі Юры Адамавіч, ПапкоўСяргей Пятровіч падрыхтавалі іадаслалі ў ГенэральнуюПракуратуру і Следчы Камітэт заявыабвінаваўчага кшталту аб антызаконныхдзеяньнях А. Р. Лукашэнкі. (гл. ніжэй).


ГенэральнамуПракурору Рэспублікі Беларусь

УСьледчы Камітэт Рэспублікі Беларусь


Грамадзянерэспублікі Беларусь:

(прозьвішчы,адрасы)


Абправядзеньні сьледзтва


Просімправесьці сьледчыя дзеяньні ў сувязіз паведамленьнем прэсслужбы Адміністрацыіпрэзідэнта аб пу блічным выказваньніА. Р. Лукашэнкі, у якім ён засьведчыў прастварэньне групы кадравага рэзерву ўколькасьці 850 чалавек, якія надзеленыім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перадзаконам і валодаюць пэрсанальнымімунітэтам. Без асабістага дазволу А.Р. Лукашэнкі "іх нельга затрымліваць,арыштоўваць". "Гэтаважна для таго, каб яны маглі самастойнадзейнічаць", -- патлумачыў А. Р.Лукашэнка.

ДзеяньніА.Р.Лукашэнкі груба парушаюць КанстытуцыюРэспублікі Беларусь, у тым ліку:

-арт 7. УРэспубліцы Беларусь устанаўліваеццапрынцып вяршэнства права.

Дзяржава,усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюцьу межах Канстытуцыі і прынятых уадпаведнасці з ёю актаў заканадаўства.

-арт.23. (абзац другі) Ніхтоне можа карыстацца перавагамі іпрывілеямі, якія супярэчаць закону.

КанстытуцыяРэспублікі Беларусь (глава 3 раздзела4) і Закон “Аб Прэзыдэнце РэспублікіБеларусь” не надзяляюць асобу, якаязаймае пасаду Прэзідэнта РэспублікіБеларусь, правам надаваць імунітэтнедатыальнасьці асобным грамадзянамабо групам грамадзянаў.

Стварэньнеантыканстытуцыйнай групы ў мэтахфармаваньня і ўтрыманьня ўлады, незаконнаенадзяленьне яе ўдзельнікаў асобыміпаўнамоцтвамі, якія выводзяць іх з-паддзеяньня закону і падпарадкоўваюцьтолькі асабістай волі А. Р. Лукашэнкі,ёсьць актам грубага выкарыстаньня ўладыў асабістых інтарэсах іперавышэньня службовых паўнамоцтваў.( арт. 426Крымінальнага Кодэксу РэспублікіБеларусь).

??кастрычнік 2019 год, г. Менск

Подпісы

--------------------------------------------------

Гэтытэкст можа паслужыць прыкладамдля іншых заяваў, лістоў і зваротаў уворганы пракуратуры і сьледзтва. Пішыце.Гэта трэба рабіць.

ЗянонПазьняк, 24 кастрычнік 2019 г.