ІЗРАІЛЬСКАЕ ГРАМАДЗТВА НЕ ПРАВОДЗІЛА РЭФЭРЭНДУМАЎ ПА ПЫТАНЬНІ ВАЙНЫ
Утраўні 1967 года ўвесь арабскі сьвет быўу экстазе і прадказваў блізкі крахгабрэйскай дзяржавы. У Каіры, Дамаскуі Старым Ерузаліме на вуліцах танцавалімасы людзей, яны махалі сьцягамі ітранспарантамі. Іхнім героям быўпрэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абд эль Насэр.У шэрагу драматычных акцый, што ішліадна за адной, Насэр скончыў спакой, якібыў на ягонай мяжы зь Ізраілем апошніядзесяць гадоў. Ён разарваў дамоўленасьці,дасягнутыя ў 1957 г. з ААН, выставіў сваюармію на Сінайскую паўвыспу, заблакаваўпраход для ізраільскіх суднаў празШарм-эль-Шэйх і пагражаў зьнішчыцьІзраіль. На сустрэчы з пілотамі, якіябылі ў захапленьні, на авіябазе Бір-Гафгата Насэр у адкрытую зьвярнуўсяда габрэйскай дзяржавы: “Калі Ізраільхоча вайны, мы кажам: Калі ласка! Мыгатовыя”.
Нягледзячы на гэтую правакацыю рэакцыіз боку Ізраіля доўга не было. Прэм’ерЛеві Эшколь, дабрадушны, сярэдніхздольнасьцяў чалавек, не сьпяшаўся.Хадзілі чуткі, што ў Генштабе арміідайшло да сапраўднага бунту ў сувязі знерашучасьцю Эшколя. Прыкметныя ўграмадзтве ізраільцяне патрабавалі,каб 81-гадовы Бэн Гурыён заняў пасадупрэм’ер-міністра і павёў бы краіну ўсутыкненьні, якое было наперадзе. Групажанчын пратэставала на вуліцах ТэльАвіва і патрабавала, каб Машэ Даян заняўпасаду міністра абароны.
Эгіпт,Сірыя і Іарданія настолькі натхнілісяцяжкасьцямі, у якіх апынуўся Ізраіль,што вырашылі падпісаць ваенную дамовуі накіраваць усе сілы на выкананьнезадачы па канчатковым зьнішчэньнісіанісцкай дзяржавы. Прадчуваньніпаразы ахапілі ўвесь Ізраіль, кашмарныпрывід новага Галакоста пагрузіў малуюнацыю ў страх. Міністр замежных справаўАба Эбан паляцеў у Парыж, Лёндан іВашынгтон, каб прасіць дапамогі. ЗЗаходняй Нямеччыны былі тэрміновадастаўлены газавыя маскі. У Тэль Авівевучні гімназій капалі траншэі назацененых бульварах. Цэлыя групы рабінаўхадзілі па парках, сьпявалі малітвы івысьвячалі гэтыя ўчасткі пад могілкі.
Ізраільстаяў плячыма да сьцяны і ня меў іншагавыбару, як толькі прыняць выклік.Прэм’ер-міністр Эшколь склаў ураднацыянальнага адзінства, у якім МашэДаян стаў міністрам абароны; лідэрправага крыла Мэнахэм Бэгін, які ўсёсваё жыцьцё правёў у апазыцыі, быўзапрошаны ўступіць ва ўрад.
5чэрвеня 1967 г. Ізраіль пачаў паветрануюі наземную наступальную апэрацыю супрацьЭгіпта. Сірыя адразу далучылася даЭгіпта. Леві Эшколь паслаў каралюІарданіі Хусэйну тэрміновае пасланьне,у якім прасіў яго заставацца нэўтральнымі гарантаваў тэрытарыяльную цэласнасьцьІарданіі. Хусэйн цягнуў тры гадзіны, апотым кінуў у бітву свае ўзброеныя сілы.З пагоркаў, што атачаюць Ерузалем,іарданская артылерыя абстрэльвалагабрэйскую частку Ерузаліма. З пагоркаўКалькіліі на ўзьбярэжжы дальнабойныягарматы адкрылі агонь па Тэль Авіву.Небачаная дагэтуль бура захапленьнявыбухнула ў арабскіх дзяржавах. Часпомсты за прыніжэньне 1948 г. настаў.
Алеэйфарыя была заўчаснай. Ужо ў першыдзень ізраільская авіяцыя разграмілаавіяцыю Эгіпта, Іарданіі і Сірыі назямлі. У рамках танкавай апэрацыі зтрыма клінамі наступа ізраільцянеглыбака прасунуліся па Сінаю, раструшчыліэгіпецкія дывізіі і дасягнулі Суэцкіканал. На заходнім беразе Іардана арміяХусэйна панесла цяжкія страты і хуткаадступіла назад за Іардан. У апошніядва дні баявых дзеяньняў Ізраіль выбіўсірыйскую армію з Галанскіх вышыняў.
Празшэсьць дзён пасьля першага стрэлу баявыядзеяньні былі спынены паўсюль на БлізкімУсходзе. Для арабскага сьвету гэта былогоркае абуджэньне ў жудасную рэчаіснасьць:Разьлічваючы толькі на сябе, Ізраільдамогся каласальнай перамогі, і гэтаперамога была для арабскіх дзяржаў яшчэбольш прыніжальнай за правал 1948 г. армііЭгіпта, Сірыі і Іарданіі пацярпеліпаразу, іхнія ваенна-паветраныя сілыперасталі існаваць. ПалестынскаяАрганізацыя вызваленьня пад кіраўніцтвамАхмэда Шукайры і яе палестынскаявызвольная армія, якую часта згадвалі,былі раструшчаны ў гэтай вайне.
МіхаэльБар-Захар
MichaelBar-Zohar. Facing a Cruel Mirror. Tel Aviv, 1990.
Пераклаўз ангельскай В. Буйвал.