ЯШЧЭ РАЗ АБ ПРАФАНАЦЫІ “ПЕРАПІСУ”
Такзваны "перапіс" насельніцтваБеларусі як палітычна-акупацыйнаемерапрыемства рэжыму працягваеццадалей, але, як зьява, ўжо цалкам правалена.Тое, што вытварае рэжым зь перапісам,ніякім перапісам не зьяўляецца. Гэтанапоўкрымінальны збор інфармацыі зпадтасоўкай адказаў па асноўных пытаньняхі з абдурваньнем людзей.
Назіраючыза гэтым працэсам шальмаваньня народу,можна зразумець важную тэхналягічнуюнеабходнасьць перапісу. Перапіснасельніцтва павінен адбывацца выключнана папяровых фармулярах шляхам апытаньняі запісаў, якія кантралюе і падпісваеапытаная асоба і апытальшчык. Такімчынам застаецца архіўны дакумант іаўтаматычна зьяўляецца кантроль людзейза перапісам.
Тое,што прыдумаў рэжым, -- гэта цынічны зьдзекнад людзмі. Апытаньне заносіцца "фіксавальшчыкам" у "таблет"шляхам прыцісканьня пальчыкам, цікурсорам розных кнопачак. (Бальшынялюдзей нават ня бачыць, што там атрымалася).Але справа нават ня ў гэтым. Магнітнуюінфармацыю, занесеную ў таблет, потымможна зьмяніць як заўгодна, было бжаданьне і ўменьне. Можна таксамаліквідаваць увесь запіс і цалкамперапісаць фармуляр. Таблет у перапісе-- гэта шулерства.
Дакумэнтальнамае значэньне і паддаецца кантролютолькі тое, што запісана на доўгатрывалымматэрыяле.
Дарэчы(іншая тэма), тут я закранаю асновуасноваў фіксаваньня чалавечай гісторыі.Элекрамагнітная інфармацыйная цывілізацыяможа абваліцца за адзін дзень, з усімісваімі "гугламі". Патопу неспатрэбіцца. Вавілонскую вежунаграмазьдзілі настолькі, што яна ўжоможа абваліцца сама пад цяжкасьцю сваёйканструкцыі.
Пішыцекнігі, спадары. Друкуйце газэты. Напісанае-- застанецца.
23кастрычнік 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК