ГРАМАДЗТВА АДВАРОЧВАЕЦЦА АД РЭЖЫМНАЙ УЛАДЫ, АЛЕ ЗНАХОДЗІЦЦА ПАД УПЛЫВАМ МАСКОЎСКАЙ ПРАПАГАНДЫ

(ТравеньскіСойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

12 траўня ўМенску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступсп. Зянона Пазьняка, СтаршыніКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”, -- “Нашэсьце гномаў”.Старшыня зрабіў аналіз падзей і тэндэнцый,зьвязаных з выдаленьнем зь Беларусірасейскага спэцпасла М. Бабіча. Патрыётытолькі пачалі зьбіраць подпісы па ўсёйБеларусі з патрабаваньнем аб ягоэкстрадыцыі, а Масква ўжо пасьпяшаласяадклікаць яго. Гэты факт, а таксамаарышты ў навакольлі Лукашэнкі сьведчацьаб тым, што дыктатар і многія зь ягоныхпадначаленых напалохаліся актыўнайдзейнасьці спэцпасла Масквы па стварэньнюпаралельнай структуры ўлады ў краіне.Адкрытыя дзеяньні па падрыхтоўцы захопуБеларусі прадэманстравалі намерыКрамля, выклікалі адмоўную рэакцыюнашага грамадзтва і вымусілі Масквуперайсьці да больш прыхаваных дзеяньняўна шляху да акупацыі нашай краіны. Алезлачынная стратэгія імпэрскай палітыкізасталася тая самая. І менавіта беларускінарод павінен супрацьстаяць ёй узмаганьні за незалежнасьць і свабоду.

Нажаль,значная частка беларускага грамадзтване разумее неабходнасьці падтрымкіпалітычнага змаганьня і палітычнагавырашэньня праблем, лёсавызначальныхдля нашай будучыні. Старшыня падкрэсьліўтаксама, што спадзяваньні шэрагу людзейна тое, што адхіленьне ад улады Лукашэнкізьяўляецца ключавым у справе незалежнасьціі дэмакратызацыі, ёсьць ілюзіяй. Кораньзла знаходіцца ў Маскве, зьмена сатрапаўрукамі імпэрцаў прывядзе толькі дановых праблем. Павінен быць праведзеныНародны трыбунал над сатрапам. Ягорашэньні будуць легітымнымі, паспрыяюцьправядзеньню законных выбараў і сарвуцьімпэрскія планы “бабічаў-вцюрыных”.

З дакладамвыступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнікстаршыні Партыі і Фронту. Ён спыніўсяна дэталях маскоўскага плану па захопуБеларусі і яго няўдачы на гэтым этапе.Нават рэжымная бюракратыя на месцахразумее пагрозу для свайго існаваньняў выпадку расейскай акупацыі. Мясцовыячыноўнікі баяцца, што імпэрскія гаспадарызнойдуць на іхнае месца бюракратаў зРасеі, а іх выкінуць з пасадаў. ЦяперМасква мяняе свае мэтады і пасьляняўдачнай дэманстрацыі салдафона Бабічапераходзіць да гібрыдных формаўэкспансіі. Курс імпэрыі па захопуБеларусі і выкарыстаньню нашай тэрыторыідля агрэсіі супраць суседніх дэмакратычныхкраін застаецца тым жа.

Эканамічнаясітуацыя драматычная. На вачах уграмадзтва зачыняюцца прадпрыемствы,працоўныя губляюць працу або неатрымліваць заробкі. Многія ратуюцца,едуць на заробкі ў Польшчу. Людзі небачаць пэрспэктывы існаваньня ў рэжымнымбязладдзі і шукаюць шляхі паратунку.Гэта ёсьць вынік разбуральнай палітыкірэжыму, кіруемага Масквой.

Выступілі таксамасябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны.Крызіс ударыў па буйных прадпрыемствахБеларусі. Напрыклад, Гомсельмаш стаўнерэнтабэльным і набліжаецца да калапса.Разбураецца вытворчая інфраструктурана прадпрыемствах Жодзіна. Людзі нехаваюць сваёй нянавісьці да рэжыму,многія публічна выказваюць раскайваньнеў тым, што ў 1994 годзе спрычыніліся даўсталяваньня ўлады Лукашэнкі, а негаласавалі за Зянона Пазьняка – “жыцьцёбыло б іншым, жылі б, як нармальнаякраіна”.

Аднак, заместтаго, каб салідарызавацца ў палітычнымзмаганьні за свае інтарэсы і за вызваленьнекраіны, шмат хто з нашых суайчыньнікаўмасава “зарываюцца ў зямлю” – працуцюьна сваіх участках, каб выратавацца адголаду. Многім проста не стае грошай данаступнага заробку.

Задача патрыётаўрастлумачыць грамадзтву, што ніхто,акрамя нас самых, не дасягне кардынальнагавырашэньня праблемаў і не вызваліцькраіну. Неабходна супрацьпаставіцьгібрыднай прапагандзе Масквы нашубеларускую праўду.

Выступоўцызьвярнулі ўвагу на брутальныя дзеяньнірэжыму па забароне публічнай грамадзкайдзейнасьці, што зьяўляецца грубымпарушэньнем Канстытуцыі і міжнародныхзаконаў. Патрабаваньне аплаты (прытымвелізарнай і нерэальнай) пры правядзеньнішэсьцяў, мітынгаў, сходаў зьяўляеццарэжымным рэкэтам, сьведчыць яшчэ разаб крымінальнай сутнасьці рэжыму. Былі,фактычна, забаронены нашыя партыйныяфронтаўскія мерапрыемствы, прызначаныяна 26 красавіка і 7 траўня. Агентура засяроддзя псэўдаапазыцыі пачалавяшчаць, што “Чарнобыльскі шлях зжыўсябе як грамадзкае мерапрыемства”.Пасьпяшаліся імітатары, сьпяшаецца ірэжым, якому здаецца, што цяпер усё падкантролем, і ніхто не выйдзе на вуліцыі плошчы. Але энэргія народнага пратэстунакопліваецца і калі-небудзь выбухнебез рэжымных дазволаў.

Сёлетаафіцыёзныя сьвяткаваньні “дня перамогі”прадэманстравалі абыякавасьць грамадзтвада траскучай дэмагогіі і раздражненьнефальшывымі дзеяньнямі рэжыму. На парадыў гарадах і мястэчках збольшага зьбіралісямабілізаваныя ўладамі залежныя катэгорыіграмадзтва і «турысты» з маскоўшчыны.Людзям, прыдушаным сацыяльнымі праблемамі, не было настрою сьвяткавацьразам з рэжымам. Агульны настрой быўзусім не сьвяточны. Грамадзтва усё большаддаляецца ад рэжымнай улады, успрымаеяе як варожую сілу.

Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

12траўня 2019г.