НАШЭСЬЦЕ ГНОМАЎ

(Лістна травеньскі Сойм Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБНФ “Адраджэньне”

Згоднарэкамендацыяў і рашэньняў красавіцкагаСойму мы падрыхтавалі два зьмястоўныядакуманты: “Мэмарандум да ўрадаўзаходніх краін і грамадзтва” і падпісныліст аб прызнаньні пэрсонай “нон-грата”рускага спэцамбасадара Бабіча. Пачалосязьбіраньне подпісаў, але тут здарыўсярэдкі выпадак – падзеі апярэдзілі нашуініцыятыву. Маскоўцы адклікалі Бабіча.Маўляў, ён сваю справу зрабіў, мы ямудзякуем і адклікаем.

Бабіч,сапраўды, нарабіў шмат, пашыхтаваў усюрасейскую рэзыдэнтуру, накіраваў яе настварэньне паралельных структураўулады на мясцовым узроўні на выпадакпрыходу ў Беларусь маскоўскіх “зялёныхчалавечкаў” (акупантаў). Але самаегалоўнае, што зрабіў шпіён Бабіч – гэтапачаў рыхтаваць расейскую агентурнуюзмову па адхіленьні Лукашэнкі ад улады.Усё яно рабілася амаль адкрыта, бо ваколсвае маскоўскія кадры, расстаўленыяіхным жа “сукіным сынам”. Такі лубянскікадр у Маскве, як журналіст Дарэнка,адкрыта вяшчаў, што, маўляў, чакайце,наш Бабіч там паламае «яму» клыкі.Італьянская камэдыя: “шпіён жыве напаверх вышэй”.

Угэты ж час Масква арганізоўвае сваюдробную агентуру, каб страшыць і нэрвавацькліента. Выскачыў раптам спадар Лябедзькаі пачаў прад’яўляць ультыматумыправіцелю, -- маўляў, альбо адкажы напытаньні, чаму давёў Беларусь да ручкі,альбо зыходзь. Маўляў, даю 24 гадзіны напрыняцьце рашэньня. Выступаць у роліпаяца яму не ўпершыню, таму паўтарыўсвой “ультыматум” яшчэ два разы.

Івось у гэты час нешта пайшло ня так. Праўсё даведаўся Правіцель, паехаў даПуціна і закаціў гістэрыку. У вынікуБабіча адклікалі, а былога начальнікааховы эфэсбіста, маскоўца Вцюрына (ёнжа па сумяшчальніцтву выхавацельбайструка правіцеля), арыштавалі,нібыта, “за хабар”.

Тымчасам іншы кадр у Маскве, той жа восьДарэнка заявіў, што рыхтуе перадачу ўэфір, дзе раскажа, што насамрэч адбылосяў Менску, наконт змовы. Праз дзень Дарэнкапамірае ад разрыву сэрца, едучы наматацыкле. Ягоная дачка тут жа піша ўпракуратуру, каб рассьледвалі, ад чагоў сапраўднасьці памёр Дарэнка, бо ў яеёсьць падставы меркаваць, што яго зьвялі.(Праўда,гэта марны занятак ў такіх абставінаху гэбоўскай Расеі. Напішуць, што ўсё ўнорме.)

Такіявось козьні рэжымнага двара. Выпадак зДарэнкам, аднак, паказвае, што ў гэтайзлачыннай дзейнасьці замешана некалькірасейскіх груп (якія дрэнна каардынуюцца).

Важнане забывацца, што тут не суперніцтвапалітычных сьветапоглядаў і палітычныхфармаваньняў, дзе ўлічваюцца законы,субардынацыя, папулярнасьць, электарат,«эстэблішмэнт» і т.п. Тут крымінальныяразборкі злачынцаў, зладзеяў, якіяапанавалі краіны, смокчуць іх, як упыры,і пагражаюць апанаваць увесь сьвет,прытым ужо без ідэалёгіі (бо камунізмляснуў), а так сабе – па паняцьцях.

Япішу пра ўсё гэта зь іроніяй, успамінаючысвае ранейшыя словы, што калі маскаліпалезуць у Беларусь, як на Украіну, тознойдуць тут сваю магілу.

Сітуацыяў Беларусі даўно склалася як крытычная.Разбураныя і вынішчаюцца асновыіснаваньня нацыі, эканоміка, адукацыя,сацыяльныя магчымасьці, грамадзянскаясупольнасьць, разбурана вёска, адбываеццадэмаграфічная катастрофа, прыніжэньнеасобы, уведзены кантроль за кожнымчалавекам, які павялічваецца. Пры гэтымствораны такія дачыненьні, што народадхілены ад фармаваньня ўлады і назіраньняза ёй (замест выбараў прафанацыя,адміністрацыйны кантроль рэжыму).Ліквідаваныя ўсе магчымасьці канстытуцыйнайзьмены ўлады. Поўны тупік. Антыбеларускаяўлада праводзіць антынародную акупацыйнуюпалітыку, і грамадзтва нічога ня можазрабіць, толькі назіраць, як нішчаццаправы людзей і прадаецца сувэрэнітэткраіны. Нацыя становіцца пасіўнымсьведкам нацыянальнага забойства,закладнікам здрады.

