РАЗВАЖАНЬНІ Ў ЦЯЖКІМ ЧАСЕ
(Нажнівеньскім 2019 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)
Сёньняя хачу абазначыць некалькі важныхпытаньняў, па якіх нам трэба ўдакладніцьі паўтарыць пазыцыі. Свае меркаваньнія выкладу тэзісна, каб потым іх можнабыло далей распрацоўваць, калі ў гэтымузьнікне патрэба і неабходнасьць.
Надыходзяцьчарговыя псэўдавыбары ў псэўдапарлямантрэжыму. Улада занепакоілася, бо разумее,што, як і раней, на псэўдавыбары ніхтоў Беларусі ня пойдзе (бальшыня людзейня пойдзе). Як і раней, у прапагандувыбараў уключаныя правакатары ілукашысцкая псэўдаапазыцыя. Праўда,цяпер іхны голас і галас накшталткамарынага піску нікога не цікавіць.Але для рэжыму тое аргумэнт перадміжнароднай супольнасьцю. Маўляў,глядзіце, у нас дэмакратычныя выбары.Аргумэнт слабы, бо цана яму вядомая.
Тымчасам рэжым выступіў. Агучана меркаваньне,што, маўляў, добра было б зьмяніць выбарчызакон і перайсьці да выбараў па партыйныхсьпісах. Гэта, маўляў, падвысіць ролюпартыяў у палітыцы, удзел іх у “парляманце”і т.п. дэмагогія ўлады, якая панішчылапартыі, спыніла партыйнае разьіцьцё ізагнала яго ў выміраньне. Адразу жзагаварыла агентура падтрымкі.
Тымчасам гэта тандэтны трук, каб паказаць,што нібыта адбываюцца дэмакратычныязьмены ў заканадаўстве, і выбары стануцьдэмакратычнымі. Фокус разьлічаны наідыётаў. Застаецца ўсяадміністрацыйна-фальсіфікацыйнаямашына галасаваньня, антыдэмакратычныінстытут папярэдняга галасаваньня ззагонам, настаўніцка-халуйскі корпусабслугі і нават эфэсбоўка Ярмошына напасадзе. Ня кажам ужо пра тое, што нібытавыбірацца будзе не парлямант, ні ВярхоўныСавет, а “палатка” – псэўдаструктурабез парляманцкіх заканадаўчыхпаўнамоцтваў, якая можа быць ліквідаванапа капрызу ўзурпатара прэзыдэнцкайулады.
Выбараўтут не было, няма і ня будзе. Удзельнічацьу выбарчай прафанацыі нельга, бо гэтасаўдзел у злачынстве фальсіфікацыі іпадтрымка атнынароднага рэжыму.
Канцэпцыябайкоту фальшывых выбараў рэжыму,фармаваньне альтэрнатыўнага апазыцыйнагада рэжыму грамадзтва выстаўлена нашайПартыяй больш пятнаццаці гадоў таму.Першы значны вынік быў у 2008 годзе, калінарод не апйшоў галасаваць на выбары ў“палатку”.
Насёньняшні дзень грамадзтва набыловопыт, бальшыня людзей перакананая, штосапраўды, нельга ўдзельнічаць у рэжымнымвыбарчым злачынстве. Таксама мы назіраемстыхійнае фармаваньне апазыцыйнага дарэжыму настрою. Ужо відавочна, штобальшыня людзей супраць узурпатараўлады, расьце катэгорыя тых, штоненавідзяць яго як галоўнага вінавайцуў разбурэньні нацыі. Такім чынам нашыяідэі працуюць, бо вынікаюць з рэчаіснасьці.Тым часам трэба ўлічыць, што ў Беларусіўсё робіцца павольна. Але вынік павіненбыць, бо ўсё рухаецца да выніку.
