ДЗЬМІТРЫ ГУРНЕВІЧ: “ПАЗЬНЯК: КАЛІНОЎСКІ — НАШ СЬЦЯГ, І ЁН МАЕ БЫЦЬ ТАМ, ДЗЕ БЫЎ ЎЗЬНЯТЫ”

Уінтэрнэце пачалі зьбіраць подпісы заперапахаваньне Кастуся Каліноўскагаў Беларусі. Сярод тых, хто падпісаўзварот, — пісьменьнікі СьвятланаАлексіевіч і Ўладзімер Арлоў, гімнасткаМеліціна Станюта, гісторык АлесьКраўцэвіч, бізнэсовец Юрый Зісер, музыкаЛявон Вольскі і іншыя.

Вядомыябеларусы падпісаліся за перапахаваньнеКаліноўскага ў Беларусі

Катэгарычнасупраць гэтай ідэі выступіў лідэр БНФі адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк.Свае аргумэнты палітык агучыў у інтэрвіюСвабодзе.

Цібачыце вы аргумэнты за перапахаваньнеКаліноўскага ў Беларусі?

Не.Гэтага катэгарычна нельга рабіць. Гэтанеразумная і антыкультурная справа.Сьмерць Каліноўскага ў Вільні зьвязанаязь ягонай дзейнасьцю. Гэта «Яська,гаспадар з-пад Вільні». Ён у Вільнідзейнічаў, у Вільні былі кансьпіратыўныякватэры, ён там быў зьнішчаны і закапанына гары Гедзіміна. Ягоная сьмерць угэтым месцы — сакральная. Туды беларусамтрэба хадзіць калі не на каленях, тохаця б пешшу. І гэтая магіла павіннабыць там. Я вельмі абураны гэтай ідэяй,яна крайне неразумная.

Прыхільнікіперапахаваньня ў Беларусі кажуць, штоён беларускі герой, а ня польскі цілітоўскі, і таму павінен быць там, дзеяго лічаць сваім героем.

Ягомесца там, дзе ён змагаўся, дзе ўвайшоўу гісторыю, дзе ён паклаў сваё жыцьцёза Беларусь. Каліноўскі — гэта чалавек,які сьцьвердзіў беларускую нацыю. Усяшляхта, якая змагалася за свабоду,змагалася за свабоду Рэчы Паспалітай.У іх не было нацыянальнай ідэі, янызмагаліся на польскай мове. Каліноўскіадлюстраваў нацыянальную ідэю дляінтэлігенцыі, якая за мову і за адраджэньнеБеларусі. Без Каліноўскага ўсяго гэтагамагло б і ня быць. «— Каго любіш? — ЛюблюБеларусь! — Дык узаемна». Ён сьцяг, якісьцьвердзіў нашую нацыю, і ён мае быцьтам, дзе быў узьняты.

Беларускіягероі паміралі шмат дзе па-за Беларусьсю.Але ці значыць гэта, што яны павіннызаўсёды заставацца там, дзе завяршыласяіх жыцьцё?

ВосьІван Луцкевіч памёр, напрыклад, уЗакапанэ, але гэта было абсалютнавыпадкова. Ён быў хворы і паехаў тудылячыцца. Гэты горад ніяк не зьвязаны нізь яго дзейнасьцю, ні з жыцьцём. Гэтабыў выпадак. У такіх умовах можнаперавозіць. Але ёсьць і іншы прыклад:Багдановіч у Крыме. Ягоная сьмерць уЯлце — гэта легенда, авеяная яго паэзіяй,яго трагічным вершам і трагічным жыцьцём.Гэта сакральнае месца. Яго нельгаперавозіць сюды, і дзякуй Богу, што неперавезьлі.

Цібыло б вашае меркаваньне іншым, калі бБеларусь была дэмакратычнай дзяржавайпад бел-чырвона-белым сьцягам?

Не.Нават калі б сучасная Летувабыла супэрдыктатарскай і варожайдзяржавай, усё роўна ён павінен быцьтам. Гэта духоўны жыцьцёвы закон, і такіяэлемэнтарныя рэчы павінен разумецькожны беларускі інтэлігент. Я зьдзіўлены,што такая ідэя зьявілася.