СТАЛІНІЗМ — ФАРМАТ ІМПЭРСКАЙ МАТРЫЦЫ
Зсімпатыямі да Сталіна я сутыкаўся нетак ужо часта, бо прызвычаяўся камунікаваццаса сьведамымі людзьмі. Тым больш, штодзед ў 1943 загінуў у лягярах ад пэлагры,як зазначана ў даведцы аб сьмерці(прасьцей кажучы, ад зьнясіленьня) іпахаваны недзе там, у агульнай магілена Далёкім Усходзе.
Звычайнылёс: арышт у 1937-м, “антысавецкаі” 52-гіартыкул, школьны падручнік дачкі па“эканамічнай геаграфіі замежных краін”,запісаны ў пратаколе ператрусу як“антысавецкая літаратура”, а пэрачынныножык сыноў – як “халодная зброя”. Дадзеда, мабыць, добра ставіліся ў горадзе,папярэджвалі да арышту: “зьязджайце,вы ў сьпісах…”, але куды было ехаць адвялікай сям’і – да таго ж з пачуцьцемпоўнай невінаватасьці?
Угады кароткачасовай наяўнасьцісьвядомасьці ва ўлады (то бок, у 90-я) дзедбыў рэабілітаваны, а сям’я атрымалаправа доступа да “справы” ў архівемясцовага ФСБ (зразумела, без прозьвішчаўчленаў “тройкі”, якія вынесьлі “прысуд”).Ніякіх ілюзій што да Сталіна ў мяненіколі не было, але ў школе (як доўгіягады пасьля) я не разумеў, што сталінізм– частка значна больш глыбокаганацыянальнага комплексу.
Сталінізм– усяго толькі гістарычны фарматагульнай імпэрскай матрыцы, якая ўрозныя эпохі носіць розныя імёны.Пуцінізм са сталінізмам – вэрсіі гэтагацэлага.
Большза ўсё мяне ўражвае ў зносінах са(здавалася б) разумнымі людзьмі, што янылічаць сталінізм пажаданай нормайжыцьця. Вось стрыечны брат (“Ты хаця бведаеш, каго ён расстрэльваў: тыя яшчэсволачы…”) або малады 30-гадовы “мент”,які складаў пратакол аб маім затрыманьніна акцыі (“Пры ім хаця б парадак быў…”).Карпаратыўны культ “парадка” длячыноўнай карпарацыі аказваецца важнейшымза лёсы яе ахвяраў.
Непавагада жыцьця – ўласьцівасьць рэжымаў, якіямаюць патрэбу ў ахвярнасьці мас – усілу ўласнай неэфэктыўнасьці. Але справаня толькі ў тузе па “парадку” (пра якуюкажа сацыялогія, ацэньваючы запытбольшасьці расейцаў на постаць Сталіна).
Якні дзіва, сталінізм становіцца большзразумелым пасьля чытаньня Бярдзяева;у кнізе “Вытокі і сэнс расейскагакамунізма”, якая ўпэршыню зьявіласяна ангельскай мове ў 37-м (у год арыштумайго дзеда), аўтар ня проста тлумачыць,чаму “абшчынны” (праваслаўны) русскіймір аказаўся ўспрымальны да эўрапейскагакамунізма, але і высьвятляе мадэліразьвіцьця Расеі ў будучыні.
Бярдзяеўпаказвае на сувязь камуністычнайдактрыны зь ідэалогіяй “Трэцяга Рыму”.Расеі (піша ён) не ўдалося стаць ТрэцімРымам, затое яна нарадзіла Трэціінтэрнацыянал. Імпэрскае мэсіянства(праваслаўнае або савецкае) мела патрэбуў адмысловым псіхалагічным тыпе“мілітарызаванага маладога чалавека”,“заваёўніка і пераможцы”, падпарадкаванагадзяржаўнай дактрыне. І абшчыннаяасяроддзе выдатна спрыяла аднаўленьню“агрэсіўна-паслухмянага” тыпажа, якістаўся матар’ялам для імпэрскіх амбіцыйулады.
