ТРЭБА БЫЦЬ ГАТОВЫМІ ДА АБАРОНЫ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

(Ліпеньскі Сойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

14 ліпеня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Будучыняналежыць разумным”. Старшыня ў сувязіз 25-годдзем усталяваньня Масквойантыбеларускага рэжыму ў нашай краінепрааналізаваў мэтады Расеі і гісторыюстанаўленьня гэтага рэжыму, падкрэсьліўшы,што зараз назіраецца абвастрэньненебясьпекі для незалежнасьці Беларусі.Наша краіна панесла ў выніку маскоўскайкаланіяльнай палітыкі велізарныяэтнічныя, грамадзкія, адукацыйныя іэканамічныя страты, што прывяло дапалітычнай і сацыяльнай дэзарыентацыімаладога пакаленьня. Безраздзельнаепанаваньне чужой дзяржавы ў Беларусіператварыла ўсё ў краявід пасьля патопу.Палітычны рух разбураны, і толькі нашапартыя КХП-БНФ працягвае змаганьне занезалежнасьць і беларускае нацыянальнаеадраджэньне, дзейнічаючы ў поўпадпольлі.Поўнасьцю адсутнічаюць беларускіянацыянальныя СМІ. Нават тыя СМІ, якіяпрацуюць у беларускай мове, напалову (а то і цалкам) знаходзяцца назгодніцкіх пазыцыях да антыбеларускагарэжыму.Рыторыка, якую часамагучвае сатрап, ня мае ніякага значэньня,на гэтым фоне робяцца подлыя антыбеларускіясправы, ідзе новы этап расейскайакупацыйнай інтэграцыі. Аднак, упараўнаньні з 1990-мі гадамі ёсьць станоўчыязьмены ў нашым грамадзтве, бальшыняякога скансалідавалася на аснове сваёйнацыянальнай дзяржавы. Нягледзячы навысілкі Масквы, не ўдалося зьнішчыцьбеларускую мову. Нягледзячы накатастрафічныя страты, наша грамадзтванабыло якасьці патэнцыйна моцныя длясупраціву маскоўскай агрэсіі з усходу.Самаарганізацыя ўзьнікне ў зьменныхабставінах.

З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыніПартыі і Фронту. Выступоўца паведаміўпра шэраг фактычных забаронаў рэжымуна правядзеньне нашых традыцыйныхпартыйных мерапрыемстваў. Апошняя ззабаронаў – на Ігуменскі шлях, ушанаваньнепамяці ахвяраў маскоўскай акупацыі ўг. Чэрвені. Рэжым патрабуе аплаты вялікіхграшовых сум “на аплату паслугаўміліцыі, пажарных, ЖКГ і мэдыкаў” адудзельнікаў некамэрцыйных мерапрыемстваў,якія прыдуць на месцы расстрэлаў імагілы ахвяраў. Гэта ёсьць беспрыцыдэнтнаепарушэньне грамадзкіх правоў, адлюстраваныху Канстытуцыі Беларусі і мжнародныхзаконах. Пасьля прахаджэньня ўсіхсудовых інстанцый у Беларусі КХП-БНФзьвернецца з пратэстам у міжнародныяструктуры. Дарэчы, стала вядома, які“прыцыдэнт” мае рэжым для “абгрунтаваньня”сваёй незаконнай дзейнасьці. Высьветлілася,што на працягу доўгіх гадоў шэрагпсэўдаапазыцыйных грантаўскіх арганізацыйаплочвалі рэжыму вялікія сумы за дазволправесьці мерапрыемствы.

Выступоўца спыніўся на палітычныхпадзеях ва Украіне, ад якіх шмат штозалежыць і разьвіцьцё сітуацыі ўБеларусі. Назіраецца спроба рэваншупрарасейскіх сілаў, імкненьне Масквыаслабіць і дэзарыентаваць дзяржаву іграмадзтва Украіны. Але важна, штопатрыёты выступілі з заявамі і дзеяньнямі,якія маюць на мэце прадэманстраваць“пятай калёне” і маскоўскаму ворагугатовасьць нацыянальных сілаў абараніцьрадзіму любымі спосабамі. Нацыянальныавангард --сотні тысяч украінцаў, якіяпрайшлі фронт і дзейнічаюць на ўсёйтэрыторыі дзяржавы – не дазволяцьздраднікам і расейскім агрэсарамзахапіць Украіну.

У самой Расеі мы назіраем бясконцуюсэрыю тэхнагенных, сацыяльных і прыродныхкатастроф. 40% насельніцтва Масквы ўжоскладаюць нерасейцы, кітайцы бяруцьпад кантроль Прымор’е і Сібір, расейскаенасельніцтва бяднее і вымірае, акрамлёўскае кіраўніцтва, замест кабвырашаць праблемы ўнутры краіны,рыхтуецца да вайны супраць цывілізаванагасьвету. У сувязі з гэтым трэба працягвацьпрацу па інфармаваньні беларускагаграмадзтва аб неабходнасьці мацавацьнашу дзяржаўную незалежнасьць і бараніцьБеларусь ад разбуральных працэсаў, штоідуць на ўсходзе.

Выступілі таксама сябры Соймуз розных рэгіёнаў краіны. У Берасьціпрацягваецца перасьлед актывістаў,якія выступаюць супраць пабудовыатрутнага прадпрыемства. Рэжымвыкарыстоўвае подлыя антызаконныямэтады супраць актывістаў. Бачна, шторэжым баіцца салідарных і сацыяльнаактыўных беларусаў. З другога боку, уБерасьці назіраецца таксама актыўнасьцьантыбеларускіх рэжымных структур ігастралёраў з РФ. Свае прамовы на публіцыяны пачынаюць з гуканьня “Дорогиероссияне!”. Але ў адказбеларусы маўчаць і не выказваюцьзахапленьня. Па ўсёй краіне тыя, хтопабыў у Расеі на працы, распавядаюцьпра жахлівыя ўмовы жыцьця ў РФ, прапанаваньне крымінала і сваволю ўладаў.Гэтыя людзі ўжо ня хочуць “інтэграваццаў Расею”.

Выступоўцы выказалі трывогуў сувязі з закуліснымі перамовамімясцовага рэжыму з кіраўніцтвам Расеі.Сапраўдная інфармацыя аб тым, пра штовядуцца гэтыя перамовы, засакрэчана.Зразумела, што адбываецца спроба захопунашай краіны крамлёўскай імпэрыяй.Неабходна быць гатовымі да абароныБацькаўшчыны ад маскоўскай агрэсіі.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

14 ліпеня 2019г.