АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ УСЁ БОЛЬШ АНТЫНАРОДНЫ

(Чэрвеньскі Сойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

9 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Зацемкі абпадзеях”. Старшыня спыніўся на апошніхблюзьнерскіх дзеяньнях рэжыму ўНацыянальным нэкропалі – Курапатах,дзе рэжымныя службы ламаюць крыжы,судзяць людзей за малітвы і актыўшаноўваньня памяці ахвяр, дзе працягваюцьфункцыянаваць забаўляльны цэнтр ірэстаран у ахоўнай зоне Народнагамэмарыялу. Другой характэрнай падзеяйіснаваньня антынароднага рэжыму аўтарвызначыў рэпрэсіўныя дзеяньні міліцыісупраць цыганскай супольнасьці Беларусіпасьля нераскрытага забойства міліцыянтаі заклікаў падтрымаць ні ў чым невінаватых людзей, якія зьняважанырэжымам.

На думку Старшыні, выклікае трывогузалежнасьць ад Масквы кансэрватыўныхі народных партый на Захадзе, але расьцеіхні ўплыў на грамадзтва ў сувязі зкрызісам лібэралізма. Здараюцца ікур’ёзныя зьявы, як, напрыклад, падзеньнеўраду “партыі свабоды” ў Аўстрыі пасьляабнародваньня відэа аб незаконныхдамоўленасьцях членаў ураду з невядомай“прадстаўніцай Расеі”.

Аўтар зазначыў таксама рост сацыяльнайнезадаволенасьці беларускага грамадзтва,нават праявы нянавісьці людзей, даведзеныхда адчаю, да антынароднага рэжыму і ягоначальніка. Краіна патрабуе рэвалюцыйныхперамен, але ня кожны народ гатовы дарэвалюцыі. А апошнім часам рэжымправодзіць таемныя перамовы з Масквой,і яго вышэйшыя прадстаўнікі адмаўляюццапаведаміць грамадзтву, пра што яныдамаўляюцца за плячыма ў народа. Неабходнапрацягваць змаганьне за волю інезалежнасьць, ствараць новыя магчымасьціі ўмовы для дасягненьня мэты.

З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі,выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыніПартыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Яныахарактарызавалі варты жалю станбеларускай эканомікі. Напрыклад,“Амкадор” за месяц выпусьціў толькі26 машын. Стаіць пытаньне аб прызнаньніМАЗа банкрутам і г.д. Тысячы людзейзастаюцца без працы. А яшчэ рэжымзьбіраецца звольніць тысячы работнікаўбеларускіх ТЭЦ, якія заменіць АстравецкаяАЭС. На загад Масквы рэжым будуенепатрэбную Беларусі атамную станцыю.Такім чынам, нашай краіне застаеццаадзіная, кантралюемая Масквой крыніцаэнэргіі. Імпэрскім гаспадарам рэжымудастаткова будзе адключыць гэтуюкрыніцу, і ў Беларусі настане хаос,спыніцца транспарт, адключыццаэлектрычнасьць, пачнецца сацыяльнызакалот. Да таго ж, АЭС зьяўляеццапагрозай для бясьпекі ўсёй Цэнтральнайі Паўночнай Эўропы. У выпадку катастрофы,падобнай на Чарнобыльскую, вялікіяабшары стануць непрыдатнымі для жыцьця.У сувязі з гэтым неабходна праводзіцьінфармацыйную працу ў грамадзтве,арганізоўваць людзей супраць рэалізацыізлачыннага плану Масквы і мясцовагарэжыму.

Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны распавялі, што паўсюль людзіразумеюць страшную небясьпеку ад АЭСу Астраўцы, якую будуюць няякасна,паводле мадэлі Чарнобыльскай АЭС. Людзітак і кажуць: “Нам рыхтуюць яшчэ адзінЧарнобыль!” Выклікаюць нязгоду і пратэсттаемныя перамовы рэжыму з Крамлём,зьмест якіх кіраўніцтва рэжыму адмаўляеццапаведаміць грамадзтву. Людзі мяркуюць,што магчымае спалучэньне выбараў урэжымныя “палаткі” з рэфэрэндумам, наякі ў незаконны спосаб рэжым можавынесьці зьмены ў Канстытуцыю, дамагаццаўвядзеньня ў Беларусі расейскіх грошай,пазбавіць Беларусь статуса сувэрэннайдзяржавы, падпарадкаваўшы краіну Расеі(тое, што рэжымная прапаганда фальшываназывае “паглыбленьнем інтэграцыі”).Аднак, многія беларусы бачаць, у якімкатастрафічным стане знаходзіцца самаРасея, абрабаваная і заведзеная ў тупіккрамлёўскім кіраўніцтвам.

Людзі заўважылі, што праваліласяантыўкраінская прапагандысцкая кампанія,бальшыня насельніцтва РФ не хавае сваёйнезадаволенасьці палітыкай Пуціна. Нявыключана, на думку сяброў Сойму, штоПуціна пастараюцца адсунуць ад уладыі замяніць яго на некага іншага зкрамлёўскай намэнклатуры. Гэта, аднак,не паўплывае на імпэрскі палітычныкурс. Таму наш народ павінен быць гатовымда абароны сваёй дзяржавы ад расейскайагрэсіі.

Сойм разгледзеў і прыняў адозву “Абтаемных перамовах рэжыма Лукашэнкі зМасквой”.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

9 чэрвеня2019г.