БУДУЧЫНЯ НАЛЕЖЫЦЬ РАЗУМНЫМ

(Зачытананаліпеньскім2019г.СоймеКХП-БНФіБНФАдраджэньне”)

Абвастрыласяпагроза для нашай незалежнасьці,небясьпека для якой існуе пастаянна збоку Расеі. Абвастрэньне зьвязанае зпабудовай вечнага прэзідэнтцтва дляПуціна і непарушнасьці для ўсёй расейскайгэбоўскай групы ўлады. Палітычныммэтадам дзеля дасягненьня цягласьціпуцінскай улады стаў план захопу Беларусішляхам фармальнага стварэньня такзванай “саюзнай” квазідзяржавы, падшапкай якой мусіла б адбыцца паглынаньнеБеларусі Расеяй.

Гэтыплан узьнік у колах рускіх імпэрыялістаўяшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, быўпадтрыманы марыянэткавай хунтайЛукашэнкі, які меў авантурныя планыстаць на чале крамлёўскай улады,сьпіхнуўшы Ельцына пры дапамозе расейскіхкамуністаў. Авантурнікі прынялі шэрагнезаконных пагадненьняў і пастаноў, утым ліку антыканстытуцыйную дамову абстварэньні так званай “саюзнай дзяржавы”Расеі і Беларусі.

Авантуранеажыцьцявілася. Да ўлады ў Крамліпрыйшоў КГБ, які паставіў свайгостаўленьніка, нікому невядомага Пуціна.Паступова Пуцін ператварыўся ў самастойнуюфігуру, якой захацелася кіраваць у Расеівечна і ўплываць на існаваньне ўсягосьвету.

Такаякароткая гісторыя ўлады постсавецкагарускага імпэрыялізму, які агрэсіўнапагражае Беларусі, Украіне, Грузіі,Малдове, Прыбалтыцы, Польшчы і ўсямучалавецтву.

Параўноўваючыцяперашнююсітуацыю з пагрозамі 90-х гадоў, мы бачымяк зьмяніліся акцэнты абароны і небясьпекідля нашай незалежнасьці. 25 гадоў унутранайакупацыі, антыбеларускай палітыкі іэтнацыду не мінулі бяссьледна. Стратывелізарныя. Падарваныя этнічныя (вёска),грамадзкія (правы, свабоды), адукацыйныя(школа), эканамічныя асновы нацыі. Нацыяаслаблена. Самае трывожнае і небясьпечнае,што ў выніку збочанай антынацыянальнайадукацыі, русіфікацыі і пэрманэнтнайілжы вырасла абмежаванае пакаленьне,якое збольшага няздольнае ні на што, нядумае пра агульныя інтарэсы, акрамяпрыватных, якія таксама ня ў стане наўзроўні ажыцьцявіць. У выніку адбываеццасацыяльная дэградацыя грамадзтва,апусканьне на ніз, дэзінтэлектуалізацыя,адток моладзі за мяжу.

Самаекепскае, што адбылося ў сьвядомасьціашуканага пакаленьня, гэта зьяўленьнепсіхалогіі прагматычнага страху, яківыяўляецца ў баязьлівасьці да палітыкі,узьнікла сьвядомае пазьбяганьнепалітычнай дзейнасьці. Гэты страх, якісуправаджаў псіхалогію акупацыйнагаабывацеля ўсіх акупацый і антынародныхрэжымаў, стаў амаль што абсалютным.Прытым ён сімэтрычна аднолькавы, штоза мяжой, што ў падрэжымнай краіне.Амэрыканская свабода не выбівае з мазгоўбеларусаў гэтага страху, прывучвае іхтолькі да іншых прыстасаваньняў іўладкаваньня асабістых інтарэсаў. Гэтаяскравае сьведчаньне прагматычнайпрыроды страху рэжымнага пакаленьня.Здавалася б – свабода, гавары па-беларуску,падтрымлівай беларускае адраджэньне,дзейнічай разам дзеля нацыі і свабодыБеларусі, тут, у Амэрыцы , гэта магчыма.Аж не. Ён жыве гэтак сама, як пад акупацыйнымрэжымам, так і тут. Ён не мяняецца. Фэномэндрэнны. Грамадзтва, якое не імкнецца дапалітычнай дзейнасьці, да палітычнагасупраціву, такое грамадзтва не дасягаесвабоды, ня мае нацыянальнай будучыні.