Містычнаявера ў “правадыра” (манарха, генсека,Сталіна, Пуціна) – зваротны бок сацыяльнайінфантыльнасьці грамадзтва, гатовагастаць “сыравінай” дзеля “вышэйшых”імпэрскіх мэтаў. Гатоўнасьць да крывідзеля вышэйшых інтарэсаў (дзяржавы,ідэалогіі, велічы) – і ёсьць квінтэсэнцыясталінізма, а дакладней, той матрыцырусского міра, дзе чалавек зьяўляеццасродкам сістэмы.
Памеры(фармат) імпэрыі патрабавалімаксімальна-безаблічнага, абясцэненагачалавека.
Згістарычнага пункту гледзішча, гэтазразумела: Расея традыцыйна выжывалаў рэжыме “ваеннага лягеру”. Усе яеэкспансіі, захопы і ўтрыманьне земляўбылі магчымыя толькі ва ўмовах панаваньняаўтарытарнай сістэмы, пры поўнымпадпарадкаваньні грамадзтва як імпэрскагасродку.
Абшчыннасьць,“саборнасьць” у Расеі былі ня толькіўмовай выжываньня мас у цяжкіх (прыродных,палітычных) умовах, але і формай (школай)калектыўнага падпарадкаваньня.
«Русскіймір» – гістарычна – непадзельны адімпэрскай мадэлі. Любая спроба “адлігі”абарочвалася новай хваляй развала (адСССР да “чачэнскіх войнаў”). Як толькіслабее імпэрская матрыца, “цела”дзяржавы распаўзаецца па швах. (Адна згістарычных лекцый Перабудовы, якаяжадала сумясьціць свабоду зь імпэрскаймадэльлю).
Сталінізмне выпадкова ганарыцца “дзяржаўнайвеліччу”, бо ён і быў вышэйшай праявайімпэрскай дактрыны: чалавек – абсалютнае“нішто”, дзяржава – абсалютнае “ўсё”.
Сакрэтжывучасьці сталінізма ў тым, што ёнаказаўся ідэальна сумяшчальны з матрыцайрасейскай дзяржаўнасьці. Імпэрыя састалінізмам – “блізьняты-браты”.Магчыма, што менавіта гэтая тоеснасьцьі ёсьць каштоўнай для “нацыянальнаганесьвядомага”, якое (інтуітыўна,зразумела) выбірае “бізун” і гвалт –у якасьці дзяржаўнай “скрэпы”. (Боіншыя не дзейнічаюць).
Яктолькі быў выдалены (выцягнуты) стрыжань“вертыкалі” ў гады ХХ зьезда, а чалавек(хаця б намінальна) перастаў быць шрубкайсістэмы, -- канструкцыя “пасыпалася”.Спачатку ў галовах, потым – ідэалагічнаі тэрытарыяльна. Брэжняўскі пэрыяд стаўпрацяглым этапам згасаньня сталінізмаі расейскай імпэрыі. А пуцінізм (ужозразумела) становіцца іх агоніяй.
Свабода90-х была адчайнай спробай сумясьціцьсвабоду зь імпэрскім “нутром” сістэмыі скончылася развалам і крывавайчачэнскай бойняй. Пуцін сёньня спрабуе“падмарозіць” глабальны працэс развала.Наўрад ці гэта выканальная задача, бо“дапатопны” – не сам па сабе пуцінізм,а тое, што ён спрабуе кансэрваваць:імпэрскую структуру дзяржавы, якаяставіць мэтай захаваньне вялізныхтэрыторый коштам паліцэйскагападпарадкаваньня чалавека інтарэсамдзяржаўнага выжываньня.
Гэтаямадэль не працуе ў ХХІ стагоддзі. А іншай“вялікая Расея” быць ня можа, ня ўмееі і ня хоча. Разьвілка пуцінскай эпохі– зусім не ў выбары рэжыма або дэмакратыі,яна значна глыбей. Чалавек – або імпэрыя.Разам ім не выжыць.
АляксандрХольц
Крыніца:http://www.kasparov.ru/material.php?id=5CB8972CB7BFC