БЕЛАРУСЬ У НЕБЯСЬПЕЦЫ. ТРЭБА АБАРАНЯЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ


Мыжывем у цяжкі час,калі для вырашэньня вялікіх задач перадРадзімай ёсьцьзамалалюдзей. Боня кожны ахвяруецца дзеля Радзімы.Аднак вялікія задачы заўсёды вырашаюццамяншынёй. Гісторыя стоадсоткава тоепацьвярджае. Першза ўсёдзеля вырашэньня – мяншыня павіннабыць, мусіць стаць у патрэбным месцы іўдарыць у пэўны час. Таму хай нас небянтэжыць пасіўнае грамадзтва, але хайклапоціць слабасьць альтэрнатыўнаймяншыні. Адно з другім узаемазьвязана.Мы гэта разумеем і спрыяем разьвіцьцюбеларускагаАдраджэньня ўасаблівацяжкіхумовах антыбеларускагарэжыму.

Восьгэтыя акупацыйныя ўмовы рэжыму ёсьцьтое,што мы вымушаны ўлічваць і што вызначаефармальнасьцінашыхпаводзінаў.Ворагі Беларусі, агентура і дурні заўсёдыробяць выгляд, што рэжымных умоў неіснуе і ўдавана разважаюць пра нашубеларускую працу, задаюць нават пытаньніпра планы дзейнасьці. Але тут, як у песьніпяецца: “мы знаем, што трэба рабіць”.

Іцяпер аб тэме, на якой я хацеў бызасяродзіць увагу:аб небясьпецы.

Небясьпекадля Беларусі існавала даўно. Зь ліпеня1994 года яна стала пастаянным палітычнымпрацэсам. Сутнасьць гэтага працэсу –зьнішчэньне беларускай нацыі і захоптэрыторыі Беларусі Масквой. Гэты працэсу рэальнасьці павольны. Павольны, аленеадступны. Запаволенасьць яго зьвязаназ супрацівам Беларусі, які выяўляеццаў розных формах, у тым ліку і ў формеканфлікту паміж сатрапіяй і Масквой замаштабы ўлады сатрапіі. Гэты сатрапскісупраціў не зьвязаны з нацыянальнымзмаганьнем.

Яноагульнавядомае. Тым часам, тое, штоадбываецца за апошнія паўгады, сьведчыцьаб інтэнсіфікацыі акупацыйнай палітыкіМасквы і аб рэальным этапе інкарпарацыіБеларусі ў гэбісцкую Расею. Працэсадбываецца па тыповай маскоўскай схемегібрыднай вайны, выпрабаванай яшчэ ўXVIIIстагоддзі ў час падрыву і акупацыіВялікага Княства Літоўскага. Маскоўскаясхема гібрыднай акупацыі ўключае ў сабенекалькі абавязковых палажэньняў: 1).Магчымасьць часовай ці пастаяннайпрысутнасьці маскоўскага войска натэрыторыі зьнішчаемай дзяржавы; 2). Асобыстатус амбасадара Масквы з правамумешвацца ва ўнутраныя справы зьнішчаемайкраіны; 3). Змушэньне да дамоваў з Расеяй,выгадных Расеі, якія прадугледжваюцьмагчымасьць удзелу Масквы ва ўнутранайпалітыцы знішчаемай дзяржавы і магчымасьцьуводу войска пад гаслам брацкай дапамогіўраду ці народу зьнішчаемай краіны; 4).Стварэньне штучнай эканамічнай ірэсурснай залежнасьці зьнішчаемайдзяржавы ад Масквы, прыўлашчваньне ізахоп маёмасьці зьнішчаемай краіны;5). У ХХ стагоддзі яшчэ дадалосяразбэшчваньне грамадзтва,разбурэньне культуры зьнішчаемай краіныі русіфікацыя (якая, праўда, рабіласяад пачатку).

Пагэтай схеме была разбурана Рэч Паспалітаяі захоплена Вялікае Княства.

Аслабленьнекраіны (ВКЛ) прывяло да таго, штомаскоўскаму войску было дазволенатаптацца на Беларусі яшчэ за часы ПятраШалёнага іПаўночнай вайны. Была нанесена вялікаяшкода краіне.

Наступнымважным этапам гібрыднай акупацыі ВКЛбыло прызначэньнеРасеяйабасадара(Мікалая Рэпніна) з асобымі паўнамоцтвамі.Гэты Рэпнін адкрыта ўмешваўся ў дзяржаўныясправы ВКЛ, спрыяў вяртаньню “лібэрумвэта”, падкупляў дэпутатаў Сэйму,арганізоўваў закалаты і нават арыштыпраціўнікаў ягонай расейскай палітыкі.Фактычна Рэпнін быў у Рэчы Паспалітайдырыжорамправакацый, арганізатарамакупацыі і развалу.