Кожнырэжым акупацыі, ці то царскі, ці савецкі,ці прамаскоўска-лукашысцкі, выхаваўтакі тып пакаленьня ў выніку змасаванайілжы, прапаганды, антынацыянальнайадукацыі і рэпрэсій. Нічога дзіўнага,што беларускі палітычны рух супрацівузаўсёды быў рухам авангарду грамадзтва,які часта гінуў, але даваў штуршок дляпрацягу. Два разы ў гісторыі нацыянальныавангард, падтрыманы асьмялеўшымнародам, дасягнуў посьпеху – у сакавіку1918-га і ў жніўні 1991-га. І дзякуючы гэтамуБеларусь жыве.

Пагрозанезалежнасьці Беларусі, якая ўзьніклаў другой палове 90-х, была вельмі агрэсіўнайі небясьпечнай. Разбуральны план Масквыправаліўся, аднак, найперш таму, штобыла яшчэ моцная сіла беларускагасупраціву. Найперш Народны Фронт. Быліграндыёзныя шматтысячныя выступысупраць акупацыйнай інтэграцыі ў Расею,бойкі на вуліцах з рэжымнымі сіламі іперамогі супольнага духу ў абароненацыянальнай незалежнасьці ад здрадыі рускага авантурызму. Тады было яшчэўзбуджанае грамадзтва, існаваланацыянальная арганізаваная сіла, якаяакумулявала абарону свабоды інезалежнасьці.

Сітуацыя,якую маем цяпер, нагадвае краявід пасьляпатопу. Самае істотнае – разбураныпалітычны рух Беларускага нацыянальнагаАдраджэньня. Засталася толькі адна нашаадраджэнская партыя КХП-БНФ, зьвязанаяпа руках і нагах акупацыйнымі наваротамірэжымнай адміністрацыі і загнаная ўпаўпадпольнае існаваньне. Моцнапанішчаная грамадзянская супольнасьць.Поўнасьцю адсутнічаюць беларускіянацыянальныя сродкі масавай інфармацыі.У сфэры інфармацыі ў эфіры безразьдзельнаепанаваньне антыбеларускай дзейнасьцічужой дзяржавы, якая ажыцьцяўляерусіфікацыю і апрацоўку мазгоў беларускаганасельніцтва (зьява ўнікальная іфэнамэнальная). І што характэрна, бальшынянешматлікіх і мізэрных недзяржаўныхсродкаў масавай інфармацыі на беларускаймове, што абмежавана прысутнічаюць уІнтэрнэце, таксама стаяць на палову (ато і цалкам) на згодніцкіх пазыцыях даантыбеларускага рэжыму, асьвятляюцьбез ацэнак кожны крок узурпатара іягонага байструка, складаюць нікому непатрэбныя мапы, у якіх раёнах і па колькіразоў гэты “сукін сын” быў, а дзе ёняшчэ ня быў, з сур’ёзным выглядам пішуцьпра «гістарычнае значэньне» гэтагадраня для Беларусі і г.д.

Нагэтакім гнілым фоне пачаўся чарговыэтап маскоўскай акупацыйнай інтэграцыі.Новае ў гэтым становішчы толькісупярэчлівая пазыцыя самога сатрапа,які пачаў разумець, што маскоўская“братва” яго хоча ашукаць і пазбавіцьнеабмежаванай улады. Ідзе паддыванныгандаль краінай, сувэрэнітэтам інезаконнай уладай. Валтузьня маекрымінальны характар у форме палітыкі.І гэтым яна небясьпечная для нашаганароду, бо вынікі могуць наступіцьтолькі антызаконныя і антылюдзкія, нашкоду нашай Радзіме.

Антымаскоўскаярыторыка, якая цяпер часам гучыць згорла сатрапа, рэальна нічога ня значыць.Пад гэтую рыторыку робяцца подлыяантыбеларускія справы; павадкі гэтагасуб’екта мы ведаем. Прытым асяроддзеўзурпатара, як заўсёды, маўчыць. Гэтайпубліцы начхаць на Беларусь (на ўладуЛукашэнкі, дарэчы, ім таксама начхаць;гэта самадастатковая праслойка,вертыкальная абслуга). Тут крыеццавялікая сацыяльная бяда Беларусі.Адміністрацыйны клас рэжыму(антынацыянальная мутацыя якога адбыласяяшчэ за саветамі) амаль спрэс пазбаўленынацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Тутспажыўнае асяроддзе для любой акупцыі:антынародны рэжым, антынароднаяадміністрацыя, якая гадзіць на Беларусьі душыць уласны народ.

Заразяны ўсе прывучаюць людзей да анэксіі,што плануе Масква. Вось тыповыя выказваньніі загалоўкі абслужлівай прэсы:

Едінаявалюта Беларусі і Расеі возможна какфінал інтеграціі” (“Нар. Воля”). І далейінфармацыя: “Национальныйбанк Беларуси (НББ) подтверждает своюпозицию относительно возможностисоздания единой валюты Беларуси и Россиикак финального этапа интеграции, заявилв Минске заместитель председателяправления НББ Сергей Калечиц».

Сэнтэнцыітакіх дывэрсантаў раскіданыя па ўсімдруку. Назвы артыкулаў – гэта інфармацыйнаяпрапаганда. Тое ведаюць нават школьнікі.Наступны загаловак. “25 год Лукашэнкі.У чым яго гістарычная місія і асабістаятрагедыя” (“Нар. Воля”). Трэба разумець,што “сукін сын”, які дапамог Масквеўгробіць нацыю, ёсьць трагічная асобаў гісторыі. Вучыцеся, дзеці.

Ёсьцьтакі эканаміст Леанід Заіка, майстарбезадказных выказваньняў (некалізаклікаў беларусаў выязджаць зьБеларусі). Цяпер у тэме актыўнай палітыкіМасквы эканаміст выдаў наступнае:«Белорусскийрубль – не признак суверенитета»(загаловак“Нар. Волі”). І пішуць жа, вучоныя такбы мовячы. І ня сорамна.

Словам,сітуацыя ня надта і стракатая. Нікчэмныдрук і халуйская рэжымная адміністрацыядэманструюць гатовасьць да рускагарабства і страты незалежнасьці. Толькісатрап часам б’е ў хамут, пакуль недадуць бізуна да не павешаюць торбу заўсом. А як жа – «трагічная асоба» ўподлай гісторыі.

Карцінабрыдкая і невясёлая. Што рабіць патрыётамі прыстойным людзям? Нацыянальныя стратывялікія. Але ёсьць і важныя набыткі,здабытыя насуперак палітыцы і антынароднайволі рэжыму.

Каліпараўнаць з 90-мі гадамі, то мы цяпер маембольшую нацыянальную кансалідацыюграмадзтва на аснове незалежнай дзяржавы.Сваю дзяржаву сталі цаніць больш, чыму 90-х прытым фіксуецца даволі масаваеімкненьне (да 86%) яе абараняць ад ворагаўу выпадку вайны.

Вельміважная наступная характарыстыка. Вялікаяколькасьць беларускага насельніцтва(недзе каля паловы) нарэшце насуперакмаскоўскай прапагандзе ўсьвядоміла,што Расея ёсьць гістарычны і натуральнывораг беларускай нацыі, гробакапацельбеларускай незалежнасьці, краінакрымінальных нораваў і дзікаймэнтальнасьці, пагроза міру, рассадніктэрарызму і агрэсіі, “скопішча зла”.

Другаяпалова людзей, якая знаходзіцца падуплывам татальнай рускай дэзінфармацыіі рускіх СМІ таксама як бы ня ворагісваёй краіне. Яны нават па-своймупатрыёты, але ня лічаць Расею ворагам,мяркуюць, што ў Расеі ім было б лепш,пэнсіі большыя, думаюць што Украінанапала на Расею, што ва ўсім вінаватыяамэрыканцы і т.п. -- паўтараюцьпрапагандысцкія нарыхтоўкі расейскайжурналістыкі, пачутыя праз тэлевізар.

