ЗМОВА

Некаторыябеларусы не перастаюць зьдзіўляццатупой (як яны думаюць) дэмагогііпрадажнікаў Беларусі, якія паўтараюць,як заведзеныя, што, маўляў, суверэнітэтуне здадуць і ніякай палітычнай інтэграцыіз Расеяй ня будзе, аб'яднаюць толькіэканомікі.

Кожныведае, што так званае "аб'яднаньнеэканомікі", гэта і ёсьць стратасуверэнітэту і канец незалежнасьціменшай краіны (палітычная дэклярацыястановіцца тады толькі фармальнасьцю).Тым ня менш, змоўшчыкі ўсяроўна ўпартапаўтараюць сваю прыдумку, не спыняючыся.

Намой погляд, тут у іх нават няма разьлікуна масы цёмных людзей. Тут цынічныслоган, які яны паўтараюць без канца,бо ім трэба ж нешта паўтараць, мецьнейкае слоўнае прыкрыцьцё, хоць бы ісамае фальшывае. Такая ёсьць іхняятактыка.

Нядаўнаспадара Макея змусілі даць інтэрв'ю. Ёнвыразна засьведчыў сваю рэжымную прыродунепрыняцьця вольнай беларускай нацыіі выказаўся пра стратэгічны плян здачыкраіны. Сказаў амаль адкрыта. Цытуюгэтае ягонае выказваньне:

"Наначальном этапе, я говорил в интервьюРБК, содержались предложения осоздании неких наднациональных структур,что, конечно же, связано с политическойсоставляющей более углубленной интеграциимежду Беларусью и Россией. Но я упомянуло том, что на встрече президентов в июлеэтого года в Санкт-Петербурге былиобсуждены все предложения обеих сторони однозначно была признана президентаминецелесообразность работы над этимипредложениями, которые содержатопределенную политическую составляющую.

Нетсмысла разговаривать сейчас, например,о создании единого Центрального банка,что является венцом экономическойинтеграции, если мы не достиглинормального уровня экономическогосотрудничества на данном этапе. Естьряд актуальных проблем, которые решатьнадо сейчас, а нестроить сначала крышу, а потом думать,как подвести под эту крышу фундамент.Надо сначала возвести фундамент, затемстены, а затем уже строить крышу."

Дык,што тут яшчэ тлумачыць!

Ёнжа, ужо не хаваючыся, кажа, што будуцьствараць эканамічны грунт паглынаньнякраіны (базіс), каб потымтое толькі палітычна засьведчыць (дах).

Мыбачым гэтых прадажнікаў, якія ў дадатакяшчэ імкнуцца няўклюдна ашукацьграмадзтва.

Раскрыцьцёздрадніцтва мае тую асаблівасьць, штояно мусіць быць пакаранае заранёў,пакуль не нарабіла шкоды. Што станеццаў Беларусі -- паглядзім. Я, аднак, адчуваю,што цяпер гэты нумар простатак прадажнікам ня пройдзе.


ВАЙНА

Зусіх бакоў сталі зноў казацьпра падрыхтоўку Расеі да вайны. Янарыхтуецца ўжо 19 гадоў, але тут маецца,перш за ўсё, напад на Украіну. Выбудоўваюцьударную лінію ад Растова да Смаленска.Расея ўдала выкарыстоўвае саўковасьцьновага ўкраінскага прэзыдэнта, паляпшаесваю пазыцыю ў Эўропе і на БлізкімУсходзе. У Беларусі на Палесьсі Маскватаемна будуе стратэгічную авіябазу збэтанаванымі пэналамі і ўзьлётнайпаласой у бок Украіны. На Гомельшчыне,ля ўкраінскай мяжы, таемна, са згодысатрапскага рэжыму, расейская ваеншчынапрыстасоўвае іншы плацдарм.

Подласьцьмаскоўскіх агрэсараў відавочная --скарыстаўшы прадажнасьць лукашысцкагарэжыму, пачаць наступ на Украіну зьбеларускай тэрыторыі, і тым самым дэфакто ўцягнуць Беларусь у сваю ганебнуювайну.

Нашыяназіральнікі мяркуюць, што Пуцін можапачаць вайну ў 2021-22 гадах, пасьля таго,як будзе пабудаваная паўночная ніткагазаправоду, каб мець спакойнай Эўропуі закулісную падтрымку Нямеччыны дыФранцыі. За гэты час будзе завершанамадэрнізацыя і камплектацыя заходняйгрупы войскаў і (хутчэй за ўсё) будуцьсправакаваныя ўнутраныя пратэсты іканфлікты на Украіне.

Пакульшто ўсё спрыяе плянам расейскай агрэсіі.Тэарытычна спыніць іх магла б Беларусь,але для гэтага мусіць быць зьмена ўлады.


ЗАКЛІК

Укаторы раз паўтараю свой заклік дабеларусаў, каб рыхтаваліся да збройнагасупраціву агрэсарам. Рыхтавацца трэбацяпер і вельмі сур'ёзна. Аўтаномныягрупы -- толькі па два чалавекі. Падрыхтоўкада партызанскіх дзеяньняў у населеныхпунктах, рыштунак і ўсё неабходнае.Памятайма, што таго сьвету, які быў да2014 года, ужо няма.

Яверу і ведаю, што ў Беларусі ёсьць шматсапраўдных, патрыятычных і разумныхмужчын, якія здольныя змагацца за нашуволю, незалежнасьць і сьветлую Беларусь.Рыхтуймася ціха, упэўнена, нясьпешна,з усьмешкай на твары. Перамога будзе.

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь!

18кастрычніка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК