МЭМАРАНДУМ ДА ЎРАДАЎ ЗАХОДНІХ КРАІН І ГРАМАДЗТВА

КіраўніцтваКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ па даручэньні Сойму КХП -- БНФупаўнаважанае заявіць наступнае:

УБеларусі таемнымі расейскімі спэцслужбаміпоўным ходам ідзе падрыхтоўка інкарпарацыікраіны ў Расею. Пра гэта сьведчыцьстварэньне спэцыяльнай пастаяннайгрупы "па інтэграцыі" ў Маскве,агрэсіўныя заявы кіраўніцтва Расеі(Мядзьведзеў) і дзеяньні залежнага адМасквы рэжыму Лукашэнкі па канчатковымзьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці.Пачаўся інтэнсіўны перасьлед журналістаўі недзяржаўных СМІ, перасьледуюць ізьнішчаюць незалежныя прафсаюзы,мэтадычна арыштоўваюць грамадзкіхактывістаў. З 1-га красавіка рэжымЛукашэнкі пачаў зьнішчэньня нацыянальнаганекропаля -- Народны Мэмарыял Курапаты-- помніка першай катэгорыі пэрыядурасейска-бальшавіцкага генацыду1937-1941 гадоў, дзе расейскія бальшавікірасстралялі чвэрць мільёна нявінныхлюдзей.

Уканцы мінулага года Масква запатрабавалапрысутнасьці ў Беларусі спэцыяльнагапрадстаўніка прэзыдэнта РасейскайФэдэрацыі ў якасьці амбасадара. Ім быўпрызначаны функцыянер КГБ-ФСБ МіхаілБабіч. Спэцпрадстаўнік, у парушэньнедыпляматычных нормаў, займаеццапрапагандай "русского міра", гуртуерускую шпіёнскую рэзідэнтуру ў Беларусі,наладжвае прыёмы рускім рэзідэнтам уамбасадзе Расейскай Фэдэрацыі, езьдзіцьпа Беларусі з мэтай арганізацыі ўБеларусі паралельных прарускіх ворганаўулады, якія (па прыкладу акупацыі Данбаса)мусяць праявіцца ў час "ікс" -- зпачаткам расейскай акупацыі Беларусі.

Функцыя"спэцпрадстаўніка" ўводзіццаРасеяй заўсёды дзеля падрыхтоўкіакупацыі памежнай краіны. Так быліакупаваныя Прыбалтыйскія краіны ў1940-м годзе (спэцпрадстаўнік у Эстоніі-- А. Жданаў; у Латвіі -- А. Вышынскі; уЛетуве -- Ул. Дэканозаў). Па гэтай жа схемеРасея разбурала Рэч Паспалітую ў XVIIIстагоддзі.

Напасады кіраўнікоў сілавых ведамстваў(КГБ, Міністэрства ўнутраных спраў,войска і г. д.) Лукашэнка, які зьяўляеццамарыянэткай Масквы, прызначыў расейскіхфункцыянераў КГБ-ФСБ. Міністэрствыасьветы і адукацыі таксама ўзначальваюцьфункцыянеры, якія адраджаюць культСталіна, камсамола і камунізму. КГБрэжыму Лукашэнкі і ФСБ Расеі праводзяцьсумесныя калегіі і дэейнічаюць уінтарэсах Расеі. Руская рэзідэнтурава ўладзе сьпешнаперафарбоўвае наглядную агітацыюБеларусі пад колеры Расеі. Гэта прыкмета,што зь ведама здрадніцкага рэжымуЛукашэнкі задумана інкарпарацыябеларускай тэрыторыі і падпарадкаваньнеБеларусі пуцінскай Расеі.

Нашазадача папярэдзіць краіны-суседзі ікраіны ўсяго заходняга сьвету аб тым,што калі будзе дапушчана інкарпарацыяі захоп Беларусі Масквой і рэстаўрацыярускага сацыялізму ў акупаванай Беларусі,то гэта ня толькі стане пагрозай дляўсёй Эўропы, але, магчыма, пачаткам новайрасейскай вайны супраць заходнягасьвету. Народ Беларусібудзе супраціўляцца расейскаму гібрыднамузахопу ўсімі спосабамі

Мылічым, што заходняя палітыка і палітыканашых суседзяў павінна сур'ёзным чынамулічваць імкненьні Масквы інкарпаравацьБеларусь, зьмяніць баланс дачыненьняўу Эўропе і пагражаць вайной заходняйцывілізацыі. Мы хацелі б бачыць пазыцыюзаходніх краін, якая б спыніла агрэсіўныянамеры пуцінскай Расеі і намерыпадпарадкаваньня Беларусі.

КіраўніцтваКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ:

ЗянонПАЗЬНЯК -- старшыня;

ЮрыБЕЛЕНЬКІ -- намесьнік старшыні;

СяргейПАПКОЎ -- намесьнік старшыні

19красавіка 2019 г.