ФОРМУЛА БЯСПАМЯЦТВА

Наваткалі б “Несьмяротны полк” не быў такапошлены і прыватызаваны ўладай, я бніколі не выйшаў з “дзедам на палачцы”– ганарыцца ягоным “подзьвігам”. Наваткалі б дзед быў “удзельнікам” і“вэтэранам”, -- а не сьцерты рэжымам у“лягерны пыл” у 1943-м годзе.

Ёнтак і не даведаўся пра “вялікую перамогу”,ды й пра пачатак вайны, хутчэй за ўсё,-- са спазьненьнем, бо да таго часу чатырыгады пражываў у бараку – недзе на ДалёкімУсходзе. Пётр Мікалаевіч Дурнабрагаў.“Дзесяць год без права перапіскі” –не заўжды азначалі расстрэл, -- часамяны былі прысудам на павольную сьмерць.Магчыма, што ў лягеры ён усё ж ведаў праакупацыю роднага Плаўска, дзе быўарыштаваны ў 37-м, пакінуў дом, жонку ічатырох дзяцей. Пра іхны лёс ён, зразумела,ня меў уяўленьня да апошніх дзён. Як ісям’я – пра яго.

Ядагэтуль не ведаю, што “лепш” – загінуць“ворагам народу”, чужым савецкамубыдляцтву і сталінскай машыне – абостаць яе ваеннай прыладай (удзельнікампадзела, акупацыі Эўропы, расстрэлаўпольскіх афіцэраў, насаджэньня сталінізма,“зачыстак” НКВД і г.д.). або магчыма(хто б ведаў?) – вярнуцца з фронта, стацьшанаваным “вэтэранам”, вітрынай рэжыму,яго “матар’ялам” і прыладай прапаганды.У абодвух выпадках – страшны лёс савецкіпакаленьняў, што патрапілі ў таталітарнуюмясарубку. Захаваць пры гэтым чалавечнасьць,цьвярозасьць думкі, -- вось сапраўдныподзьвіг: не зламацца пад цяжарам часу.Як Акуджава, Астаф’еў, Мяжыраў.

"Чтоты плачешь, старая развалина? / Где она,священная твоя / Вера в революцию иСталина, / В классовую сущность бытия?// Вдохновлялись сталинскими планами,/ устремлялись в сталинскую высь, / Былимы с тобой однополчанами, / Сталинскомузнамени клялись. // Шли, сопровождаемыевзрывами, / По своей и по чужой вине. / О,какими были б мы счастливыми, / Если бнас убило на войне".

Гэтапра тое, што “абарона радзімы” – менштрагічная задача, чым абарона сябе адтаталітарнай эпохі. У гэтай вайне заперамогу асобы над часам герояў адзінкі.Таму, калі б нават дзед (шчасьлівымчынам) быў франтавіком, а не “зэкам”,я б не рызыкнуў несьці на палцы ягонаефота ў шэрагах міфічнага “палка”. Ботут няма сотняў тысячаў іншых, -- тых,хто згінуў у лягярах і падвалах. (Яны бтаксама маглі стаць гонарам нацыі).Затое ў палкавых шарэнгах дзед мог быапынуцца побач з чэкістам у вайсковайформе. Такі асобны помнік з “эксклюзіўнымагнём” – стаіць у нас у Туле ля сьценабласнога ГБ, -- у памяць пра “полк НКВД”і іншых абаронцах горада, што патрапіліў акопы – з катавальных падвалаў, дзеяны гадамі выбівалі зубы і ламалі косьці“ворагам народу”. Бо каты таксамагінулі за радзіму.

Цяперу іх свая, асобная “памяць” у граніце– са шчытом і мечам на фасадзе. Таксама– “вэтэраны” і “абаронцы”, каты ісадысты – у адным шыхце. Пакуль усягэтая нечысьць сьвяточна хістаецца напалках у шарэнгах агульнага “парада”,дзеду там ня месца (“вэтэран” ён ці“зэк” – зусім ня важна).

Рэжым,які ня здольны даць ацэнку крывавамусавецкаму мінуламу, няхай не прэтэндуена сьвяточную памяць аб сваіх “перамогах”.А да гэтага пампезныя шарэнгі “палка”будуць формулай нацыянальнага бяспамяцтва.Зьневажальнага для ахвяр.

АляксандрХоц

Крыніца:http://www.kasparov.ru/material.php?id=5CD9A30F4BD34