Апошнімчасам журналісты і катэгорыя людзей,якіх у Беларусі называюць “русацяпы”,узбудзіліся, назіраючы за пратэстамісупраць несправядлівасьці выбарчайкампаніі ў Маскве. Прывычка глядзецьна Маскву прымушае іх спадзявацца, штовось зараз там пачнецца ледзь што нірэвалюцыя, і пуцінскі рэжым пахісьнецца.Ён, аднак, не пахісьнецца, бо самыяпратэстоўцы яго падтрымліваюць. Янывыступаюць яшчэ за так званыя “справядлівыявыбары”. Іх лупяць, а яны хочуць“справядлівых выбараў” там, дзе гэтанемагчыма.
Пачынаючыз 1988 года Масква заўсёды была і застаеццапалітычнай правінцыяй у ідэйнымпратэстным руху. У Беларусі за “справядлівыявыбары” змагаліся з рэжымнымінапарстачнікамі гадоў пятнаццаць таму.Потым зразумелі, што на рэжымныя выбарынельга хадзіць, бо тое патрэбна толькікрымінальнаму рэжыму, бо фальсіфікацыйнаямашына – гэта прынцып існаваньняантынароднай ўлады. Пачаліся працэсыпаралельнага накапленьня альтэрнатывы.
Масквазнаходзіцца яшчэ на стадыі патрабаваньнясправядлівасьці ад кіруючых крымінальнікаў.Тут таксама прысутнічае ўдзел пуцінскайагентуры. Але разьбірацца ў іхныхмаскоўскіх парахунках мы ня будзем.Гэта наш учарашні дзень.
Зьвернем,аднак, увагу на зьяву, характэрную длярасейскай улады, якую пераняў таксамапрадажны рэжым у Беларусі. Гэтаяхарактэрнасьць – стаўка на сілу. Умаскоўцаў сіла і пагром сілай – гэтаўнівэрсальны сродак вырашэньня грамадзкіхі палітычных праблем. Так было пры царах(“крывавая нядзеля” і т.п.), пры Леніне,бальшавіках, пры Сталіне, Хрушчове,Брэжневе, Гарбачове (Алма-Ата, Тбілісі,Баку і г.д.), пры Ельцыне (Чачэнія), прыПуціне і будзе ўвесь час, пакуль застанеццаіснаваць гэтая пачварная Расея.
У1988 годзе, калі пачалося новае Беларускаеадраджэньне і быў створаны БеларускіНародны Фронт, і мы ўступілі ў змаганьнез савецкай Расеяй (СССР), мы тады зразумелі,што пераможам, калі не дадзім магчымасьцімаскалям выкарыстаць сілу. Першаевыпрабаваньне адбылося 30 кастрычніка1988 года на першыя масавыя Дзяды. Саветыпадрыхтавалі крывавую правакацыю, кабпотым зьмясіць усё нашае Адраджэньне.Але мы зразумелі іхныя намеры і непаддаліся, зблыталі ім планы і тактыку(хоць і шмат пацярпелі). Маральна-палітычнаяперамога засталася за намі, і ў вынікутворчая эліта адвярнулася ад КПСС іпадтрымала Народны Фронт. Рэзананс быўна ўвесь СССР. Нам удалося пазьбегнуцьсілавога канфлікту і перавесьці яго ўсфэру дыскусій, адміністрацыйных іінтэлектуальных разборак, гэта значыцьу тую вобласьць, дзе камуністы быліслабыя і ня мелі аргумэнтаў. Аргумэнтыі інтэлект быў у нас. У той час розныяапартуністы пачалі былі казаць прамэтады Гандзі, каб адцягнуць Фронт адрэальнай барацьбы і ўпіхнуць у сьляпызавулак. Гандзі тут ні пры чым. Тактыкапалягала ў выбары зброі. І мы навязаліім сваю. Гэта быў прыклад для ўсяго СССРі паўплывала на нацыянальна-вызвольнуюбарацьбу з Масквой.
