ЗАХАД ПЕРАСТАЎ СТРАЛЯЦЬ

Каліміністр замежных справаў Украіны ПавелКлімкін папярэдзіў, што наступствамрашэньняў, якія зараз прымаюцца ў РадзеЭўропы, можа стаць падрыў Менскіхпагадненьняў, многія расцанілі ягонуюзаяву як эмацыйную рэакцыю палітыка,які не здолеў пераканаць калег негаласаваць за рашэньне, што не задаволілаяго.

Міжтым йдзецца пра значна больш сур’ёзнуюзьяву – пачатак працэсу адмовы Захадаад санкцый супраць Расеі без адмовыКрамля ад дзеяньняў, якія прывялі даўвядзеньня гэтых санцый.

Пакульшто йдзецца, на першы погляд, пра дробязібюракратычнай уласьцівасьці – магчымасьціафармленьня дадатковай санкцыйнайпрацэдуры, адобранай Камітэтам міністраўРады Эўропы. Але калі ўлетку такі падыходбудзе адобраны ў Парляманцкай асамблеіРады Эўропы, то будуць створаны ўсеўмовы для паўнавартаснага вяртаньняРасеі да працы ў ПАРЭ. Безь якіх-кольвечыдзеяньняў Масквы, якія тычацца Крыма іДанбаса. А гэта будзе азначаць, шторасейскі шантаж спрацаваў, і Крэмльперагуляў Захад.

Нагадаю,што з самага першага дня пасьля ўвядзеньнясанкцый супраць Расеі ў ПАРЭ Маскванастойвала на тым, што без адмовы адгэтых санкцый расейскія парлямантарыня вернуцца да працы ў асамблее, -- прытым што санкцыі не забаранялі расейцамудзельнічаць у паседжаньнях ПАРЭ і яекамітэтаў, яны толькі ўводзілі абмежаваньніна ўдзел у галасаваньні, абраньнікіраўніцтва ПАРЭ і іншых працэдурах.Кіраўнікі ПАРЭ разьлічвалі, што краіна,якая дэманстарцыйна парушала міжнароднаеправа, з разуменьне паставіцца да нормаўдэмакратыі, а яе дэпутаты працягнуцьдыскусію з калегамі і абарону сваёйпазыцыі.

Алетак не было! Расейцы проста перасталіпрыязджаць, а спікеры Дзярждумы –спачатку Нарышкін, а потым і Валодзін– пачалі тлумачыць прадстаўнікам ПАРЭ,якія наведвалі Маскву, што без адменысанкцый ніякага дыялога не будзе. Каліаказалася, што гэты аргумант не прыводзіцьда належнага выніку, Расея простаперастала плаціць свае складкі ў бюджэтПАРЭ – гэта працягваецца ўжо амаль двагады і, з гледзішча працэдуры, павіннапрывесьці да выключэньня парушальніказ Рады Эўропы.

АднакРасею ня хочуць выключаць. Яе хочуцьвярнуць. Вярнуць без якіх-кольвечыўмоваў. Да традыцыйных “дабрадзеяў”у дэпутацкім корпусе, якія лічаць, штосамае галоўнае – дыялог з агрэсарам,дадаліся ўсеядныя эўрапейскія бюракраты,якім проста патрэбны расейскія складкі.І сітуацыя зрушыла з мёртвай кропкі.Тым больш што зараз транзітам улады ваУкраіне і нявопытнасьцю новага прэзыдэнтаУладзіміра Зяленскага і ягонай камандывырашылі пакарыстацца значна большмагутныя гульцы, чым дэпутаты і бюракраты.

Рэзалюцыя,якая тэарэтрычна можа адчыніць дзьверыдля безумоўнага вяртаньня Расеі ў ПАРЭ,адобрана Кабінэтам міністраў, то бокузгоднена эўрапейскімі ўрадамі. Ігалоўныя прыхільнікі такога вяртаньня– Нямеччына і Францыя, што фактычнапацьвердзіў Клімкін. Дадамо: сыходзячыміністр замежных справаў. Таму што ўжопраз некалькі тыдняў ва Украіне будзеновы міністр, якому яшчэ трэба будзеўваходзіць у сутнасьць праблемы іспрабаваць патлумачыць яе нядаўнямутэлевізыйнаму артысту, які наўрад цішто ведае аб існаваньні Рады Эўропы.Якраз за гэты час усё і можа здарыцца:паседжаньне рэгламэнтнага камітэтаПАРЭ, на якім павінна быць пацьвердажарашэньне Камітэта міністраў, прызначанана 3 чэрвеня. Акурат пасьля інаўгурацыіновага ўкраінскага прэзыдэнта.

Дадайцеда гэтага фактычную негатоўнасьцьЭўразьвяза абмяркоўваць увядзеньненовых санкцый супраць Расеі за“пашпартызацыю Данбаса”, то бокфактычнае тарпэдаваньне Менскіхпагадненьняў; поўная дэманстрацыйнаяадсутнасьць украінскай тэмы на сочынскіхперамовах дзяржсакратара ЗША МайкаПампэа з УоладзімерамПуціным і Сяргеем Лаўровым, жаданьнеДональда Трампа сустрэцца з расейскімкалегай на саміце ў Осака, нягледзячына тое, што ягонае патрабаваньне абвызваленьні ўкраінскіх маракоў ікараблёў было праігнаравана, -- і мыўбачым ясную карціну таго, што адбываецца.

Захадпроста дачакаўся транзіту ўлады ў Кіеве,каб зьмяніць свае падыходы да палітыкіў адносінах да Масквы – ну альбо хацяб прадэманстраваць Уладзіміру Пуцінугатоўнасьць да такой зьмены. Чырванецьбольш няма перад кім – ня будзе ніПарашэнкі, ні Клімкіна, нікога, хто могбы нагадаць сваім заходнім калегам праіхнія абавязацельствы і проста пракаштоўнасьці. А ўкраінцы самы абралісваім лідэрам чалавека, які напярэдаднівыбараў тлумачыў сваім суайчыньнікам,што самае галоўнае – гэта перастацьстраляць. ВосьЗахад і перастаў.

ВітальПортнікаў

Крыніца:https://graniru.org/opinion/portnikov/m.276324.html