НАЙВЯЛІКШЫЯ ПАДЗЕІ Ў ГІСТОРЫІ НАЦЫІ
Паважаныяспадарыні і спадары вітаю Вас на юбілейнайканфэрэнцыі ў дзень 28 гадавіны дзяржаўнайнезалежнасьці і віншую зь вялікімсьвятам Незалежнасьці РэспублікіБеларусь!
Гэтавялікае шчасьце мець сваю незалежнуюдзяжаву. Той, хто жыў пры савецкайакупацыі ў СССР, калі ў сваёй краінебеларусы ня мелі ні грамадзянства, нінацыянальных правоў і калі ў вялікімсьвеце нас проста не існавала, тойадчувае нашу дзяржаўнасьць і разумееяе кошт дзеля нашай цяпершчыны і будучыні.
СьвятаНезалежнасьці набывае для нас асабліваезначэньне, бо вось ужо 25 гадоў як наднамі вісіць пагроза нашай нацыянальнайсвабодзе. Мы жывем у асаблівым, я б наватсказаў, ва ўнікальным становішчы. Маемнезалежную нацыянальную дзяржаву зьвялікай слаўнай гісторыяй і адначаснамаем цёмную адсталую і антынацыянальнуюўладу, якая сьведама нішчыць беларускуюмову, адукацыю, навуку, культуру ібеларускаія каштоўнасьці. І тоепрацягваецца ўжо чвэрць стагоддзя.
Восьчаму ўгодкі незалежнасьці нашай дзяржавыёсьць для нас ня толькі днём радасьці,гонару і ўспамінаў, але і днём змаганьняза праўду, за нацыянальную годнасьць інашу гісторыю.
Зачвэрць стагоддзя ўнутранай акупацыіцёмны рэжым моцна панішчыў нашуфундамэнтальную і гуманітарную навуку,расставіў вакол пад выглядам вучоныхсваіх цёмных стаўленьнікаў, якія плодзяцьцемру, ахайваючы нашу гісторыю, культуруі вялікіх людзей. Асабліва для цемрыненавісна тое, што зьвязана са змаганьнем за нашу беларускую свабоду і незалежнасьцькраіны.
Цемрабяссільная супраць праўды. Таму асноўнаяяе пазыцыя замоўчваньне, забаронасьведчаньня аб праўдзе. Прапаганда іфальсіфікацыя яе прымітыўныя. Але маймана ўвазе, што тупая і прымітыўнаяпрапаганда мае ўплыў на нізы грамадзтва.Лухта хутка даходзіць. Таму ігнаравацьяе ня трэба. Наша праўда павінна быцьпростая і зразумелая, як у КастусяКаліноўскага.
НезалежнасьцьБеларусі, здабытая 25 Жніўня 1991 года,гэта, перш за ўсё, быў вынік дасканалайпрацы парляманцкайАпазыцыі БНФ у зьменных палітычныхабставінах і ў зьбегу гістарычныхпадзей. Тут абсалютна ўнікальная зьяваў палітыцы, калі невялікая апазыцыйнаямяншыня (8-10 адсоткаў) навязала сваюпалітычную парадыгму дзейнасьці ўсямусавецкаму парляманту (ВярхоўнамуСавету), дзе бальшыню (86 адсоткаў) складаліпрадстаўнікі камуністычнай партыі.
Унікальнасьцьбыла ў тым, што Фронт выйграў у парляманцеўсе галоўныя палітычныябітвы з камуністычнай бальшынёй,выкарыстаўшы іхнія ж галасы, у тым лікуіхнымі ж галасамі спыніў дзейнасьцьсамой КПСС (КПБ) і камсамола ў Беларусі.
Унацыянальнай адраджэнцкай палітыцыгэта быў працэс, расьцягнуты ўчасе,-- вынік цьвёрдай стратэгіі і дасканалайтактыкі фракцыі Фронту.
Каліб не існавала той унікальнай дэпутацкайфракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, то тутабсалютна дакладная выснова: Беларусьня мела б незалежнасьці.
