ЗАЦЕМКІ АБ ПАДЗЕЯХ

(Выступна чэрвеньскім 2019 г. Сойме КХП-БНФ і БНФАдраджэньне)

...УБеларусі і замежжы адбываюцца падзеі,якія вымагаюць камэнтару. Небясьпечнайпадзеяй для існаваньня нашай краіныёсьць павольнае зьнішчэньне нацыянальнаганэкропалю савецкага генацыду -- НароднагаМэмарыялу Курапаты. Схаваныя бандыцкіяразбурэньні, якімі ўвесь час займаўсяКГБ, зьмяніліся адкрытымі рэжымнымідзеяньнямі зьнішчэньня. Разьмясьціліўвесяляльны рэстаран у ахоўнай зоне,пачалі ламаць крыжы, пастаўленыяграмадзтвам у памяць аб расстраляныхлюдзях.

Крыжалому Вялікі Пост перад ЗьмёртвыхустаньнемХрыстовым -- гэта ёсьць неверагоднацынічнае кашчунства, якое па аналёгііу некаторых рэлігіях і грамадзтвахвымагае кроўнай помсты. (Увогулекашчунства -- гэта зьява, якая можанаклікаць сьмерць спраўцы.) Беларусыадказалі малітвай, якая доўжыцца ўКурапатах без перастанку.

Зьдзекнад крыжамі і над памяцьцю тысячаўрасстраляных мірных людзей ускалыхнуўрэлігійную грамадзкасьць. Кіраўніцтваўсіх цэркваў у Беларусі (акрамя кіраўніцтваБеларускай Аўтакефальнай ПраваслаўнайЦарквы) выказалася з асуджэньнем, жалемі гневам аб варварстве ўлады рэжыму.Усе чулі і ведаюць, што вінавайцамзлачынства ёсьць Лукашэнка. Ён кіруезьнішчэньнем Мэмарыяла і Курапацкіхкрыжоў.

Нядаўняявыхадка антыбеларускага рэжыму ўдачыненьні да Курапатаў -- суд над двумасьвятарамі БАПЦ за малітву аб расстраляныхлюдзях у Курапатах. Суд над беларускімісьвятарамі за малітву -- вельмі паказальнаязьява да характарыстыкі акупацыйнайпалітыкі антынароднага рэжыму.

Угэтым жа шэрагу стаіць беспрэцэдэнтнаязьява рэжымнай ксэнафобіі. Нядаўнавыяўлена загадкавая сьмерць міліцыянераДАІ. Падазрэньне ўзьнікла на кагосьціз цыганоў. Па загаду рэжымнага міністраўнутраных спраў Шуневіча (аднаго зьмеркаваных фігурантаў змовы Вцюріна-Бабіча)пачалі хапаць, арыштоўваць і катавацьусіх цыганоў па Беларусі. Этнацыдпрацягваўся цэлы тыдзень. Улікаў нязнойдзена. Нябожчыка аб'явілі самагубцам,а цыганоў, зьняважаных і затрыманых,выпусьцілі з-пад арышту.

Цыганскаядыяспара ў Беларусі -- сем тысячаў чалавек-- жывуць кампактнымі групамі. Маштабксэнафабічнага злачынства яшчэ дакладнаня высьветлены. На сёньня вядома, штопацярпелі сотні асоб, ёсьць памерлыя.На пытаньне журналіста ("якая настанеадказнасьць для міліцыі і ці будуцьвыбачэньні перад пацярпелымі людзьмі")міністар Шуневіч сказаў, што выбачэньняўня будзе, бо міліцыя ўсё рабіла правільна.

Такіязьявы адбываліся ў Беларусі прыбальшавіцкай акупацыі за Сталіным іпры гітлерскім рэжыме ў Нямеччыне. Іантыбеларускі рэжым (у асобе Лукашэнкі),і міністар Шуневіч аб'явілі сябепасьлядоўнікамі палітыкі гэтых рэжымаўі рэалізуюць яе ў характары рэпрэсіяўсупраць народа (калектыўная адказнасьць,рэпрэсіі супраць рэлігійных, сацыяньняхі нацыянальных групаў людзей).

