ЛУЎР У НЕБЯСЬПЕЦЫ

Гісторыярухаецца хутчэй, чым робяцца прагнозы.У лібэральнай краіне Францыі згарэлачастка сабора Парыжскай Маці Божай --знакамітай сакральнай пабудовы гатычнагасярэднявечча. З гледзішча архітэктурнагавобразу ёсьць нямала велізарных касьцёлаўу Эўропе нашмат прыгажэйшыхза Нотр-Дам, але гістарычная ўнікальнасьцьгэтай пабудовы, асабліва ў дэталяхаздобы, будаўнічых тэхналёгій інапоўненасьці сакральнымі рэліквіяміатуляе яго пабожнай містыкай іўзьвелічэньнем.

Найбольшпапулярнасьці сабору надаў ня меншпапулярны ў свой час раман ВіктораЮго "Сабор Парыжскай Маці Божай".Найперш дзякуючы гэтаму рамантычнамутвору, натоўпы турыстаў штодня цягнуццада легенды французкай хрысьціянскайархітэктуры. Менавіта так гэты сабор іўспрымаецца -- як зьява культуры іархітэктуры.

Тымчасам раней ён быў сымвалам хрысьціянстваўсёй Францыі, самым сакральнымзбудаваньнем. У гэтым саборы, у ягорэліквіях і напоўненасьці, адлюстраванаягісторыя Францыі. Гэта галоўны будынакПарыжа, сымвал горада і французкайгісторыі.

15красавіка загарэлася абстаўленаямэталічнымі арміраванымі рыштаваньнямісігнатурная вежа-шпіль. Усё загарэласявельмі хутка і гарэла, як склад пораху. Адбылася жахлівая нацыянальная страта,бяда ўсёй Францыі, удар па ўсёй нацыі іўдар па Эўропе, па ўсім Хрысьціянстве.

Пытаньнеў тым, якія высновы зробіць з гэтагаФранцыя, і ці зробіць наогул. Ці зразумеезаканамернасьць як сымволіку зьявы --ці наадварот -- успрыме ўсё як трагічнуювыпадковасьць?

Памаіх меркаваньнях, якія, зразумела, яне выказваў, гэты сабор павінен быў ужозгарэць гадоў 15 таму, адразу пасьляразбурэньня Сусьветнага ГандлёвагаЦэнтру ў Нью-Ёрку 11 верасьня 2001 года.Але гэта здарылася значна пазьней, празнекалькі гадоў пасьля піку новаганашэсьця варвараў на Эўропу і пераносуактыўнасьці гэтага нашэсьця ў ЗША,пасьля таго, як былі зроблены рыштаваньніі адкрыўся доступ да канструкцыі сабору.

Іцяпер -- аб прозе сьвецкага жыцьця і абнікчэмнай палітыцы.

УФранцыі 65 мільёнаў насельніцтва. Зь іхпалова называе сябе католікамі. З гэтайпаловы толькі адна цэлая і восем дзясятыхадсоткаў (1,8 %) два разы на год (Вялікдзеньі Раство) наведваюць касьцёл і бяруцьу касьцёле шлюб. Як правіла, яны маюцьвельмі туманныя ўяўленьні пра каталіцтва,Бога і Хрысьціянства.

Згэтых 1,8 адсоткаў толькі нязначная долялюдзей (парадку 60-80 тысячаў) зьяўляюццапрактыкуючымі вернікамі, якія наведваюцьімшу кожную нядзелю ў сьвяты і будніядні.

УФранцыі засталося больш 40 тысячаўкасьцёлаў. Амаль усе яны стаяць пустыя,бо няма вернікаў. Касьцельныя будынкіальбо зносяць, альбо прыстасоўваюцьпад гатэлі, залі, гаражыі т. п. У апошнія гады (і гэта пашыраецца)будынкі касьцёлаў гараць у пажарах. Запаўгода перад пажарам Нотр-Дам былоспалена 13 касьцёлаў. Гараць таксамаіншыя дамы, зьвязаныя з французкайкультурай, гандлем і бізнэсам (асабліваў Парыжы). Усё гэта перамешана з тэрактамі,згвалтаваньнямі і т. п., колькасьць якіхпавялічваецца.

Самайвялікай рэлігійнай (практыкуючай кожныдзень) групай у Францыі зьяўляюццамусульмане -- амаль 6 мільёнаў (9%) супраць60 тысячаў (0,000092%) практыкуючых католікаў.

Восьвынік усяго лявацкага французкагабогаборства, пачынаючы ад якабінцаў і1789 года. Францыя -- асноўная бязбожнаяі, фактычна, антыхрысьціянская краінаў Эўропе.

Пасьля вайны, і асабліва пасьляўтварэньня і пашырэньня Эўразьвязу,лаізацыя краіны пашла хуткімі тэмпамі.Дзяржавай стала кіраваць лявацкаяпраслойка з сацыялістычнайпсіхалогіяй. Гэта яны ўпусьцілі ў Эўропуварвараў, зь якімі хрысьціянская Эўропазмагалася ўсю гісторыю. Толькі тадыворагі хрысьціянства былі за межамікраінаў і за сьценамі гарадоў. Цяперяны ўнутры Эўропы, хутка размнажаюцца,займаюць пустыя касьцёлы, перарабляюцьіх на мячэці альбо спальваюць і карыстаюццапрывеліяваным статусам у краіне. Выгнацьіх ужо немагчыма, а для змаганьняфранцузы, немцы, гішпанцы і т. п. ужо няздатныя. Яны пераходзяць у іслам, іколькасьць такіх павялічваецца.

Спачаткуварвары, пры падтрымцы левых камэдыянтаўва ўладзе, вынішчаць хрысьціянскуюкультуру, а потым ужо возьмуцца за самыхкамэдыянтаў. Унутраную вайну выйграюцьварвары, бо эўрапейскія мужчыны,апрацаваныя зь дзяцінства збочанай ібязвольнай лібэральна-сацыялістычнайпрапагандай, ўжо ня здольныя да барацьбы.

Гістарычнаезлачынства левай нечысьці перадцывілізацыяй -- велізарнае (не кажу ўжопра нямецкі нацыянал-сацыялізм і рускікамуна-бальшавізм). Гэталевыя дэмагогі ва ўладзе,як некалі іхны папярэднік люмпэн у Рыме,адчынілі брамы варварам -- ворагамэўрапейскай цывілізацыіі цяпер дураць людзям галаву сваіміпсэўдатэорыямі пра мультыкультуралізм,"правы чалавека", гомасэксуалізмі ўсялякую ерась.

Глядзець,як вандалы ламаюць крыжы ў Курапатах,як гарыць хрысьціянскі храм у бязбожнымПарыжы нам, беларусам, у якіх рускіяакупанты і бальшавіцкія дзікуны спалілі,узарвалі тысячы старажытных храмаў,забілі мільёны людзей, -- нам на тоеглядзець балесна і цяжка.

Алебыло адно відовішча, адзін факт, якімяне зьдзівіў і падтрымаў надзею наадраджэньне сьвятла. Гэта дзясятківернікаў на каленях у малітве перадпалаючым Нотр Дам. Адкуль яны? Яны яшчэёсьць? Яны яшчэ жывыя? Сьпяваюць псальмы.Іх мала. Як гэта нам знаёма. Толькі кроў-- не вада. І над расстрэльнымі ямамі мыпераможам.

Згарэўзнакавы храм Францыі. Бяда аб'ядналафранцузаў. Можа, адродзіцца хрысьціянскаяФранцыя? Але -- не адродзіцца. Тады -- пачарзе. Наступным можа стаць Луўр.

17красавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК