ЗАЯВА

Сойму Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі—БНФ

аб заяўленай кіруючым у Беларусі рэжымам працы над “ праграмай рэалізацыі “саюзнай дамовы” з РасейскайФедэрацыяй”


Апошнім часам службовымі асобамі, якіязаймаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады ўкраіне, у прыватнасьці спадараміАляксандрам Лукашэнкам і СяргеемРумасам, робяцца заявы аб тым, штодзяржаўнымі структурамі таемна адбеларускага народу праводзіцца працаз адпаведнымі структурамі РасейскайФедэрацыі па праграме рэалізацыі такзванай “саюзнай дамовы” 1999 года(незаконнай, антыканстытуцыйнай, непрызнанай нікім ў сьвеце) .

З боку Расеі гэтыя дзеяньнівыкліканыя імкненьнем цяперашнягапрэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціназахаваць бестэрмінова сваю ўладу ўКрамлі, бо ў наступных прэзыдэнцкіхвыбарах 2024 года ён па закону балатаваццабольш ня можа. Тым часам паглынаньнеБеларусі на падставе антыканстытуцыйнайне прызнанай дамовы 1999 года дасьцьмагчымасьць фармальна стварыць нібытаіншы беларуска-расейскі суб’ектміжнароднага права, а значыць Пуцінзможа працягнуць сваю прэзыдэнцкуюкар’еру, выбіраючыся на прэзыдэнта ўнібыта новым суб’екце права. Увыніку ў Маскве і Менску за зачыненымідзьвярыма, схавана ад грамадзтва зноўтворыцца антыбеларуская задума.

Выкарыстоўваюць модныятэрміны: “дзьве краіны – адзінрынак”, “дарожная карта” іг.д., каб схаваць сутнасьць – поўнаепадначаленьне эканомікі краіны Маскве.

Гэта прадугледжваефункцыянаваньне адзінага прававогарэгуляваньня, і значыць аднагозаканадаўчага цэнтру. Таму зразумела,што вядзецца праца па ліквідацыісувэрэннага права Беларусі кіравацьсваім гаспадарчым жыцьцём і, адпаведна,настане канец існаваньню Беларусі яксувэрэннай дзяржавы.

Гэтыя дзеяньні вядуцца на фоне сістэмнагапагаршэньня эканамічнайсытуацыі ў краіне, калі нарастаестратнасьць суб’ектаў гаспадараньняіх няздольнысьць вяртаць крэдыты іразьлічвацца па запазычанасьцях --набліжаецца фінансава-крэдытны крызіс.Выглядае, што вышэйшыя службовыя асобывырашылі ліквідаваць сувэрэнны статусБеларусі, каб схаваццаад адказнасьці за сваё дрэннае кіраваньнеў сувэрэннай Беларусі пасьля абрушэньняэканомікі краіны.

Нагадаем. Беларусь зьяўляецца незалежнайдзяржавай, суб’ектам міжнароднагаправа. Асноўныя, галоўныя нормы, якіявызначаюць прынцыпы фуцкцыянаваньнянезалежнай беларускай дзяржавызамацаваныя ў Канстытуцыі РэспублікіБеларусь. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй( артыкулам 3) галоўным носьбітам ўладыў Рэспубліцы Беларусь зьяўляеццаБеларускі народ. У адпаведнасьці зьдзеючым заканадаўствам РэспублікіБеларусь, дзеяньні асоб накіраваныя нападрыў сувэрэнітэту і незалежнасьціРэспублікі Беларусь вызначаюцца якцяжкія злачынствы і перасьледуюцца ваўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У той жа час пагаршэньнеэканамічнай сытуацыі адбываюцца ўРасейскай Федэрацыі, дзе таксаманабліжаюцца абвальныя працэсы ў эканоміцыадначасна з узрастаньнем агрэсіўныхваенных дзеяньняў з боку Расеі адноснаіншых суверэнныхдзяржаў і задушэньнеграмадзянскіх правоў і свабод у самойРасейскай Федзрацыі. Тамупры панаваньні расейскіх парадкаў уБеларусі замест інвэстыцый і разьвіцьцяэканомікі пасунецца крымінал, рэйдэрскіязахопы, узрасьце карупцыя.

Мы вызначаем дзеяньнітых службовых асобаў Беларусі якантыканстытуцыйныя, што супярэцяцьжыцьцёвым інтарэсам беларускага народа.Мы заклікаем іх спыніць гэтыя дзеяньні,каб засьцерагчы беларускі народ адтрагічных наступстваў, а сябе ададказнасьці.

Мы нагадваем, што дзеяньні па ліквідацыісуверэнітэту дзяржавы зьяўляюцца цяжкімдзяржаўным злачынствам, якое ня маетэрміну даўнасьці. У гэтым выпадкуадказнасьць незваротная і пакарэньненепазьбежнае.

Мы заклікаем беларусаў праявіцьнацыянальную, салідарную грамадзянскуюактыўнаць і супраціў здрадзе дзеляабароны Незалежнасьці Бацькаўшчыны.Нашая задача спыніць здрадніцкіядзеяньні непрыяцеляў Беларусі, дамагчысяўсталяваньня ў краіне легітымнайбеларускай улады. Нельга дапусьціцьздачы суверэнітэту Беларусі нелегітымнайўладай і захопу краіны крамлёўскімгэбоўскім крыміналам.

Хопіць здрады.Хопіць дыктатуры. Хопіць рабаваньня ізьдзеку над Беларускім народам.

Жыве Беларусь!


Сойм Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі -- БНФ.

8 верасьня 2019 г.

(Старшыня Партыі Зянон Пазьняк)

http://www.bielarus.net/archives/2019/09/11/5460


====================================



Маскваі антыбеларускі рэжым таемна ад беларусаўправодзяць дзеяньні па “інтэграцыйнымпаглынаньні” Беларусі ў Расею.

http://www.bielarus.net/archives/2019/09/11/5459