Шушкевічпасьля путчу і на СэсііНезалежнасьці24-25 жніўня да апошняга ўпарта, фактычна,адстойваў "нова-агароўскіпрацэс" (а значыць Гарбачова). Нагадаю– "нова-агароўскі працэс"прадугледжваў паініцыятыве Гарбачовазаключэньне новага саюзнага дагаворааб СССР.Шушкевічафіцыйна прапанаваў нават анэкдатычныпарадак дня сэсіі на гэтую тэму. Двапункты("Аб бягучым моманце" і "Аб саюзнымдагаворы"). Ігэта тады, калі на двары ўжо была іншаяпалітычная рэальнасьць.
Дземянцей, Малафееў і камуністычнаянамэнклятура, якія падтрымалі путч іякія баяліся Ельцына і расплаты, пайшліб па дарожцы Шушкевіча і ўскосна сталіб на бок падтрымкі Гарбачова, дзе меліб саюзьнікаў Назарбаева і і іншыхкіраўнікоў рэспублік Сярэдняй Азіі,якія, ня выступалі супраць Гарбачова.
Безнезалежнай Беларусі не было б Белавежскіхпагадненьняў. Немагчымабыло б дэнансаваць дамову аб СССР 1922года безнезалежнайБеларусі,бо Беларусь разам з Украінай і Расеяйбыла фармальным заснавальнікам СССР. Савецкі Саюз застаўся б існаваць, а БССРсыграла б ролю камуністычнай Вандэі.(Тую ролю, якую ЦК КПБ меў у 1988-89 гадах ітолькі Народны Фронт разбурыў тадыгэтую "цэкоўскую"вандэйскую палітыку.)
Прадалейшыя магчымыя падзеі ў гэтым варыянце-- ня буду казаць. Але яны былі б кепскія.Захад падтрымаў бы Гарбачова і захаваньнеСССР.
Увесьгэты антынезалежніцкі іпрасавецкі сцэнарпадзеяў на нечарговай 5-й сэсіі (які,зноў падкрэсьлю, быўпрапанаваныШушкевічам)перавярнула і разграміла дэпутацкаяАпазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце. Славаёй!
Колькіяшчэ мастадонтаўна сьвеце, што не разумеюць гэтыхвідавочных рэчаў, пішуць рознае глупствапра незалежнасьць, якая,быццамім звалілася"зь неба". (Маўляў:«Вернулся с дачі, а в Мінске незавісімость»)
Гэташчасьце, што ў паваротны момант гісторыіў Беларусі ўзьнікла палітычная сіланацыянальнага адраджэньня (БНФ) і ўпарляманце стварылася фракцыя гэтагаруху, здольная выканаць гістарычныязадачы нацыі.
Неўдалося, аднак, ажыцьцявіць важны чыньнікнацыянальнага будаўніцтва -- зьмяніцьуладу каляніяльнай адміністрацыі. Такіядзеяньні (дэмакратычнага кшталту) непад сілу толькі палітычнаму авангардуі мусілі б абапірацца на ўсё грамадзтва.Грамадзтва было яшчэ не гатовае дасалідарных дзеяньняў у агульнанацыянальныхінтарэсах, дрэнна ўсьведамляла прычыныэканамічнага пагаршэньня. За савецкайакупацыяй яно было, практычна, задушана.Не хапіла часу, каб яго адрадзіць. Увыніку адбыўся маскоўскі рэванш у формеапанаваньня ўлады ў Беларусіпрамаскоўскімі сіламі.
Схема"авангард -- нацыя" ёсьць клясычнаясхема нацыянальнага адраджэньня дляЎсходняй Эўропы ХVIII-XIX-пачаткуХХ стагоддзяў. Для поўнай перамогі янапатрабуе часу, каб стварылася падтрымкаграмадзтва і авангард стаў уладай.Гэтага часу беларусам тадынехапіла.
Асобнаепытаньне: як гэта невялікай фракцыіФронту ўдалося ажыцьцяўляць сваюпалітыку ў камуністычным парляманце,змагаючыся супраць камунізму?
