АСТРАВЕЦ. ПАД ПАГРОЗАЙ УСЯ БЕЛАРУСЬ

(Жнівеньскі Сойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

11 жніўня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Разважаньніў цяжкім часе”. Старшыня зьвярнуў увагуна спробу рэжыму зацягнуць грамадзтвана псэўдавыбары ў псэўдапарлямант. Дагэтай спэцапэрацыі падключана іпсэўдаапазыцыя, але яе голас гучыцьслаба і нікога не пераканае. Уладазанепакоілася, бо разумее, што бальшыняграмадзтва на псэўдавыбары ня пойдзе.Грамадзтва ўжо мае вопыт і не дазволіцьпакарыстацца сабой для ўмацаваньнярэжыму.

Далей выступоўца спыніўсяна пратэстных акцыях у Маскве, удзельнікіякіх імкнуцца вымусіць ад ўладаў“справядлівыя выбары” там, дзе сапраўдныхвыбараў даўно ўжо няма. У Беларусі тоеўжо прайшлі гадоў 10-15 таму. Марнапатрабаваць справядлівасьці адкрымінальнай улады. Гэтыя маскоўскіяпратэсты закончацца нічым. Крамлёўскірэжым пойдзе сваім шляхам.

З 1988 г. (калі на арэну выйшаўнацыянальна-вызвольны рух) Масквасталася правінцыяй ідэйнай барацьбы.Менавіта Беларускі Народны Фронтвызначыў тады формы і стратэгіюпалітычнага змаганьня, пазьбегнуўсілавога канфлікту (дзе саветы былімоцныя) і прымусіў камуністычны рэжымдзейнічаць у вобласьці дыскусіяў іпалітычных рашэньняў, дзе саветы быліслабыя. Тады патрыётам удалося вызваліцьБеларусь ад расейскай імпэрскайдушагубкі, але Расея зьбіраецца зрабіцьнам новую душагубку. Звышідэяй нашайнацыянальнай стратэгіі павінна стацьсправа разбурэньня імпэрыялістычнайзвышдзяржаўнай Расеі.

Сп. З. Пазьняк зьвярнуў увагу на кампаніюдыскрэдытацыі Беларускай арміі ўінфармацыйнай прасторы, на заклікіперавесьці армію на кантрактную сістэму.Аднак, армія зьяўляецца нацыянальнайкаштоўнасьцю. Сучасная Беларуская арміяужо заўважна адышла ад падабенства зтой сацыяльнай сітуацыяй, якая існавалаў савецкай арміі зь яе татальнымкрыміналітэтам, дзедаўшчынай і бязладдзем.Бальшыня афіцэраў атрымалі адукацыю ўБеларусі. Сістэма прызыву павінна быць,як павінна быць і дысцыпліна ў арміі.Наша армія павінна быць гатовай даадбіцьця агрэсіі з боку Расеі.

Зьнішчэньне рэжымам беларускай школыі беларускай мовы – самая балючая ітрывожная тэма. Дакладчык на статыстыцыліквідацыі беларускай мовы навучаньняў школе паказаў, што Масква і мясцовырэжым імкнуцца да поўнага зьнішчэньнябеларускага навучаньня ў бліжэйшыя 10гадоў. Перапыніць гэтую катастрофу можатолькі само беларускае грамадзтва (якоена сёньняшні дзень яшчэ ня сасьпела ніда абароны, ні да супраціву), альбопалітычная ліквідацыя антынацыянальнагарэжыму.

Даклад быў завершаны аналізам зьявылібэральнага сацыялізму ў заходнімсьвеце. Атакі на сьвет ідуць па маргінальныхнакірунках (прапаганда гамасэксуалізму,лесбоўства, прапаганда супраць сьмяротнагапакараньня для забойцаў людзей і г.д.).але адбываецца ўсё гэта скаардынавана,сістэмна і выклікае адмоўныя вынікі ўграмадзтве. Гэтыя працэсы цяпер штучнапрышчапляюцца ў Беларусі на інфармацыйнымузроўні. Ім трэба супрацьстаяць.

