ІНТЭНСІФІКАЦЫЯ АКУПАЦЫЙНАЙ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКІ

(КастрычніцкіСойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

13кастрычніка ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”. Старшынязапрапанаваў Сойму абмеркаваць і прыняцьдзьве заявы і прыступіць да падрыхтоўкіда важнейшага мерапрыемства – мэмарыяльныхшэсьця і мітынгу-рэквіема на сёлетніяДзяды.

Здакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Ёнвыклаў асноўныя палажэньні дзьвюхзаяваў КХП-БНФ – “Спыніць антызаконныпрацэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею”і “Аб статыстычных маніпуляцыях уладынад насельніцтвам, аб фальсіфікацыяхапытаньня людзей і аб непрызнаньнівынікаў перапісу насельніцтва 2019 годаў Беларусі”.

СябрыСойму выказалі думку аб тым, што заявызьяўляюцца вельмі своечасовымі і правяліактыўнае абмеркаваньне на гэтую тэму.Пры абмеркаваньні заявы аб антызаконнымпрацэсе “інтэграцыі” Беларусі ў Расеюбыло падкрэсьлена, што абсалютнаябольшасьць беларускага грамадзтва ўжомае адэкватнае ўляўленьне аб тым, штотакое Расея – краіна, дзе валадарацькрымінал, бяспраўе, гвалт, нянавісьцьі падман, імпэрыя, дзе цана чалавечагажыцьця роўная нулю, дзе пануе разбуральныэканамічны крызіс і гаспадарчы ўпадак.Людзі адкрыта выказваюцца супраць таго,каб расейскі кашмар прышоў на нашузямлю. Менавіта таму існуючы ў Беларусірэжым хавае ад нашага грамадзтва зьместперамоваў з Масквой пра “інтэграцыю”і імкнецца паставіць беларусаў перадзьдзейсьненым фактам паглынаньня нашайкраіны суседняй імпэрыяй. Прамаскоўскірэжым пад кіраўніцтвам сваіх маскоўскіхгаспадароў вядзе злачынную практыку“таемнай дыпламатыі”. Не вытрымліваюцькрытыкі “аргуманты” “інтэгратараў”аб тым, што новы этап паглынаньня БеларусіРасеяй зьяўляецца працягам “будаўніцтвасаюзнай дзяржавы РФ і РБ”. Так званая“саюзная дзяржава” зьяўляецца нікчэмныму юрыдычным сэнсе ўтварэньнем, якое непрызнана нікім у сьвеце і супярэчыцьКанстытуцыі Беларусі. Да таго ж, рашэньніпа “саюзнай дзяржаве” прымаліся дэ-юрэнелегітымнымі структурамі прарасейскагарэжыму. На аснове гэтага нелегітымнагаўтварэньня Масква і мясцовы рэжымзьбіраюцца разгортваць сваю “акупацыйнуюінтэграцыю”, якую не прызнае ні беларускінарод, ні міжнародная супольнасьць.

СябрыСойму падкрэсьлілі, што ўсе службовыяасобы дзейснага ў Беларусі рэжымупавінны ведаць аб сваёй крымінальнайадказнасьці, калі яны падпішуць“інтэграцыйныя” дакуманты па паглынаньнюБеларусі Расеяй. Паводле беларускагазаканадаўства іхнія дзеяньні падпадаюцьпад кваліфікацыю дзяржаўнай здрады, ігэтыя асобы будуць трактавацца якдзяржаўныя злачынцы.

Былаабмеркавана таксама заява “Аб статыстычныхманіпуляцыях улады над насельніцтвам,аб фальсіфікацыях апытаньня людзей іаб непрызнаньні вынікаў перапісунасельніцтва 2019 года ў Беларусі”. СябрыСойму зазначылі, што фармальна зьместпытаньняў перапісу нібыта адпавядаеагульнапрынятым нормам. Але трэбаўлічваць факт існаваньня ў нашай краінерэжыма ўнутранай акупацыі. Гэты рэжымслужыць не беларускім нацыянальна-дзяржаўнымінтарэсам, а інтарэсам імпэрскай Масквы.Таму працэс перапісу ня можа разглядаццаяк тыповая дэмакратычная працэдура, аяго вынікі як адлюстраваньне сапраўднагастановішча ў беларускім грамадзтве.Шэраг пытаньняў сфармуляваны такімчынам, каб вымусіць беларусаў адказвацьаб першанстве расейскай мовы ў грамадзкімі асабістым жыцьці беларусаў. Перапісправодзіцца як частка рэжымнай палітыкіасіміляцыі і русіфікацыі беларускаганарода, ва ўмовах сапраўднай зьнішчальнайвайны супраць беларускай мовы, культуры,традыцыі і дзяржавы, на фоне актывізацыіакупацыйных працэсаў, кіруемых Масквойз мэтай канчатковай ліквідацыі БеларускайДзяржавы.

СябрыСойму зьвярнулі ўвагу на становішча, уякім жывуць і разьвіваюцца па сёньняшнідзень пакаленьні беларусаў. Нават калібацькі размаўляюць з дзецьмі па-беларуску,то далейшае разьвіцьцё, адукацыя ісамарэалізацыя асобы ў роднай мовенемагчымыя ва ўмовах унутранай (кіраванайз Масквы) акупацыі і татальнай русіфікацыі.Ужо пачынаючы з навязаных нашамуграмадзтву татальнага расейскамоўнагадзіцячага садка, праз татальнуюрасейскамоўную школу, такую ж вышэйшуюшколу і расейскамоўнае функцыянаваньнеў працоўных калектывах беларусы нямаюць магчымасьці і права рэалізавацьсвае элемэнтарныя нацыянальныя правы.