Тутможа быць цэлае дасьледваньне, і шматчаго можна расказаць, што іншым людзямневядома і незразумела.
Няўзгадваючы ўсяго, адзначу толькі некалькігалоўных падыходаў.
Першы-- гэта дакладнае ўсьведамленьне мэтыі задачаў нашага змаганьня. Другі -- гэтарэальная ацэнка сітуацыі і сілыпраціўніка. Трэці -- гэта вызначэньнетактыкі перамогі. Чацьвёрты --пасьлядоўнасьць.
Тутне павінна было быць памылак, бо які бні быў узровень камуністычных дэпутатаў,перамагаць мы мусілі іхнымі галасамі,якіх было ў дзесяць разоў болей, чым унас. Галасаваць камуністы ўмелі, алезаканадаўча працаваць -- не. (І не хацелі.)Мы прымусілі іх працаваць над нашымізаканапраектамі і дыскутаваць папытаньнях, у якіх яны дрэнна разьбіраліся.Мы падрыхтавалі дзясяткі законапраектаўпа праграмных палажэньнях нацыянальнайпалітыкі, культуры і эканомікі іпрапанавалі Вярхоўнаму Савету. І шматшто ўдалося прыняць.
Аднымз важнейшых чыньнікаў у палітыцы ёсьцьуменьне пабудаваць дачыненьні зьлюдзьмі. Мы жорстка крытыкавалі палітыкуКПСС, дзеяньні ўраду і Вярхоўнага Савету,але выключалі ўсялякія прыніжэньні інепаважлівыя рэзкасьці дакамуністычных дэпутатаў на асабістымузроўні. Нельга было мець ворагаў наасабістым узроўні. Гэта абсалютнастрачаныя галасы. Нас мала, іх --цьма. Вучэмся ў рымлянаў.
Быліі памылкі, але яны тут жа выпраўляліся(прабачэньні, выбачэньні іт. п.).
Праводзіласямэтанакіраваная кулуарная праца.
Удачыненьнях з дэпутацкай камуністычнайбальшынёй (дэпутатамінамэнклятуры) нам, якмяншыні, важна было выбудаваць такіяпаводзіны, каб яны (што нас ненавідзелі)пры гэтым нас паважалі. Катэгарычнанельга было дапускаць нашага асьмяшэньняі казаць няўдаліцу. Я патрабаваў, кабусе выступы, якія прамаўляліся з трыбуны,былі напісаныя і прачытаныя з тэксту.Тут трэба было пазьбягаць вусныхнепрадуманых экспромтаў.
Асаблівымклопатам (і гэта важна) было захаваньнеадзінства, імпэту і дзеяздольнасьцідэпутацкай Апазыцыі БНФ. Лічу, што гэтаўдалося. У нас не ўзьнікала і не былосварак, падзелаў і закалатаў. Мы захаваліадзінства, павагу і салідарнае ідэйнаесяброўства да апошняга дня нашагадэпутацтва.
Пазбаўленьнеад здраднікаў і агентуры адбываласятак ціха і інтэлігентна, што ніхто гэтагане заўважаў нават сярод журналістаў.Вымоўны прыклад -- адключэньне ад Апазыцыі"Евгения Новикава". Цяпер, відаць,мала хто ведае, што гэты адыёзны тып,які казаў па тэлебачаньні, што амэрыканцыз голаду пацукоў ядуць, што гэты тып у1990-91гадахуваходзіў у дэпутацкую АпазыцыюБНФ і быў такі "дэмакрат", такі"рэвалюцыянер". Нанейкім этапе гэты "рэвалюцыянер"раптам надрукаваў у газэце "Заперадавую навуку" ненавісны злосныартыкул супраць БНФ (а сам жа – быўуфракцыі БНФ). Як кажуць, правакацыя длянаіўных. Разьлікна скандальчык. Правакатар у цэнтрыўвагі. Выхад з апазыцыі. Інтэрв'ю «Сов.Белоруссии». Заявы аб тым, як ён «убедился»,што БНФ гэта «фашызм» і г.д.