Быўтакі старшыня КГБ маскоўскі стаўленікрасеяц Жадобін. Гэты Жадобін абзываўбеларусаў "фашыстамі" за беларускуюмову і склаў сьпіс на 1767 прадстаўнікоўбеларускай інтэлігенцыі, якіх у выпадкумаскоўскай патрэбы неабходна будзерэпрэсаваць першым чынам. (У адказ навыхадку генэрала-ідыёта мы аб'явілітады, што складаем свой альтэрнатыўнысьпіс маскоўскіх беларусажэрцаў. Ігэнэрал зьвяў.)

Ксэнафабічнаяагрэсія рэжыму супраць цыганоў -- гэтатактычная адпрацоўка дзеяньняў супрацьгрупаў беларускага насельніцтва навыпадак гібрыднай агрэсіі з Расеі.

ЭкзэмплярШуневіча – тыповы тыпаж энкавэдзісцкагабандыта, паталагічнага ненавісьнікабеларусаў, прывезены ў Беларусь з аналаўмаскоўскага КГБ-ФСБ. Нянавісьць далюдзей ён дэманструе адкрыта, ходзіцьў абмундзіраваньні энкавэдзісцкіхзлачынцаў 30-х гадоў (гэта ж пашыць трэбабыло), ведае, што беларусынарод рахманы, культурны, ніхто ў мордуня дасьць і ў фізіяномію ня плюне.

Здругога боку ніхто так фігуральна непраілюстраваў акупацыйную сутнасьцьпрамаскоўскага рэжыму, як гэты бандзюжка.Пасьля забойства міністра Захаранкіне было ніводнага міністра беларуса –адны акупацыйныя маскоўскія бандзюганы.І так будзе ўвесь час. Гэтая пасадазафрахтаваная Крамлём і «сукін сын»усё выконвае.

Беларусыне павінны забывацца, пад якім рэжымамантыбеларускай улады яны знаходзяцца.Людзі мусяць рыхтаваць прэвентыўныямеры абароны на выпадак рэпрэсіяў івайны.

Цыганы(ромы) практычна ня маюць сваёй моцнайінтэлігенцыі. За іх няма каму заступіцца.Аднак ня трэба забывацца, што яны ёсьцьчасткай беларускага народа і жывуцьтут здаўна. Іх таксама, як і сябе, трэбаабараняць ад рэпрэсіяў нялюдзкагарэжыму.


Ззамежных падзеяў самымі важнымі длянас зьяўляюцца падзеі ва Украіне. Мыпрыхільна адносімся да ўкраінцаў як дасваіх людзей. Аднак перад выбараміпрэзыдэнта Украіны я вымушаны быўсказаць аб сваіх уражаньнях, што ўсёграмадзтва Украіны быццам асьлепла.Становішча было цяжкае, але з двухдрэнных варыянтаў выбраны горшы, і гэтатрывожыць.

Шануючыўкраінцаў, не хацелася б тут займаццааналізам і казаць пра вынікі іхняйпалітыкі, тым больш, што апавядальнікаўхапае, і тыя меркаваньні ёсьцьадлюстраваньнем палітычных пазыцый.Калі фігуральна, то на сёньняшні дзеньУкраіна апынулася ў мяшку, які ўжопачынаюць завязваць. Толькі ўкраінцыяшчэ гэтага не разумеюць.


Улевалібэральнай Эўропе нічога істотнага,што мела б дачыненьне да Беларусі, неадбываецца. Палітычная сітуацыя, якаятам узьнікае, выглядае часам як дурныспэктакль. Інакшага не падбярэм слова.Узрастае ўплыў патрыятычных, кансэрватыўныхі нацыяналістычных партый. Гэта добраятэндэнцыя, якая крыху прыпыняе антылюдзкінатурфобны лявацкі лібэралізм. Тымчасам амаль усе гэтыя эўрапартыі, якіялевакі называюць "папулісцкімі",сімпатызуюць рэжыму Пуціна ў Расеі,маюць зь ім стасункі, а некаторыя наватбяруць грошы. Мець дачыненьні з такіміпартыямі нам, прадстаўнікам БеларускагаАдраджэньня, немагчыма, хоць ідэалягічнаяны канструктыўныя.