Асабліватое было відавочна ў Вярхоўным Савеце.Мы, невялікая фракцыя Фронту ў трыццацьдэпутатаў, навязалі камуністычнымбалванам (больш 300 дэпутатаў) сваюпарадыгму дзейнасьці, падрыхтавалідзясяткі дэмакратычных заканапраектаўі вымусілі іх абмяркоўваць і дыскутавацьз намі па пытаньнях, у якіх яны слабаразьбіраліся. Іхняя сістэма трашчэлапа швах. У выніку каляніяльная намэнклятурапрайграла ўсё, акрамя ўлады. Мы выйграліі Незалежнасьць краіны, і спыніліпартыйнае існаваньне КПСС у Беларусі.Тым часам, захаваўшы ўладу, намэнклятуракінулася па дапамогу ў Маскву. І гэта,у каторы раз у нашай гісторыі, сталафатальным для нашай будучыні.
Тое,што мы вызвалімся ад гэтай цяперашняйкалгаснай прамаскоўскай душагубкі, уякую загналі наш народ, справа часу. Алепакуль існуе Расея, няма гарантыі, штонам ня створаць іншую душагубку.
Івось тут я хачу паўтарыць. Звышідэяйнашай будучай нацыянальнай геапалітычнайстратэгіі павінна стаць справа разбурэньняімпэрскай Расеі. Гэтая рэліктаваятыранія ёсьць пагроза ўсяму чалавецтвуі перш за ўсё пагроза існаваньнюбеларускай і ўкраінскай нацыяў. Самапа сабе Маскоўшчына – гэта пустата,якая паразітуе на рэсурсах, захопленыхчужых тэрыторый. Таму яна заўсёды будзедушыць і зьнішчаць народы і трымаццаза звышдзяржаўнасьць усёй сваёй ўладайі ўсім сваім аббалваненым натоўпам.Неабходная новая халодная вайна, якаяўжо пачалася з боку Расеі, але да якойлібэральна паралізаваны Заходні сьветужо не гатовы.
Выбарчыязабурэньні ў Маскве скончацца пагромампаборнікаў пуцінскай справядлівасьці,і рэжым пойдзе сваёй дарогай (каліспатрэбіцца, па касьцях).
Наступнаятэма, якая зноў загучэла апошнім часам– гэта войска. Шуміха ўзьнялася ў сувязіз новымі правіламі прызыву, згодна якіхадтэрміноўку па вучобе можна атрымацьтолькі адзін раз. Гэта ўскладніцьнавучаньне моладзі. Падняўся чарговыжурналісцкі вэрхал, дзе на беларускаевойска ўжо па звычцы пакацілі ўсе бочкі.Тут і самагубствы, і дзедаўшчына, іадсутнасьць баявой падрыхтоўкі, ідрэннае харчаваньне, абмундзіраваньне,выкарыстаньне асабовага складу не папрызначэньні, непатрыятызм, расейскаекамандваньне і г.д. словам, жах: ня войска,а зброд. І рэфрэнам на фоне ўсяго гучыцьідэя пераходу на кантрактную сістэму,на прафэсійнае войска і г.д.
Яадмыслова (наколькі мне тут магчыма)цікавіўся цяперашнім станам беларускагавойска і мушу сказаць, што становішчане выглядае такім фатальным, як тоегучыць на паверхні розных меркаваньняўі шуму, які носіць мэтанакіраваныхарактар.
90адсоткаў каманднага складу атрымалівайсковую падрыхтоўку ў Беларусі, 10адсоткаў – у Расеі. Узровень вайсковайпадрыхтоўкі розны ў розных частках іструктурах. Шмат залежыць ад камандзіраўструктур. Роля афіцэраў высокая.Дзедаўшчына існуе, але ня ўсюды і не ўтакіх маштабах, як некалі ў саветаў.Статыстыка паказвае, што колькасьцьсамагубстваў у войску меншая, чым у шматякіх грамадзянскіх структурах, трэстах,навучальных установах, міліцыі і г.д.праблема з патрыятызмам ёсьць. Але гэтаагульная беларуская праблема існаваньняпад антынародным русіфікатарскімрэжымам і яго акупацыйнай палітыкай.
