РАДЗЮК АЛЕГ АЛЯКСАНДРАВІЧ (1964–20.06.2019)
Пасьляцяжкой і доўгай хваробы памёр АлегРадзюк, адзін з вэтэранаў фронтаўскагаруху, сябра Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ. На працягу многіх гадоўён кіраваў фронтаўскай дружынай, якаязабясьпечвала арганізаванасьць, парадакі дысцыпліну на масавых патрыятычныхмерапрыемствах. У складаныя і небясьпечныямоманты Алег быў для ўсіх прыкладаммужнасьці і вытрымкі, вёў за сабойлюдзей, ратаваў тых, што патрапілі ўбяду. Шмат сілаў ён аддаў стварэньню іабароне Народнага мэмарыяла ў Курапатах,дзе паставіў сотні крыжоў. Наш дарагісябра вельмі хацеў дажыць да беларускайперамогі над імпэрыяй, але так, на жаль,не сталася. Хай будзе пухам яму роднаязямля. Слава герою!
Выказваемнашы шчырыя спачуваньні сям’і і блізкімнябожчыка.
Сябрыі кіраўніцтва Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ
21чэрвеня 2019 г.