Здараюцца,аднак, і кур'ёзы, дзе Масква дастае паносе. У бадай што самай прарасейскайкраіне -- Аўстрыі -- нядаўна пайшоў уадстаўку цалкам увесь урад краіны началез палітычным вундэркіндам маладзёнамСэбасцьянам Курцам. А здарылася восьшто. У 2017 годзе лідэр кааліцыйнай "партыісвабоды" і віцэ канцлер Гайнц Штрахэ,а таксама кіраўнік парляманцкай фракцыігэтай прарускай нацыянальстычнай партыіЁган Гудэнус адпачывалі на выспе Ібіца.У іхняй кампаніі раптам зьявіласялітаральна зь ніадкуль руская "дзяўчынка""Алёна" (назавём яе гэтак) у какетлівыхшорціках і з поўным няведаньнем нямецкаймовы. Партыйныя мужы правялі перамовызь "дзяўчынкай Алёнай" (нібытапрадстаўніцай рускага бізнэсу) празперакладчыка аб дапамозе ўзяць падпартыйны кантроль адну ўплывовуюаўстрыйскую газэту ўзамен за разьмяшчэньнепотым (пасьля перамогі на выбарах)выгадных дзяржаўных заказаў для рускагабізнэсу. Пасьля гэтага "дзяўчынкаАлёна" зьнікае (як і зьявілася) унікуды, і ўсё нікому невядомае забылася.Але праз два гады відэазапіс гэтайразмовы быў апублікаваны ў Сеціве, іўвесь аўстрыйскі ўрад разам з прарускімікааліцыянтамі загрымеў па нахільнайплоскасьці.

Выглядаеўсё гэта даволі камічна. Цяпер усяпалітыка ў атлянтычным сьвеце (ад Украіныда Парыжу) нагадвае дрэнны палітычныспэктакль з удзелам палітактораў,любоўнікаў і камэдыянтаў. Дэградацыяпалітыкі (а дакладней, дэмакратыі)відавочная.

Мнецікава было ўсё гэта пераказаць, бо тутадбіўся чарговы правал крамлёўскайгібрыднай палітыкі і іхных інфантыльныхсаюзьнікаў. Чыя разьведка зрабіла гэтуюпросьценькую апэрацыю ў царствеаўстрыйскіх інфантылаў, -- пакульневядома. Па ступені зацікаўленасьціі па ўзроўню гэта маглі быць брытанцы.Відаць, Захад усё ж такі шукае сродкі,каб супрацьставіцца расейскай гібрыднайагрэсіі. Магчыма, ён іх знойдзе, іэкспансіі расейскага варварства ўЭўропе настане канец. Але, каб запабегчыяму ў Беларусі, -- гэта могуць зрабіцьтолькі самыя беларусы.

Становішчаў нашай краіне я ацэньваю як вельмідрэннае, бо ганебнае. "Іхны" "сукінсын" і асяроддзе вядуць таемны гандальз Крамлём аб здачы Беларусі і ніхто няведае пра што там злачынныя змоўшчыкідамаўляюцца. На вачах усяго народатворыцца злачынства, якое вымагаенеадкладнай кары і ніхто ня ведаеканкрэтыкі іхных злачынных учынкаў іпланаў.

Характэрныявыказваньні, заўважаныя цяпер забеларусамі, якія прыязджаюць адтуль,ці вяртаюцца сюды (у ЗША) пасьля пабыўкіў Беларусі. Галоўнай тэмай размоў (прычымужо не жартам) стала абмеркаваньне якімчынам трэба будзе караць "сукінагасына". Усе супраць лёгкай сьмерціпраз расстрэл. Прапануюць кітайскіямукі, як у пекле, каб мучыўся доўга пакульня здохне за ўсё тое зло і няшчасьце,якое ён зрабіў Беларускай нацыі. Дзіўначасам усё гэта чуць з вуснаў спакойныхбеларусаў, але факт ёсьць факт і сьведчыць,што нянавісьць да нішчыцеля нацыізашкальвае.

Яўжо адзначаў парадоксы дыктатарскайулады і акупацыйнага самадзяржаўя.Дыктатура ліквідуе ўсе магчымасьцізаконнай зьмены ўлады. Грамадзтвазаганяюць у тупік, у якім доўжыцца ягодэградыцыя. Тады праўным (канстытуцыйным)выхадам можа стаць рэвалюцыя -- сілавоезьмяшчэньне дыктатуры народам.