Гэтакаяж схема была ўжыта пры акупацыі Прыбалтыкі– аднолькавая дляўсіх трох краінаў. Калі ў верасьні 1939года пачалася Другая Сусьветная вайна,то саветы па чарзе прымусілі Эстонію,Латвію і Летуву падпісаць зь імі пактаб узаемадапамозе. Бакі абавязвалісядапамагаць адзін аднаму ў тым ліку іваенным чынам, у выпадку нападу на адзінз бакоў (гучыць не камічна, але злавесна).Прыбалтыйцам была навязана рэсурснаясыравіна з СССР (што прымацавала іх дасаветаў), а ўзамен саветы разьмяшчаліна тэрыторыі гэтых краін свае войскі івайсковыя базы. Праз паўгода саветыабвінавацілі іх усіх убыццамбы невыкананьні дамоўленасьцяў «пактуаб узаемадапамозе» (дзеля гэтага, кабтакое сказаць, пакті заключылі)і запатрабавалі ўсім сфармаваць новыяўрады і ўпусьціць яшчэ больш савецкагавойска. Прыбалты пагадзіліся. Тадысаветы зноў увялі войскі і сказалі, штоў фармаваньні новых урадаў прымуцьудзел савецкія прадстаўнікі. Прыбалтыпагадзіліся. Тады Масква прызначыла ўгэтыя краіны сваіх “дыпламатаў” тыпуМікалая Рэпніна з асобым статусам. Яны,фактычна, павінны былі назіраць ікіраваць акупацыйным працэсам. Дарэчы,прызначаныя на ролю Рэпніна былі бандыты“яшчэ тыя”, як кажуць у народзе. УЭстоніі быў Андрэй Жданаў (вядомыгенэрал-чэкісті цемрашал,сакратарЦКВКПБ(б),падпісваў расстрэльныя сьпісы). У Латвііатабарыўся бес расейскага тэрору вядомыцемрашал пракурорАндрэйВышынскі, у Летуве – бандыт вышэйшаймаркі спраўца вялікага тэрору, лепшысябрук Берыі генэрал НКВД УладзімірДэканозаў.

Гэтыя“дыпляматы” забясьпечылі стварэньнесавецкіх урадаў у Прыбалтыцы, якіяпрызначылі нечарговыя “выбары”. Навыбары быў дапушчаны толькі блоккамуністаў і “трудового народа”.Выбраныя квазі-парляманты аб’явілі абстварэньні “савецкіх рэспублік” і“дабраахвотна” папрасіліся ў складСССР. Гэтак адбылася гібрыдная акупацыяПрыбалтыкі.

Іншыяварыянты расейскіх гібрыдных войнаў(краіны ўсходняй Эўропы, Тува, Аўганістан,Чылі і т.п.) не разглядаем. Схема аднолькаваяі прыкладаў дастаткова, каб зразумець,што рэальна пачала рыхтаваць цяперМасквау Беларусі.

Наролю Рэпніна («беса сьмерці») прызначаныпа дамоўленасьці Пуціна і Лукашэнкітакі МіхаілБабіч, асоба малавядомая, але, яквысьветлілася, гэбіст-эфэсбістзь вельмі адмоўнай характарыстыкай наУкраіне і на Каўказе, дзе кіраваўшпіёнскай дзейнасьцю. Прызначэнеці«спэцыяльны прадстаўнік» прэзыдэнтаПуцінаўБеларусі.(Дарэчы,у «ВенскайКанвенцыі аб дыпляматычных адносінах»такойпазыцыі «спэцпрадстаўніка» не адзначана)

Тутусё паўтараецца, як у XVIIIстагоддзі,-- да дробязяў. Шпіён Бабіч, які лічыццафармальна расейскім амбасадарам, атрымаўпоўную свабоду падрыўной дзейнасьці.Езьдзіць па Беларусі, займаеццапрапагандай, інспэктуе рэзідэнтуру,дае крамлёўскія ацэнкі беларускімпадзеям, арганізуе прарасейскаечынавенства на выкананьне маскоўскіхпланаў гібрыднай вайны.

Сталавядома таксама,што «спэцпрадстаўнік» Бабіч езьдзіцьпа раёнах Беларусі з мэтай арганізацыіпаралельных прарасейскіх мясцовыхворганаўулады (так, як гэта рабіла руская разьведкаў Данбасе перад нападам Расеі на Ўкраіну).Гэтыя «ворганы ўлады» павінны выявіццаў час «ікс» (гэта значыць калі «зялёныя прышэльцы»зьявяцца нанашай тэрыторыі).

Нахабствадайшло да такой ступені, што рэзідэнтураФСБ сама стала адкрыта хадзіць да Бабічана прыём. Першымі пайшлі прафэсіяналыз падстаўной апазыцыі. А потым пацягнулісяўрадавыя міністры. Напрыклад, расейскіэфэсбовец Шуневіч, які займае пасадуміністра ўнутраных справаў і апранаеформу сталінскагаНКВД (прывезеныў Беларусь з Луганска),ідзе на прыём да расейскага пасла Бабіча.Гэты візіт адкрыта дэманструе рэжымныдрук. (Дарэчы, мінстр МУС ня мае праватакое рабіць. У нармальных абставінах– яму бпагражалазвальненьне з пасады).