Мушуадзначыць, што для нас, беларусаў, войскаў цяперашніх абставінах, ёсьць ці ненайважнейшым чыньнікам суверэнітэту,у разы больш важным, чым для якой-небудзьБэльгіі ці Даніі, ці Аўстрыі, бо галоўнайнебясьпекай для нашага суверэнітэтуёсьць Расея, якая побач. Расея (штопрызнаюць самы расейцы) ні з кім нялічыцца, ні зь якой краінай, ні зь якімнародам, пакуль не натрапіць на вайсковызбройны супраціў. Тады яна пачынаеўлічваць. Такая ёсьць яе рэліктаваямэнтальнасьць. Цяпер яна змушана ўлічвацьЧачэнію і даваць мільярды на яе ўтрыманьне,заўважыла Грузію і Украіну.
Каліб Расея адважылася на ваенную авантурусупраць Беларусі і не спаткала б збройнагасупраціву, то ніякай будучыні ў Беларусіўжо не было б. Трэба мець баяздольнаевойска і ваяваць за Радзіму. ІнакшРадзімы ня будзе.
Шумвакол беларускага войска мне нагадваестан з украінскай арміяй за часыЯнуковіча. Агентура і журналісты частавыдаюць за дзедаўшчыну чыста статутныяпатрабаваньні да жаўнера і пакараньніза парушэньне статуту. Дысцыпліна ўвойску мусіць быць.
Агрэсіясупраць Украіны рыхтавалася, як ужовядома, шэсьць гадоў. Агентура ўсялякганьбіла, прыніжала і «паласкала»ўкраінскую армію. Нарэшце пры Януковічуколькасьць яе была скарочана ў некалькіразоў. Да 2017 года меркавалі пакінуцьтолькі 70 тысяч. Войску вызначылі толькіадну функцыю – прадухіляць памежныяканфлікты. Нарэшце быў ліквідаваныпрызыў і ўведзена кантрактная сістэма,якая канчаткова ўтапіла ўкраінскуюармію ў хаосе і карупцыі.
Напачатак расейскай агрэсіі ў 2014 годзе зусіх сухапутных войскаў вялікай Украінызасталося толькі 41 тысяча жаўнераў, зьіх боегатовымі было 6 тысячаў (каля 14%).Сярод экіпажаў браніраваных машынбоегатовымі засталіся 20%, танкаў іавіяцыі – 10%. Гэта карціна развалу ікраху ўкраінскай арміі на пачатак вайны.Украіну ўратавалі дабраахвотнікі і“Правы сэктар”. Адным словам, самукраінскі народ.
Гэтуюўкраінскую гісторыю беларусам вельмімоцна трэба засвоіць і асьцяржнаўспрымаць лямант па ахаіваньні беларускагавойска і пераводу ўсіх на кантракт (штобудзе азначаць канец беларускіх узброеныхсілаў).
Беларускаевойска (і найперш, дзякуючы ўсеагульнамувайсковаму прызыву) – гэта ня ёсьцьвойска ўзурпатара Лукашэнкі, але нашаяагульная нацыянальная каштоўнасьць.Прызыў цяпер аднавілі Україна, Грузія,Летува і іншыя балтыйскія краіны. Прызыўдае сілу для нацыянальнага супрацівусупраць агрэсараў, рообіць грамадзтвабаёва-моцным. Іншая справа, што ўсё тутпавінна быць арганізавана разумна, аленя так, як у рэжыме ўзурпатара, які незацікаўлены ў разбудове беларускагавойска і тым больш у інтэлектуальнымразьвіцьці беларускай нацыі. (Ягоныклопат – найперш “ОМОН” і “Спецназ”).
Адтэрміноўкіпа вучобе ў магістратуры і асьпірантурыпавінны быць. Тут вырашальная праблема(для разумных людзей). Але галоўнае –жаўнеры ў войску павінны ўвесь часшчыльна займацца баявой вучобай і баявойпадрыхтоўкай, а не пабочнымі неармейскіміпрацамі. Прыклады пабудовы моцнагадобрага войска ёсьць. Тут і Швайцарыяі Ізраіль і гістарычныя ўзоры. У вольнайБеларусі ўсё тое будзе.
