КАЛІ АРДА НАПАДЗЕ, ВУЧЭМСЯ Ў ФІНАЎ
ПаразаМасквы ў бітве пры Суомусальмі (1939-1940).7 сьнежня 1939 г. пачалася бітва прыСуомусальмі. Баі працягваліся месяц.Пазьней бітва разглядалася як сымвалЗімовай вайны.
Калі30 лістапада 1939 г. пачалася Зімовая вайнасавецкае камандваньне планавала наступна чатырох асноўных накірунках. Галоўныудар савецкага наступу быў накіраванына Карэльскі перашыек і ЛадажскуюКарэлію. У цэнтральнай Фінляндыі савецкая9-я армія мела заданьне напасьці ізахапіць Улеаборг (Улеа). Наступзьдзяйсьняўся дзьвюма стралковымідывізіямі, адной танкавай брыгадай,пазьней таксама і іншыя злучэньніўступілі ў бой. Сілы даходзілі да 45-55000савецкіх жаўнераў і пары сотняў танкаў.
Фінскіясілы ў зоне вакол Суомусальмі складалісяз асобнага батальёна, які меў каля 1500жаўнераў. Матарызаваная савецкая 153-ядывізія перайшла мяжу з Фінляндыяй 30лістапада. Злучэньне наступала на двухнапрамках: па Юнтускай (на поўнач) іРатэнскай (поўдзень) дарогах. Гэтыядарогі былі адзінымі ў рэгіёне, янызлучаліся ў горадзе Суомусальмі ўнекалькіх мілях ад расейскай мяжы.
Упершы тыдзень ішлі лютыя баі з абедзьвюмасавецкімі калёнамі. Павольна, але ўвесьчас колькасна меншыя фінскія сілыадступалі да Суомусальмі. У той жа часмясцовы камандуючы запатрабаваўпадмацаваньняў ад фінскага галоўнагаштаба. 3 сьнежня ў зону прыбыў яшчэ адзіндадатковы батальён. Праз пару дзён фіныраспачалі контрнаступ супраць паўночнагасавецкага авангарда. Праз пару дзёнсавецкі наступ быў спынены і іх прымусіліперайсьці да абароны.
Упаўднёвай зоне баёў савецкім йшлосялепш, сюды прыслалі яшчэ войскаў, і 7сьнежня яны здолелі захапіць Суомусальмі,а фінскія войскі, адступаючы, спалілігорад.
9сьнежня палкоўнік Х’ялмар Сіласвуопрыбыў на чале пяхотнага палка, рэштападначаленай Сіласвуо дывізіі таксаманабліжалася да зоны. Пару дзён палкоўнікСіласвуо зьбіраў інфармацыю і распрацоўваўпланы, а потым перайшоў да справы. Баяваягрупоўка была падзелена на шмат меншыхпадразьдзяленьняў. Дзьве з гэтых баявыхгрупаў зрабілі абыходны манеўр, кабзачыніць шляхі савецкага запесьпячэньняна двух дарогах. Адначасова шэраг меншыхбаявых групаў напаў на савецкуюнаступальную калёну на ўсім яе працягу.
Ухуткім часе ўся 163-я дывізія была аточана,рассечана на многія вялікія ачагісупраціву, так званыя “motti”.Савецкіячасткі пачалі акапвацца для абароны.Фінскія жанеры ўвесь час атакавалірасейскія ачагі супраціву. Ставіласямэта захапіць або зьнішчыць савецкаеўзбраеньне, нападалі збольшага ўначы.
НаКаляды 1939 г. прыбылі два дадатковыяпалкі дывізіі Сіласвуо. Праз некалькідзён пачаўся “канчатковы наступ” нагорад Суомусальмі. З дадатковымі часткамігорад удалося ўзяць хутка. Нямногіясавецкія часткі, якія яшчэ заставаліся,у дзікай паніцы пачалі ўцякаць назамерзлыя фінскія азёры.
Адначасовасавецкая 44-я дывізія пайшла ў наступ паРатэнскай дарозе, каб прыйсьці надапамогу абложанай дывізіі каляСуомусальмі. Невялікія фінскія сілы,што былі вакол Ратэнскай дарогі, здолеліпрадухіліць савецкі прарыў і ўтрымацьворага да падыходу падмацаваньняў зСуомусальмі.
Упершы тыдзень студзеня 1940 г. была таксамаабкружана і разгромлена савецкая 44-ядывізія.
Фінскаяваенная здабыча была вялізнай. Былізахоплены 85 танкаў, 10 браневікоў, 92гарматы, 437 грузавікоў, 1620 коней, 78супрацьтанкавых гармат і тысячы ручнойзброі і кулямётаў.
Агульныясавецкія страты ў бітве склалі прыкладна30000 забітых і прапаўшых бязь вестак.2000 чалавек патрапілі ў палон. Камандзёрсавецкай 44-й дывізіі, які кінуў сваіхжаўнераў падчас баёў, быў пакаранысьмерцю саветамі разам са сваім штабам.
Адзінпалонны савецкі афіцэр сказаў на допыцепасьля баёў: “Мы проста ня бачылі нідзефінаў. Паверыце або не: першымі фінамі,якіх я пабачыў, былі тыя, што ўзялі мянеў палон. Хаця вораг быў паўсюль, а хто знас пакідаў лягер, той напэўна ішоў насустрэчу са сьмерцю”.
Бітвапры Суомусальмі была адной з найвялікшыхфінскіх перамог у Зімовую вайну. Былопрадэманстравана, што малая, але рашучаясіла можа перамагчы больш моцнагапраціўніка. Бітва стала сымвалам Зімовайвайны.
Крыніца:https://www.nordfront.se/slaget-vid-suomussalmi.smr
Пераклаўса швэдскай В. Буйвал.