САВЕЦКІЯ АКУПАНТЫ Ў ЧАС ВАЙНЫ
Вядома,што перад уцёкамі ад немцаў Менск спалілірасейцы. Гэтым займаліся атрады НКВД.Яны падпальвалі дамыі расстрэльвалівязьняў у турмах. Калі б у іх было большчасу, то яны зьнішчылі б увесь горад.Але немцы наступалі імкліва і саветыбязладна ўцякалі, шкодзячы як маглібеларускаму насельніцтву.
Ніжэймы зьмяшчаем тэкст у перакладзе зрасейскай абтым,што акупанты вытваралі перад адступленьнему Адэсе, дзе мелі шмат часу на разбурэньне.
Невядомаягісторыясаветаў
Адгрымелісьвяточныя даты, зьвязаныя з вызваленьнемАдэсы і перамогай антыгітлерскайкааліцыі ў 2-йСусьветнай вайне.Пытаньне,чаму людзі тамдагэтульзасталіся ў сымвалічнай прасторы СССР,а некаторыя перанялі крамлёўскі наваробз “георгіеўскімі стужачкамі”,“несьмяротнымі палкамі” ды“Расея вызваліла Эўропу і рэспублікіСССР ад фашызма!”.
Людзіне могуць жыць без уласнай карцінысьвету. Яны лёгка прымаюць любую зладжануюбіпалярную тэорыю, у якой выразнаразмежаваны дабро і зло. Гэтая ж дыхатоміядазваляе ўладзе сыходзіць ад цяжкіхпытаньняў, якімі поўная рэальная гісторыявайны.Таму ў Крамлі з 60-х гадоў мінулагастагоддзя ладзяць альтэрнатыўнуюгісторыю вайны. І многія ў гэта вераць.
Перадтым, як Адэсу вызваліць, яе спачаткуздалі румынам у кастрычніку 1941 года.Праз месяц выйшаў Загад Стаўкі галоўнагакамандваньня №428 “Аб стварэньніадмысловых каманд па разбурэньню іспальваньню населеных пунктаў у тыленямецка-фашыстоўскіх войскаў”. Прыздачы Адэсы гэтыя практыкі ўжо прымянялісяў адносінах да 300 тыс. цывільных жыхароў,што засталіся ў горадзе.
Нападрыхтоўку Адэсы да здачы адводзілася15 дзён. 2500 аўтамабіляў і 180 трактароўбылі скінуты ў мора. Уключна з санітарнымімашынамі разам з параненымі чырвонаармейцамі.90 паравозаў былі зьнішчаны. 9000 конейсупрацоўнікі НКВД расстралялі з ППШ,павозкі спалілі. Вуліца Прымрорскаябыла завалена трупамі коней. Сыходзячы,чэкісты расстралялі ваеннапалоных, штозаставаліся.
Уноч з 15 на 16-га кастрычніка 1941 годапакінутыя ў горадзе падрыўныя групызьнішчылі ўсё, што ўяўляла якую-кольвечкаштоўнасьць. Была ўзарвана плаціна ізатоплена Пярэсып. Насельніцтва непапярэдзілі. У вадзе плавалі савецкіяўлёткі “Одессе быть!”. Гэтай жа ноччуНКВД падарваў гарадзкую электрастанцыюі ўсе хлебзаводы. Быў падарваны Варанцоўскімаяк.
Дараніцы згарэлі практычна ўсе гарадзкіяшколы. Раніцай зьявіліся чырвоназорныясамалёты і адбамбаваліся па Новым рынкуі цяперашняму Музэю марскога флёту.Падчас абароны там быў наладжаны складканфіскаваных у насельніцтварадыёпрыёмнікаў.Загінула каля сотні цывільных жыхароў.Увечары 16-га кастрычніка ў горад зайшлірумыны. Гэта была адна зь іхніх самыхвялікіх перамог.
Наабарончых пазыцыях было пакінутанекалькі тысячаў жаўнераў і маракоў.Прычым многія сядзелі ў акопах ідаведаліся, што горад ужо некалькі дзёнпад румынамі, ад жыхароў, якія адмысловапрышлі ім гэта паведаміць. Некаму ўдалосязьмяніць форму на цывільную вопраткуі прыкінуцца мясцовым жыхаром, а нехтабыў адлоўлены і зьмешчаны ў адзін саспэцлягяроў.
ЮрыХрыстэнзэн
Крыніца:Фэйсбук.
Перакладз расейскай.