Самаябалючая і трывожная тэма для нас – гэтазьнішчэньне антынародным рэжымамбеларускай школы і адукацыі. Ліквідацыяадбываецца няўхільна на прафэсійнапрадуманай аснове, каб рэкрутавацьунутраныя сілы нацыянальнага суіцыдуі выклікаць яго. Усё тое ворагам чалавецтваўдаецца амаль бесперашкодна пад татальнымкантролем агентуры, праўладнаганастаўніцтва, міліцыі і КГБ.
Умінулым навучальным годзе (2018/2019)колькасьць вучняў, якія навучаюццапа-беларуску, упала ніжэй за 10 адсоткаў(дакладна 9,7). Фармальна гэта ўжонацыянальная катастрофа. Дынамікавынішчэньня такая, што за 10 гадоў нацыяпавінна стаць нямой. Ня будзе ніводнагадзіцяці, якое б вучылася па-беларуску.
Усправе зьнішчэньня нацыі гэта пляннумар 1, які выконваецца вельмі рацыянальна.Ужо ў 1994 годзе па загаду іхняга “сукінагасына” былі адмененыя беларускіяпадручнікі для школ і спаленыя. Чамуспаленыя, бо гэта былі вельмі добрыяпадручнікі. Цемра не магла дапусьціць,каб яны захаваліся ва ўжытку. Дынамікаразбурэньня была прынята такая. Адразузачынілі 70 адстокаў беларускіх школ. Апотым ужо паніжалі паступова і павольна,пакуль не дайшлі да 9,7 адсткаў, зь якіхвідаць хуткі фінал.
Дляілюстрацыі. У 1994 годзе ў Менску па-беларускунавучаліся 59 адсоткаў вучняў, у 1995-мпасьля першаснай рэпрэсіі – 19 адсоткаў.У Гомельскай вобласьці па-беларускунавучалася 83 адсоткі, у 1995-м – ужо 26адсоткаў, у Магілеўскай вобласьці ў1994 –м – 65 адсоткаў, у 1995-м – 25 адсоткаўі г.д.
Перапыніцьгэтую катастрофу можа толькі самобеларускае грамадзтва (якое на сёньняшнідзень яшчэ ня здольнае ні да абароны,ні да супраціву), альбо палітычнаяліквідацыя антынацыянальнага рэжыму.Умовы для гэтага таксама яшчэ не сасьпелі.Так што прыйдзецца зноў у вельмі цяжкіхабставінах каваць нашу будучыню,разумеючы, што калі будзем каваць, тояна настане.
Ёсьцьяшчэ адна важная тэма, якая хуткаактуалізуецца. Гэта фармаваньнелібэральнага сацыялізму ў заходнімсьвеце. Тут даволі аб'ёмная зьява, якаяўключае ў сябе шырокі спэктар лявацтваад уладных структураў Эўразьвязу і ЗШАда маргінальных лявацкіх груп збачэнцаўі дэвіянтаў. Пагроза лібэральнагасацыялізму для сьвету яшчэ не асэнсаванаяяк належыць, але яна разрастаецца якядавіты грыб, атручваючы вакол сябе ўсёкультуране, натуральнае і здаровае. Памаіх ацэнках лібэральны сацыялізм (каліяго не спыніць) будзе больш жорсткім іразбуральным для чалавецтва, чым класавысацыялізм у Расеі (бальшавізм) інацыянальны сацыялізм у Нямеччыне(нацызм).
Атакіна сьвет (што само па сабе лагічны абсурд)ідуць па маргінальных накірунках(прапаганда гомасэксуалізму, лесбоўства,прапаганда супраць сьмяротнага пакараньнядля забойцаў людзей, прапагандапсэўданавукі, глабалізму, палавойнянавісьці, разбурэньня сямі і г.д.). алеадбываецца ўсё гэта скаардынавана,сістэмна, выклікае адмоўныя вынікі ўграмадзтве. Чалавецтва паступова траціцьпэрспэктыву і свабоду. Марксісцкі прывідзноў блукае па сьвеце і, здаецца, самаапраметная йдзе за ім.