Алегэта не заўсёды адбываецца, бо ня кожнаеграмадзтва здольнае на рэвалюцыю ісвабоду. У выніку застаецца толькікрайні мэтад -- фізічная ліквідацыядзяржаўнага злачынцы.

Мэтадувогуле заганны і беспэрспэктыўны, калізастаецца ўзурпатарская сістэма ўлады.Ліквідацыя злачынцы прыводзіць дапалітычных пераменаў толькі пры падтрымцынарода і разьвіцьці рэвалюцыі. Прыклад-- канец камунізму ў Румыніі, пакараньнеЧаушэску і наступныя перамены. РасстрэлЧаўшэску меў не тыповы, але фармальнарэвалюцыйна-праўны характар. Гэта важныаспэкт разьлічэньня са злачынцам.

"Іхнаму""сукінаму сыну" павінны быцьпрад'яўлены абвінавачаньні і адбыццасуд. Палітычныя забойствы, "эскадронсьмерці", тэракт у мэтро, здачанацыянальных інтарэсаў Маскве, разбурэньнеграмадзянскай супольнасьці нацыі,зьнішчэньне нацыянальнай мовы інацыянальнай школы, адкрыцьцё мяжы зРасеяй, увядзеньне неграмадзян краіныў сістэму ўлады, русіфікацыя, прыватызацыядзяржавы, узурпацыя ўлады, сістэмнаякарупцыя і г. д. -- усё павінна быць названаі аформлена судовым выракам.

Беларусы-- эўрапейскі народ, які ў выніку ўнутраннайакупацыі (мэтад гібрыднай вайны) трапіўпад нетыповы маскоўска-азіяцкі ўплыў.Шлях вызваленьня пакручасты і доўгі,але ўрэшце грамадзкае рашэньне будзепрынятае і разьлічэньне з антынацыянальнымрэжымам настане.


Штонайбольш уражвае і бянтэжыць культурнуючастку беларускага грамадзтва ў існуючымрэжыме, гэта неверагодны характар імаштаб публічнай хлусьні з бокуўзурпатара. Да яе ўжо, здаецца, наватпрывыклі. Але хлусьня на кожным кроку.Глядзіць у вочы і лжэ, лжэапантана, верачы ў сваю хлусьню. Гэтафэнамэнальнае збачэнства. Ён абгадзіўусё: беларускую мову, культуру, гісторыю,народ (які абазваў "народцам","дармаедам", "рускім"), абпляваўБеларускае нацыянальнае Адраджэньне,здабыцьцё незалежнасьці Беларусі,пастаянна хлусіць для маладога пакаленьня,што беларусы выганялі з краіны небеларусаўу 90-х гадах, што быццам бы маскоўцысядзелі тады на чамаданах, што сілкомуводзілі беларускую мову і беларускуюшколу і г. д. Людзі, якія жылі ў 90-х,слухаючы гэтыя ягоныя сіпатыяантыбеларускія выкрыкі, глядзелі наяго, як на вар'ята, які зваліўся з дрэва.Назва такому бесаўскаму "вар'яцтву",а на самай спараве -- нянавісьці даБеларусі -- крымінальная ілжа, ілжа безберагоў, мэтад для перакручваньня мазгоўі ўзгадаваньня тупога пакаленьня.

Цяпер,праз чвэрць стагоддзя, чэская дасьледніца,якая піша пра беларускую нацыянальнуюрэвалюцыю, пра сьветлыя 90-я, сутыкнуласяз матар'яламі таго часу і ўражана масавайпадтрымкай усяго беларускага грамадзтвадля беларускай мовы і беларускай школы.Тысячы лістоў ад усіх сацыяльных інацыянальных пластоў грамадзтва ўпадтрымку беларускай дзяржавы,незалежнасьці, мовы, школы і культуры.Для дасьледчыцы, выхаванай пад узьдзеяньнемштодзённай ілжы "сукінага сына",гэтая рэчаіснасьць стала адкрыцьцём,стрэсам, інтэлектуальным пераваротампогляду на Беларусь, абылгануюнялюдзкім рэжымам.

