РЭЖЫМ РЫХТУЕ ЧАРГОВЫ ЭТАП ЗЬНІШЧЭНЬНЯ КРЫЖОЎ НА МАГІЛАХ У КУРАПАТАХ
Утой жа час мы атрымалі зьвесткі аб тым,што 16 траўня рэжым зьбіраецца правесьці“ачыстку тэрыторыі ад старых крыжоў”на магілах пакутнікаў. Зразумела, штосамы работнікі або кіраўніцтваБараўлянскага лясгасу не маглі прыняцьтакое рашэньне. Задача па зьнішчэньнюкрыжоў атрымана імі з самых вярхоўрэжыма, а рэжыму загадала пайсьці нагэтыя варварскія дзеяньні Масква.
Мыўжо заявілі прысутным работнікамлясгасу, што такія дзеяньні недапушчальныяі злачынныя. Паводле хрысьціянскайтрадыцыі, пакуль крыж стаіць на магіле,ніхто ня мае права зьнішчаць яго, кабне дапусьціцца блюзьнерства. Сапраўднаямэта рэжыму зразумелая – паэтапнаезьнішчэньне крыжоў, пасьля чаго рэжымныявандалы пачнуць зьнішчэньне магілпакутнікаў.
Мызаклікаем грамадзтва далучыцца даабароны крыжоў і магіл у Курапатах,недапусьціць ліквідацыі Народнагамэмарыяла. Ня выключана, што рэжымная“ачыстка ад крыжоў” пачнецца не 16траўня, а на дзень раней або пазьней. Усувязі з гэтым ужо з 15 траўня і ў наступныядні на тэрыторыі Народнага мэмарыялапавінны знаходзіцца людзі, якія будуцьсачыць за сітуацыяй і змогуць дацьсігнал аб тым, што вандальскія дзеяньніпачаліся. Пасьля такога сігналу неабходнабудзе падымаць грамадзтва на абаронукрыжоў. Дзяжурствы дабраахвотнікаўпавінны быць арганізаваны на працягуўсяго дня. Збор у Курапатах.
Рэжым,які пабудаваў у ахоўнай зоне забаўляльнырэстаран і арганізоўвае там скокі накасьцях, які перасьледуе людзей, штоставяць крыжы на магілах пакутнікаў,які ламае крыжы ў Курапатах -- такі рэжымня мае права вызначаць “стары” крыжабо “не стары”, ня мае права зьнішчацьхрысьціянскія сымвалы на магілахпакутнікаў Беларусі.
Усена абарону Народнага Мэмарыяла ўКурапаты!
УправаСойму Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ,
Намеснік старшыніПартыі Сяргей Папкоў
Грамадзкаеаб’яднаньне Хрысьціянская злучнасьцьКурапаты,
Намесьнік старшыні ГА АлесьЧахольскі
15траўня 2019 г.
г.Менск