Тутёсьць некалькі варыянтаў падзей. Першы.Грамадзтва будзе даведзена да поўнайдэградацыі, краіна ліквідавана, тэрыторыяаддадзена ў расейскае рабства. Другіварыянт – рэвалюцыя, паўстаньне, сілавоезьвяржэньне рэжыму.

Алегэтага варыянту можа ня быць. Ніхто незахоча паўставаць. Масавая згода нарабства. Такіх прыкладаў дастаткова(Куба, Паўночная Карэя і інш.). І тадызастаецца трэці варыянт, пра які некалівыказваўся адзін салдат-дэсідэнтВэрмахта за часы нямецкай акупацыі:“Калі б у сваім часе забілі Сталіна іГітлера, то і вайны не было б”. І гэта,дарэчы, ёсьць лапідарная бандыцкаяпраўда.

Восьгэты лапідарны варыянт і хацелі скарыстацьБабіч, Вцюрын і іншая масква ў сваіхінтарэсах. Антынародная дыктатура самавызначае характар зьмены сваёй улады.

Нажаль,ён не прыдатны для беларусаў, бо малашто зьменіць па сутнасьці. Корань зла,вока спрута крыецца ў крамлёўскагагнома. І не выпадкова, што якраз гномхацеў скарыстацца крымінальным варыянтам,каб павялічыць свае акупацыйныямагчымасьці (якія і так бязьмежныя).Змаганьне зь метастазамі ня вылечыцьанкалагічнай хваробы ў Менску, каліпухліна стварылася ў Маскве.

Яне выпадкова пачаў гэтую гаворку, бозьявіўся рэальны прэцэдэнт, і ў грамадзтведаўно ўжо ня толькі правакатары, аленават цалкам рэспэктабэльныя людзіпачынаюць у голас казаць, што краінагіне, можа страціць незалежнасьць, штопоўны тупік і адзіны выхад – забіцьдраня, бо іншых выхадаў не існуе.

Дарэчы,усё правільна. У гэтым характэрнасьцьдыктатарскай улады. Зьмясьціць Гітлеране было іншай магчымасьці, акрамя ягофізычнага зьнішчэньня. І немцы паспрабавалізьмяніць гісторыю такім чынам. Алегісторыя, відаць, мусіла дайсьці дасвайго выніку, не спыняючыся на паўстанках.

Асаблівасьцьпалітычных дачыненьняў у Беларусівыклікае непакой, бо няма адзінагарацыянальнага разуменьня прычыны івыніку становішча. Антыпатыя і непрыняцьцеўзурпатара вырастае да масавага маштабу,але шмат хто (нават не распрапагандаванаябольшасьць) не разумее, што корань злаў Крамлі, у яго імпэрскай агрэсіўнайпалітыцы, у крамлёўскіх гномах, якіяманіпулююць залежным ад іх калгаснымсатрапам і праз яго вядуць сваюантыбеларускую палітыку. Зьмена сатрапаўня зьменіць антыбеларускай палітыкі,калі ня будзе агульнанацыянальнагасупраціву Маскве.

Тлумачурэальнае становішча. Беларусы, якіядумаюць уратаваць краіну і зьнішчыцьцмока, на самой справе зробяць гэтымпаслугу Вцюрыну-Бабічу, пазбавяць іхад неабходнасьці выканаць тое самае. Украіне пры дапамозе “іхняга сукінагасына” створана акупацыйная сістэмаўлады. Увесь Савет бясьпекі краіны(акрамя адной прадажнай асобы) складзеныз расейцаў, выхадцаў з Расеі і рускайагентуры. Міністэрства ўнутраных спраў(і ўсе ўнутраныя сілавыя структуры)знаходзяцца пад начальствам расейцакагэбіста-эфэсбіста з Луганшчыны, якінавіду ўсіх ходзіць у форме злачыннагасавецкага НКВД. Кіраўніцтва войска,генэралітэт складаецца з выпускнікоўрасейскай вайсковай акадэміі і агентуры;ключавыя міністэрствы (адукацыі,культуры, інфармацыі і інш.) займаюцьрасесйкія агенты, камуністы, не грамадзянеБеларусі. Камітэтам ДзяржбясьпекіБеларусі кіруе расеяц і расейскі агент,не кажучы ўжо пра тое, што КГБ і рускаеФСБ цяпер, фактычна, адно ведамства,якое наладзіла ў Беларусі цэнтралізавануюсістэму відэаназіраньня за грамадзянамікраіны (500 тысячаў відэакамэр). Уся аховасатрапа (дзьве тысячы ахоўнікаў) таксамаскладаецца з расейцаў тыпу Вцюрына.Беларусаў там няма. І ўсё гэта ствараласяна вачах народа, паплёўваючы беларусаму твар, з дапамогай “іхняга сукінагасына”, які хоча быць вечным начальнікамнад гэтым балотам. І быў бы, калі неўзьніклі праблемы ўлады ў крамлёўскагагнома, дзе трэба сьпяшацца.