Сацыялізм– гэта сурагат бязбожнай ідэалёгіімасаў (масавай сьведамасьці), якаянебясьпечная сваім ірацыяналізмам інянавісьцю да існуючага чалавецтва,якое яна хоча перамяніць па сваімразуменьні.
Гэтыяпрацэсы ў маргінальным выяўленьні(натурфобія, непавага да мужчын, адмаўленьне сям'і, культывацыя жаночайнянавісьці, розныя віды гомасэксуалізмуі т.п. ) цяпер штучна прапагандуюцца іпрышчапляюцца ў Беларусі на інфармацыйнымузроўні. (Дыверсіі адбываюцца найбольшпраз канфармісцкія дэмакратычныя СМІпры падтрымцы заходніх лявацкіх і дэвіанцкіх групаў). Мяркую, што такіязьявы вымагаюць нашай грамадзкай ацэнкіі пазыцыі. Чым раней будзе распазнанаезло, тым лягчэй стане яго ліквідаваць.Тым больш калі бачна у якую яму ўвальваеццатак званы «заходні сьвет».
Некалькісловаў пра найважнейшую экзыстэнцыяльнуютэму Беларусі – Астравецкую АЭС.
Двадні таму (8 жніўня) у Дзьвінскай губекаля Белага мора ў Расеі (горадСеверадзьвінск) выбухнула пры запускурасейская стратэгічная ракета«Буравесьнік», якой Пуцін палохаў увесьсьвет. Што гэта за ракета? Гэта агрэгатна ядзерным паліве, які амэрыканцыпачалі распрацоўваць яшчэ ў 1960-70-х гадахі адмовіліся з прычыны тупіковайбеспэрспэктыўнасьці такой ракеты.Распрацоўкі падхапілі расейцы і восьцяпер стварылі «Буравесьнік». Выніківыбуху, як звычайна ў маскоўцаў, –засакрэцілі. Але вядома, што радыяцыйныфон у губе павысіўся ў некалькі разоўі пяць чалавек (вучоных і інжэнераў«Росатама») загінулі. Дасьведчаныялюдзі лічаць, што выбухнуў «атамнырэактар» ракеты.
Арганізацыя«Атомстройэкспорт»,якая будуе ў Беларусі Астравецкую АЭСзьяўляецца часткай карпарацыі «Росатама», спэцы якога зьляпалі«Буравесьнік» і Астравецкую АЭС. Яныўжо не жывуць (нават целы не знайшлі) ізадаваць пытаньні няма каму. Гэта яшчэне вялікая бяда. Катастрофа настанетады, калі у выніку выбуху АстравецкайАЭС Беларусь загіне, а «спэцы» «Росатама»застануцца. Да гэтага ўсё коціцца.Астравецкая АЭС павінна выбухнуць, ботак заплянавана (і нават наканавана). Укастрычніку ворагі чалавецтва рыхтуюццаўжо завезьці ў Беларусь ядзернае паліваў Астравец.
Такоеўражаньне, што беларус стаіць падшыбеніцай і з цікавасьцю назірае, якпад ветрыкам калышацца пятля, якую ямузьбіраюцца надзець на шыю «рускіябрацья». І яму так добра – сонейкасьвеціць, пчолкі гудуць.
Ітым ня менш трэба змагаца. Наступны Соймнеабходна пасьвяціць гэтай праблеме.Праблеме выхаду са становішча.
Ёсьцьнекалькі практычных пытаньняў, зьвязаныхз мэмарыяльнай тэмай Ігуменскага шляхуі Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь25 Жніўня. Папярэдняя прапанова –падрыхтаваць канфэрэнцыю. Астатніяшляхі пакуль што зачыненыя. Рыхтуймася.Цяпер дзеля Бацькаўшчыны ўсё важна іўсё патрэбна.
11жніўня 2019 г. ЗянонПАЗЬНЯК