АБ СТАТЫСТЫЧНЫХ МАНІПУЛЯЦЫЯХ УЛАДЫ НАД НАСЕЛЬНІЦТВАМ, АБ ФАЛЬСІФІКАЦЫЯХ АПЫТАНЬНЯ ЛЮДЗЕЙ І АБ НЕПРЫЗНАНЬНІ ВЫНІКАЎ ПЕРАПІСУ НАСЕЛЬНІЦТВА 2019 ГОДА Ў БЕЛАРУСІ

З4-га па 30-га кастрычніка 2019 г. у Беларусіпраходзіць афіцыйны перапіс насельніцтва.Падбор пытаньняў перапіснай анкетыабумоўлены дзьмюма задачаміпрарасейскайўладнай сістэмы ў Беларусі. Першая –стварэньне аргумэнтацыі для асіміляцыйнайпалітыкі і русіфікацыі краіны. Другая– здабыцьцё падрабязных зьвестак абсацыяльна-эканамічным, культурным,ідэёва-палітычным, сямейным, сьветапогляднымі іншым прыватным стане асобы дзелякантролю ўлады над насельніцтвам.

Іпершая, і другая пазыцыі перапісу ёсьцьпарушэньнем правоў чалавека і Канстытуцыікраіны і абумоўленыя палітычныміінтарэсамі антыдэмакратычнагааўтарытарнага рэжыму ў Беларусі іпалітыкай Масквы, якая кантралюеантынародны рэжым у Беларусі.

Галоўнымпытаньнем перапіснай анкеты зьяўляеццапытаньне аб беларускай мове: хто назавеяе роднай, хто на ёй размаўляе. Пытаньнісфармуляваныя некарэктна, з разьлікамна прапагандысцкую дэзінфармацыю людзейі на вынікі русіфікацыйнай палітыкіасіміляцыі. Ня ўлічаныя дакладныя ўгэтай далікатнай сітуацыі рэкамэндацыіЭўрапейскай эканамічнай камісііАрганізацыі Аб’яднаных Нацыяў паправядзеньні перапісаў насельніцтва(пп. 34, 35).

Далікатнасьцьадносінаў вынікае са становішча, якоесклалася ў выніку палітыкі антыдэмакратычнагарэжыму Лукашэнкі па русіфікацыібеларускага насельніцтва. У самымпачатку ўлады гэтага рэжыму адразу 70%беларускіх школаў ператварыліў рускія школыі былі спаленыя беларускія падручнікідля школаў на беларускай мове. У наступныпэрыяд рэшту беларускіх школаў зачыняліпаступова па некалькі адсоткаў у год,але сістэматычна, і цяпер давяліколькасьць беларускіх школаў паніжай10%. Беларускіясем’і былі пазбаўленыя выбару нацыянальнаймовы навучаньня для сваіх дзяцей.

Палітыцызачыненьня беларускіх школаў спрыяліфальшывыя перапісы насельніцтва, дзебылі пададзены заніжаныя зьвесткі абсамаідэнтыфікацыі і аб роднай мовелюдзей.

Цяперашніперапіс насельніцтва 2019 г. праводзіццаз тымі ж мэтамі і з улікам інтарэсаўМасквы па інтэграцыі Беларусі ў Расею.Антыканстытуцыйныя дзеяньні па інтэграцыітаемна абмяркоўваюць цяпер за зачыненымідзьвярыма ў Маскве прадстаўнікі рэжымаўПуціна і Лукашэнкі. Фальсіфікацыяперапісу робіцца дзеля стварэньнядадатковай аргумэнтацыі па інтэграцыіБеларусі ў склад Расеі.

Ніякагакантролю над дзеяньнямі дзяржаўныхперапісчыкаў, над перапісам і надвынікамі перапісу беларускае грамадзтваня мае. Рэжым робіць што хоча. Гэтапацьвердзілі першыя дні і тыдні перапісу.Афіцыйныя перапісчыкі нават не пытаюцьу людзей пра мову, але самы запісваюцьусім расейскую мову, перакладаюцьбеларускія імёны па-руску. У анкецеперапісу адсутнічае беларуская мова.У Сьветлагорскім раёне, напрыклад,перапісчык сказаў, што яны ўсім запісваюцьрускую мову. Такім чынам адбываеццасьведамая фальсіфікацыя перапісу,кіруемая рэжымнай уладай.

Практычна,людзям няма ніякага сэнсу ўдзельнічацьу такім перапісе, бо ўсё будзе перавернутана карысьць антынароднай палітыкіаўтарытарнага рэжыму і ўплыву Масквы.

Парушэньніправілаў перапісу, якія зробленыя іякія адбываюцца, сьведчаць аб тым, штовынікі перапісу насельніцтва 2019 г. уБеларусі не адпавядаюць сапраўднамустану насельніцтва і ня могуць быцьпрызнаныя за сапраўдныя. Яны ня могуцьбыць скарыстаныя ў статыстыцы істатыстычнай аргумэнтацыі.

Асобнымрадком мы адзначаем заганнасьцьантынароднай палітыкі грубых маніпуляцыяўз насельніутвам Беларусі, сьведчым праантызаконнасьць і недапушчальнасьцьтакой палітыкі.

13кастрычнік 2019 г., г. Менск

СоймКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

(СтаршыняЗянон Пазьняк)