Гэтаеачмурэньне сур’ёзнае і небясьпечнаедля псіхічнага здароўя людзей пакульвяшчае тэлевізар, бо пацьверджана, штотэлеінфармацыя мацнейшая за рэчаіснасьць.Тэлевяшчаньне робіць хлусьню непераможнай.Масы вераць тэлевізару, а не рэчаіснасьці.Але калі адключыць тэлевізар (тым большчужы тэлевізар), ачмурэньне паступовамінае. Людзі пачынаюць бачыць рэальнаежыцьцё. (У барацьбе з манаполіяй тэлевізарадапамагае Інтэрнэт, манапалізаваць якіамаль немагчыма. Хіба што адключыць длянарода, як у Паўночнай Карэі).

Істотнымчыньнікам цяперашняга стану ёсьць тое,што, нягледзячы на неверагодныя высілкіМасквы і здрадніцкага антынацыянальнагарэжыму зьнішчыць беларускую мову ім неўдалося. Не ўдалося найперш таму, штоБеларуская мова ёсьць вялікая мова,дасканалая мова, мова вялікай культурыі прыгожай людзкай літаратуры. КаштоўнасьцьБеларускай мовы тым больш узрастае ўвачах разумных людзей, калі яныпараўноўваюць яе з маскоўскай мовай –галоўным сродкам расейскай русіфікацыі.Параўноўваюць і тут жа бачаць амярцьвелуюштучнасьць расейшчыны, грувасткасьць,недаразьвітасьць у тонкіх сфэрах людзкіхдачыненьняў. Асабліва здумляе немагчымасьцьперакладу па-руску шэдэўраў беларускайлітаратуры. У той час, калі, напрыклад,па-украінску, па-польску ўсё перакладаеццадасканала.

Нахабная,чванлівая русіфікацыя, заснаваная напрыдуманым міфе нібыта “могучегорусского языка” (значыцца, маскоўскага)прымусіла разумных людзей глыбейзацікавіцца гэтым “могучим языком” упараўнальных характарыстыках, івысьветлілася, што маскоўская мовагрувасткая, сумбурна распрацаваная ўправілах і больш таго -- аддаленая адусіх славянскіх моваў, саступае ім навату лексіцы. Зусім яна, аказваецца, не«магучая», а надта нават шараговая.

Длянекаторых беларусаў цяпер гаварыць паруску – гэта азначае выяўляць разумовуюруціну (гэтакі «маветон»). Тым часам не размаўляць па-беларуску як дляінтэлектуала дык неяк ужо й не стасуецца.Так што беларусу часам, каб стаць сабой,трэба пабольш русіфікацыі ды на «магучым»,з ужываньнем слова «маць», «в какомразгаварывал Ленін».

Такімчынам, нягледзячы на катастрафічныястраты, нашае грамадзтва і ў нацыянальнайідэалогіі, і ў сацыяльнай арганізацыі,як ня дзіўна, але набыло ўжо якасьціпатэнцыйна моцныя для супрацівумаскоўскай агрэсіі з усходу. Самаарганізацыяўзьнікне ў зьменных абставінах. Ня трэбапанікі і пэсімізму. Лепш – рабіцьбеларускую працу і пашыраць супраціўрусіфікацыі і паскудзтву, мацавацьпалітычную ідэалогію БеларускагаАдраджэньня, гуртаваць, як пісаў Купала,«на бітву будучыя сілы».

Некаторыянашы інтэлектуалы прапаноўваюць розныяпраекты, варыянты, рэформы, нават думкіаб “паляпшэньні” рэжыму. Добра, калілюдзі думаюць. Але ні да чаго не прывядзедуманьне, калі беларусы ня будуцьабапірацца на Беларускую нацыянальнуюідэю (нагадаю – гэта Адраджэньне,ідэалёгія, сфармаваная яшчэ ў пачаткуХХ стагоддзя), на Беларускую мову, нанезалежную Беларусь і не ўсьведамяць,што Маскоўшчына (цяперашняя РФ) ёсьцьнатуральны і сьмяртэльны вораг Беларускайнацыі.

Калігэтага ня будзе ў беларускай палітыцы,ня будзе і Беларусі. Будучыня павіннаналежыць разумным.

14ліпеня 2019 г. ЗянонПАЗЬНЯК