СябрыСойму заявілі, што і сам працэс правядзеньняперапісу, а таксама падвядзеньне яговынікаў маюць закрыты ад грамадзтвахарактар. Нават падчас праводзімыхрэжымам недэмакратычных выбараў ёсьцьмагчымасьць забесьпячэньня элемэнтарнаганазіраньня за працэсам галасаваньня,што дазваляе выкрыць шэраг парушэньняўзакону і працэдуры, а, самае галоўнае,прадэманстраваць вельмі нізкі ўзровеньудзелу грамадзтва ў электаральным фарсерэжыма. Працэс перапісу зьдзяйсьняеццаў закрытым, цалкам падкантрольным уладамрэжыме. Ніякі грамадзкі кантроль, ніякоеназіраньне немагчымыя і не дапускаюцца.Рэжым што захоча тое і напіша ў вынікахсвайго мерапрыемства.

Ужовядомы шэраг выпадкаў, калі перапісчыкіатрымалі ўказаньне ад уладаў запаўняцьапытальныя лісты такім чынам, кабпадкрэсьліць панаваньне расейшчыны ўнашай краіне. Гэта ёсьць крымінальнаяпрактыка. Яе вынікі ня могуць быцьпрызнаныя як аб’ектыўныя і сапраўдныя,рэжымны перапіс мае тэндэнцыйны характарі зьяўляецца палітычнай акцыяйантыбеларускага рэжыму.

СябрыСойму адзінадушна прышлі да высновынаконт чарговага выбарчага фарсу, якізараз праходзіць у Беларусі. У ацэнцыгэтай падзеі дапамагае нават выказваньневядомай Л. Ярмошынай: “На этих выборах,как никогда ранее, видно активное участиеоппозиции, что свидетельствует одемократичности выборов”. Бальшынябеларускага грамадзтва даўно ўжо ацанілаі “дэмакратычнасьць выбараў” (няўдзельнічае ў іх), і ролю ў гэтым фарсепсэўдаапазыцыі, задача якой палягае ўтым, каб легітымізаваць псэўдавыбары.Намаганьні рэжыма і яго спарынг-партнёраўз “апазыцыі” і гэтым разам будуцьмарнымі, беларусы ня пойдуць на выбарчыфарс.

СябрыСойму паведамілі пра далейшае паглыбленьнеэканамічнага і сацыяльнага крызісу паўсёй Беларусі. Зачыняюцца мерапрыемствы,і адміністрацыя прапануе беспрацоўным“паехаць на працу ў Крым” або “ўМаскву”. Людзі заўважылі, што нядаўняяаўтааварыя пад Калугай, дзе загінулі 4беларусы, якія ехалі на працу ў Маскву,практычна, не была адлюстравана ў СМІ.Рэжым апасаецца паведамляць пра драмы,якія здараюцца зь беларусамі ў Расеі.Ёсьць дадатковыя факты пра антынароднуюгаспадарчую палітыку рэжыму. Заўважана,што апошнім часам на прадпрыемствы,якія яшчэ функцыянуюць, прызначаюццановыя намесьнікі кіраўніцтва паэканамічных пытаньнях – усе яны з Расеі.Няўжо сярод беларусаў няма кваліфікаваныхэканамістаў-гаспадарнікаў, навоштазапрашаць чужых “варагаў”? – задаюццапытаньнямі людзі. Выснова можа быцьтолькі адна. Масква бярэ пад сваёнепасрэднае кіраваньне беларускіяпрадпрыемствы з мэтай давядзеньня іхда банкруцтва і канчатковага іх захопу.

СябрыСойму выказалі трывогу з нагоды пашырэньнярэжымам памежных зонаў (недаступныхдля грамадзтва) на беларуска-украінскімпамежжы. Там заўважана павышанаяпрысутнасьць людзей у вайсковыхуніформах, але без апазнавальных знакаўдзяржаўнай ідэнтыфікацыі.

Сьветпавінен ведаць аб тым, што тэрыторыяБеларусі можа быць у любы момантвыкарыстана для разгортваньня агрэсііРасеі супраць Украіны. Гэтаму спрыяе іантыэкалагічная, непатрэбная Беларусізасакрэчаная пабудова ваеннагаавіяплацдарму праз Альманскія балотыі гідралагічны запаведнік з бетоннайузлётнай паласой у бок Украіны. Зразумела,што гэты плацдарм рыхтуецца для расейскіхагрэсараў. Але яны не павінны будавацьтут свае плацдармы і беспакарана таптаццана нашай зямлі.

Соймпрыняў заявы “Спыніць антызаконныпрацэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею”і “Аб статыстычных маніпуляцыях уладынад насельніцтвам, аб фальсіфікацыяхапытаньня людзей і аб непрызнаньнівынікаў перапісу насельніцтва 2019 годаў Беларусі” (публікуюцца).

Соймтаксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13кастрычнік 2019г.