З дакладам выступіў сп. ЮрыБеленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусістаршыні Партыі і Фронту. Выступоўцазрабіў агляд падзей апошняга месяца.Застаецца невядомым грамадзтву зьместтаемных перамоваў паміж Маскврй ірэжымам Лукашэнкі. Але калі пачытаць“саюзную дамову” 1999-га года, то бачна,што ў выніку рэалізацыі гэтагаантыканстытуцыйнага дакуманта Беларусьперастане быць сувэрэннай дзяржавай,Беларусі ўжо ня будзе. Калі ў бліжэйшычас рэжым пойдзе на ўвядзеньне ў Беларусірасейскага рубля, гэта будзе азначацьпоўны захоп Масквой нашай прамысловасьці,нацыянальных багацьцяў і канчатковаеавалоданьне рычагамі кіраваньня ўсіміпрацэсамі ў нашай краіне ў інтарэсахМасквы, на шкоду беларускаму народу.Гэтага нельга дапусьціць. Дакладчыкпадкрэсьліў, што неабходна працавацьзь людзьмі, весьці інфармацыйную працу,мабілізаваць грамадзтва на супраціўпаўзучай акупацыі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі праінтэнсіфікацыю рэжымнага разбурэньнядамоў, гаспадарчых і іншых будынкаў, атаксама прыватных гаспадарак у сельскаймясцовасьці. Гэтая зьява набываекатастрафічныя маштабы. Дамы памерлыхлюдзей зьнішчаюцца і закапваюцца ўзямлю. Хаця былі выпадкі, калі адміністрацыязьнішчала дом, пакуль гаспадар працаваўза мяжой. Тэрмінова зьнішчаюць таксамацагляныя дамы, дзе, напрыклад, зачыняеццасельская крама, хаця будынак знаходзіццаў добрым стане. На спустошаным месцыужо ніхто ня можа пасяліцца, сады ігароды зарастаюць, там пасяляюцца зьмеі.

Усё гэта мае вельмі адмоўнае псіхалагічнаеўзьдзеяньне на сельскіх жыхароў.Зьнішчаецца спадчына сем’яў, падрываеццатрадыцыйная сялянская культура. Гэтаёсьць мэтанакіраваная акцыя супрацьбеларускага грамадзтва. Заробкі ў вёскахі раённых гарадах мізэрныя. Зачыняюцца(або ўжо зачынены) усе прадпрыемствы,людзі застаюцца без працы. Так мясцовыяманкурты і маскоўскія халуі зьнішчаюцьнашу Бацькаўшчыну Беларусь.

Буйнамаштабныя катастрофы ў Расеі, утым ліку і ядзерныя, з асаблівай вастрынёйставяць перад нашым грамадзтвам пытаньнеаб недапушчальнасьці ўвядзеньня ўэксплуатацыю АЭС у Астраўцы, якую будуеМасква ў сваіх інтарэсах. АЭС будуюцьтыя самыя расейскія спэцыялісты, якіядавялі да аварый і катастроф на тэрыторыіРФ. Да таго ж, калі ў Расеі пачнеццапалітычна-сацыяльны калапс і распад,гэтыя спэцыялісты ўцякуць за мяжу, а мызастанемся сам-на-сам зь іхнім небясьпечнымаб’ектам. Вядома, што будаўнічыя працына АЭС у Астраўцы вядуцца з грубыміпарушэньнямі тэхналогіі і канструкцыйныхпатрабаваньняў, выпадковымі брыгадамі,якія мяняюцца. У кастрычніку сёлетатуды ўжо плануюць завезьці ядзернаепаліва. У краіне трэба тэрмінова стварацьсупраціў гэтай атамнай агрэсіі Масквы.Пад пагрозай уся Беларусь.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

11 жніўня 2019г.