Маскоўскіплан быў просты. Зьмяняюць наравістага«сукінага сына» на іншага сукінага сына– і ўсё. Больш нічога ня трэба рабіць,толькі прымаць рашэньні. Акупацыя,лічыце, адбылася, бо акупацыйная сістэмаўжо існуе. Ніхто нават не заўважыць, штокраіны няма.

(Тутзноў нагадаю, што Захад на сёньняшнідзень бяссільны перад гібрыднай вайной,тэхналёгія супроцьдзеяньня ня створана.Там ня ведаюць, што рабіць).

Першаяспроба маскоўцам не ўдалася. Але планзастаўся. Цяпер мы бачым, штоантыканстытуцыйнае прысьпешваньнепсэўдавыбараў у Беларусі патрэбнаМаскве. Намеры празрыстыя – захапіць“палатку” і наладзіць дэмарш (улічваючы,што Цэнтральнай выбарчай камісіяй кіруеФСБ).

Штотут могуць беларусы? Могуць шмат што.Практычна, -- усё. Але для гэтага трэбастаць беларусамі, людзьмі, годнымі сваёйнацыі.

Цмоксядзіць у Крамлі. У Менску – сатрап. Длясуду над ім павінен быць як найхутчэйствораны Народны трыбунал. Любое рашэньнеНароднага трыбунала, пагрунтаванае наКанстытуцыі і законах, будзе ў гэтыхабставінах легітымным і падлягаевыкананьню. Рашэньні трыбунала паспрыяюцьправядзеньню законных выбараў і прыпыняцькрамлёўскія авантуры “Вцюрыных-Бабічаў”.Але пра шмат што мы тут ня кажам, разумеючынязначнасьць слоў там, дзе патрабуеццасправа.

12траўня 2019 г. ЗянонПАЗЬНЯК



Постскрыптум

.Бадайнішто так фігуральна не характарызуеі не выяўляе ідэалягічна-мэнтальнуюсутнасьць рэжыму крамлёўскіх гномаў,як ваенны псіхоз, які накрыў цяперрасейскае грамадзтва. Тое, што мыназіраем, -- гэта ў поўным сэнсе ваенізаванаячартоўшчына інфантыльнага кшталту,вар'ятня, дзе расейскіх дзетак, пачынаючыад ясельнага ўзросту, убіраюць у савецкуюваенную форму, абвешваюць чорна-карычневымістужкамі, чырвонымі зоркамі, эмблемамісярпа з молатам і водзяць на дэманстрацыіз партрэтамі Сталіна і іншых забойцаў2-й Сусьветнай вайны.

На9-га траўня (савецкі дзень сканчэньнявайны ў Эўропе і Афрыцы) гэтаяваен-чартоўшчына дабралася і да Беларусі.У Менск (як некалі ў Данбас) наехала шматрасейскіх "турыстаў" у форме НКВД,якія бадзяліся і галёкалі маскоўскіялёзунгі, кшталту "спасибо деду запобеду". Цяперашняму рускаму ватнямуграмадзтву крамлёўскія гномы ўклалі ўмазгі, што гэта толькі Расея, а неантыгітлераўская кааліцыя, начале зВялікабрытаніяй і Амэрыкай (якія кіравалістратэгіяй вайны), перамаглі нямецкінацыянал-сацыялізм.

Дзякуючы,перш за ўсё, Вялікабрытаніі і Амэрыцы,сусьветная бойня, разьвязанаяСталіным-Гітлерам і іхным злачыннымсацыялізмам, была спынена і асуджана. Дзень яе завяршэньня ў Эўропе -- гэтадзень страшлівай балючай памяці іжалобы. Загінулі дзясяткі мільёнаўлюдзей, сталі ахвярай антычалавечайкамуна-нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі.

Асабліватрагічная гэтая памяць для нас беларусаў,у якіх акупанты з усходу і захаду забіліасмаль трэць насельніцтва, разбурылігарады, спалілі тысячы вёсак, зьнявечылізямлю.

Потым,ужо у канцы 1960-х гадоў, савецкія акупанты,прыватызавалі сабе перамогу надгітлераўскай Нямеччынай і ператварылі9 травень у пампезнае "сьвята перамогі",у прыладу прпаганды, фальсіфікацыігісторыі і абалваньваньня людзей,ськідваньне віны з сябе за разьвязваньнеантычалавечай вайны толькі на Гітлераі Нямеччыну.

Аленават тады, пры Брэжневе, не было такогадзікага шызафрэнічнага маразму, такойвар'яцкай ваеннай чартоўшчыны, як цяперпад рэжымам Пуціна. Ідзе паталагічнаяпрапаганда вайны. Пра яе ўжо мроіцьтупое пакаленьне, што ўзьнікла за часыПуціна і наглядзелася пуцінскагакінематографа.

Злачыннаягісторыя расейскіх войнаў паказвае,што калі расейскае скопішча жадае іхоча вайны, то вайна будзе, калі нездарыцца, аднак, выпадку ў гісторыі іСталін з Гітлерам прападуць.

12.05.2019