Пачатак90-х -- гэта быў час, калі ўнацыі пачалі адрастаць крылы. Надэпутацкія прыёмы да мяне часта прыходзілібеларускія расейцы, каб шчыра засьведчыцьсваю лаяльнасьць і падтрымку палітыцыНароднага Фронту, пахваліцца, што аддалісваіх дзяцей у беларускую школу. Нікамунават у галаву не прыходзіла перасьледвацьнейкага за рускую мову, бо шмат беларусаўз прычыны акупацыйнай палітыкі, савецкайрусіфікацыі і рускай школы, маючыбеларускія перакананьні, гаварылі парасейску. Дзяржаўнай мовай па КанстытуцыіРэспублікі Беларусь была беларуская.Расейская мова мела статус мовыміжнацыянальных зносінаў. Але грамадзтваімкнулася да беларускай мовы і дабеларускага Адрадждэньня.

Вядома,дзейнічала расейская агентура іправакатары, прэм'ер Кебіч і спэцслужбычужой краіны. Але яны ўжо істотна неўплывалі і не вызначалі нацыянальнаеі чалавецкае разьвіцьцё Беларусі.

Тымня менш улада заставалася ў былойкамуністычнай намэнклятуры і функцыянэраўКГБ. Пры падтрымцы Масквы ўсё былоперавернута. Занадта быўкароткі час. Беларусь не пасьпелаўзьняцца. Так была зглумлена маладосьцьнацыі. Вось ўжо чвэрць стагоддзя беларусыжывуць пад антынацыянальным рэжымам ўатмасфэры ўсёпаглынаючай расейскайподласьці і хлусьні. Але мусіць жа гэтамунарэшце настаць канец.

Тымчасам мінула ўжо чвэрць стагоддзя жыцьцяў сацыяльным рабстве і прыніжэньні,хамстве і хлусьні. Рэжым агрэсіўны.Нацыянальную культуру нішчыць па тэхналёгіі. Праз русіфікаваную школуі антынацыянальную прапаганду спрыяеўзгадаваньню новага тупога пакаленьня.Землякі ў замежжы, якія вяртаюцца пасьлянаведваньня падрэжымнай Беларусі,кажуць, што атмасфэра нагадвае канцлягерраспаўсюджаны на ўсю дзяржаву. Зьявіўсястрах горшы чым за саветамі. Уражваегрубасьць і хамства, якое распаўсюдзіласяпаўсюдна і нагадвае Расею, тым больш,што грубіяняць па-руску. Быць ў гэтайатмасфэры непавагі і несвабоды невыносна.

Тутёсьць найважнейшы аспэкт гнабленьнянацыі, бо асноўная каштоўнасьць грамадзтва – гэта культура, культурнаяякасьць чалавека. Немагчымыя стануцьніякія рэформы, ніякая эканоміка, ніякаевысокае разьвіцьцё людзтва, ніякаядэмакратыя і ніякае Адраджэньне, калінаўкола будуць блытацца і галёкацьабалваненыя мільёны лукашэнак, выгадаваныху рэжымным заказьніку.

Небясьпечнатое, што рэзкае зьніжэньне гуманітарнайкультуры само сабой не выпраўляецца.Гуманітарная катастрофа найстрашнейшая.Патрэбны час і вельмі жорсткія прапісныя,табуіраваныя, абмежавальныя, стымулятыўныяі іншыя пасьлядоўныя захады нацыянальнайдзяржавы, каб паправіць становішча.Магчыма нават ўмяшаньне права (хлусьня,напрыклад, мусіла б, як ў Амэрыцы, стаяцьпа за звконам, і лічыцца злачынствам).Зразумела, што калі ня будзе ліквідаваныантынацыянальны рэжым, катастрофаўзмоцніцца.

Упалітыцы, як і ў прыродзе -- нельга двойчыўвайсьці ў адну ваду. Трэба ўвесь часрыхтаваць новыя сілы на бітву за вольнуюнацыю, свабоду і справядлівасьць,ствараць новыя абставіны і умовы длякультуры і барацьбы. Так трэба.

9чэрвеня 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК