НОВЫЯ ІДЭІ Ў РАСЕІ: РАСЕЙСКАЯ АРМІЯ БУДЗЕ ДУШЫЦЬ “РЭГІЯНАЛЬНЫЯ БУНТЫ” Ў РФ

Масавыяпратэсты ў Інгушэціі і Архангельскунапалохалі Крэмль яшчэ й тым, што мясцоваяпаліцыя не праявіла асаблівага імпэтупры іх разгоне, а часам нават проста невыконвала гэтыя загады. Больш таго, нянадта надзейнай аказалася і Росгвардыя,хаця яна адмыслова створана для здушэньняграмадзкіх выступаў. Самы яе супрацоўніківыкладваюць у сеціва ролікі са скаргаміна дзяржаву.

Мабыць,Крэмль вырашыў перайсьці да “цяжкойартылерыі” . Як паведамляе РБК, “міністрабароны Сяргей Шайгу аб’явіў, штовайсковае ведамства мае намер адкрыцьва ўсіх рэгіёнах Расеі цэнтры каардынацыіпрацы сілавых ведамстваў у крызісныхсітуацыях”.

Першытакі цэнтр будзе адкрыты ў Туле, дзегубэрнатарам служыць былы ахоўнікПуціна Андрэй Дзюмін. Гэта азначае, штосілавікі пачынаюць па факце “каардынаваць”усю рэгіянальную палітыку. А аплаціцьгэтае шчасьце прапануецца з самыхрэгіянальных бюджэтаў. Прычым галоўнуюролю ў гэтай “каардынацыі” бярэ насябе міністэрства абароны, якое цывільныяўлады нібыта афіцыйна на гэта неўпаўнаважвалі. У любым выпадку, такогаўказа на сайце Крамля няма. Але магчыма,гэта вусны і “неафіцыйны” загад.

Аднакспадзяваньне на тое, што армія будзедушыць масавыя народныя выступы, яшчэбольш прывіднае, чым на МУС і Росгвардыю.Як паказваюць апошнія падзеі, наватгэтыя структуры, адмыслова заточаныяна разгон грамадзкіз пратэстаў і якіяатрымліваюць за гэта высокія заробкі,даюць збой. А спроба прымяненьня арміісупраць народа прывядзе да наўпростадваротных вынікаў для ўлады – і хутчэйза ўсё, будзе падобнай на падзеі ў Румыніі30-гадовай даўніны…

Крыніца:http://region.expert/army/?fbclid=IwAR2CbK9dqcsg8_af4BSkWhctN8nbea3lF7A_RS8ymZ9yVkLrYlaU1c2_lb0