Мыабмеркавалі артыкул на паседжаньніАпазыцыі (без правакатара) і вырашылі,так як некалі раіў Аляксандар Уласаў упольскім Сэйме панам-сэнатарам, -- "Усёбудзе добра, панове, толькі нічога нятрэба рабіць". Скарэктавалідачыненьні з агентам: не давалі ямударучэньняў, слухалі, што ён кажа, алене камэнтавалі, не пыталі, не пярэчылі.І ўсё так ветліва і "гжэчна",усьміхаючыся, што правакатар павіс убезважкасьці і апаў, як асеньні ліст.Праз месяц-паўтара, зразумеўшы, ён і напаседжаньні Апазыцыі перастаў прыходзіць.Зьнік канчаткова.
Міжіншым, у Вярхоўны Савет прыйшлі фронтаўцыў асноўным з другой, і нават трэцяй лінііФронта(зкіраўніцтва -- толькі адзін чалавек).Ужо праз год парляманцкай барацьбы янысталі палітычнай элітай БНФ, вырасьліхутка і вынікова. Парлямант -- гэтавялікая школа для палітыкаў.
25-гаЖніўня 1991 года адбылосяабвяшчэньне незалежнасьці РэспублікіБеларусь, сталасязьяўленьне рэальнай незалежнай дзяржавыБеларусі на палітычнай мапе сьвету.
Пасваім палітычна-праўным значэньні, 25Жнівень 1991 года -- гэта ёсьць найважнейшаядата нацыянальнай дзяржаўнай гісторыіБеларусі. Створана рэальная нацыянальнаядзяржава з усімі атрыбутамісуверэнітэту, прызнаная ўсім сьветам,інтэграваная ў міжнародную супольнасьць.
Пытаньнехарактару ўлады ў дзяржаве -- гэтапытаньне палітыкі. Існаваньне самойдзяржавы -- гэта пытаньненацыянальнага і міжнароднага права.Беларуская дзяржава РэспублікаБеларусь ёсьць,прызнаная, існуе.
Тымчасам 25 Сакавік 1918 года -- гэта ёсьцьнайвялікшая дата гісторыі беларускайнацыі і беларускай нацыянальнай ідэі.Аб'яўленьне аб незалежнасьці БНР ёсьць,перш за ўсё, гістарычны факт, які палітычназасьведчыў існаваньне новай беларускайнацыі. Калі б у 1918 годзе гэтага няздарылася, то ў тых умавах Беларусі бужо не існавала. Беларусы ўскочылі, яккажуць, у апошні вагон.
Вырашальнымбыло ня тое, што БНР у тых умовах неадбылася як паўнавартасная дзяржава,што тэрыторыя яе была акупаваная іразарваная паміж іншымі дзяржавамі.Гістарычна істотнай тут была моцнаяманіфэстацыя новайБеларускай нацыянальнайідэі і ўвасабленьне яе ў аб'яўленьнібеларускай незалежнайдзяржавы. “Беларусь“– гэта новынацыянальны тэрмін, які палітычнасфармаваўся ў ХІХ стагоддзі. Згодназ духам ізьместам нацыянальнайідэалёгіі«Адраджэньне» 25 Сакавік1918 года,фактычна,абазначаў аднаўленьнедзяржаўнасьці ВялікагаКняства Літоўскага пад нацыянальнымназовам «Беларусь». Беларусь нацыянальнанарадзілася ўгэты дзень, ізасьведчыла прасябе ў сьвеце. Сьцяг быў падняты.Ідэя сцьверджана, прынята народам іпраз войны, акупацыі, генацыд, ахвяры,пакуты і вынішчэньні прывяла да 25 Жніўня1991 года, калі незалежнаядзяржава Беларусь стала рэальнасьцю.
Гэтыядаты трэба сьвяткаваць як вялікіядзяржаўныя нацыянальныясьвяты. Так яно і будзе ў вольнай Беларусі.
25Жнівень 2019 г. ЗянонПазьняк