Празпару дзён пасьля візіту Шуневічаадбываецца напад на офіс Белсата,ператрус; забралі ўсю электроннуюапаратуру, перавярнулі дэманстрацыйнаўсё ўверх дном і завялі беспадстаўнакрымінальную справу. Яшчэ праз парудзён вярнулі апаратуру Белсату, зачынілікрымінальную справу і папрасіліпрабачэньня.

Тутякраз і ўспамінаецца XVIIIстагоддзе– адзін у адзін. Толькі карольСтаніслаўПанятоўскі ўжо ня мог адмяняць авантурыРэпніна. Цяперашні сатрапяшчэ спрабуе трапятацца.Тым ня менш абставіны паказваюць,што рэальную палітыку ў Беларусі ўжоробіць некалгасны сатрап,а расейская эфэсбоўская рэзыдэнтура.Яна цалкам кантралюе ўсе сілавыяміністэрствы і войска, ЦВК, асабістуюахову сатрапа, Міністэрства адукацыі,шматлікія ведамствы і камітэты,прамысловыя прадпрыемствы і бізнэсы.

Усё,што яны вытвараюць, не выклікае ніякайрэакцыі ў сатрапа (бо паводзіныяго тут кантралюеццаМасквой, якой прадаўся). Шпіёна Бабіча,які ў статусе амбасадара займаеццаантыбеларускай дзейнасьцю, пры нармальныхумовах ужо сто разоў трэба было выслацьз Беларусі як пэрсону “нон грата”.

Трэбаведаць, што краіна, якая купляе кіраўнікаіншай краіны, схільна, як правіла,патрабаваць ад здрадніка прызначэньнясваіх людзей ва ўрад гэтайкраіныміністэрствы,бізнэс,банкі і т.п. Тут ідзе гандаль, гучацьпагрозы і заявы, пакуль не дамовяцца.Аднак афіцыйнае ўцяленьне ў краінуасобы з функцыямі Рэпніна зьяўляеццазнакавай падзеяй і сьведчыць, штоінкарпарацыя ўжо рэальна рыхтуецца пазробленым плане.

Разбуральныяпадзеі, якія апошнім часам пачаліся ўБеларусі, зьяўляюцца часткай гэтагаплана. Тут перш за ўсё атака на Курапаты,рэжымны вандалізм па зьнішчэньні крыжоў(унікальнае цемрашальства, між іншым,адкрыты сатанізм), разбурэньне нерэжымныхпрафсаюзаў, сістэмны перасьледжурналістаў, пратэстоўцаў супрацьнішчэньня экалогіі і інш.

Праглядаеццаімкненьне зьнішчыць рэшткі грамадзянскайсупольнасьці перад інкарпарацыйныміпадзеямі, ліквідаваць сакральныя месцы,усялякія магчымасьці духоўнай інацыянальнай кансалідацыі людзей.

Інкарпарацыйныакупацыйны план(як відаць) маскоўцы хочуць рэалізавацьшляхам фармальнай легалізацыі незаконнайдамовы аб стварэньні незаконнагатак званага беларуска-расейскага“государства”. Законных магчымасьцяўтут няма. Гэтыя пытаньні не вырашаюццані праз рэфэрэндум, ні праз парлямант(якога таксама няма), ні тым больш празнелегітымнае рашэньне сатрапа (якітаксама нелегітымны). Законы нікому недазваляюць распараджацца сувэрэнітэтамкраіны. Гэта непадзельны нацыянальнымаярат.

Аднакмы бачым, што ў акупацыйнай палітыцы, уякой дзейнічаюць чужыя сілы, на законі на законнасьць не зьвяртаюць увагі.Вырашальным ёсьць палітычныя рашэньніі дзеяньні, якія імкнуцца фармалізавацьпад бачнасьць легітымнасьці.

Пасхеме тут хочуць рэалізаваць мадыфікацыюзахопу Прыбалтыкі ў 1940 годзе. Цяперпасьля запуску “функцыі Рэпніна”палітыка набывае практычны кшталт,супраць якога трэба прымаць захады абліквідацыі такой функцыі.Адной з формаў можа стаць грамадзянскаепрызнаньне пэрсонай “нон-грата” асобырускага шпіёна, які дзейнічае падвыглядам амбасадара. Ёнпадлягае выдаленьню з краіны.

Трэбамець на ўвазе, што там, дзе дзейнічаеўлада беззаконьня, законы бяссільныя.Спыніць здраду і цемрашальства можатолькі сіла супраціву, дэманстрацыі,маніфэстацыі, забастоўкі, у крайнімвыпадку партызанскі рух і збройнысупраціў акупацыйнай палітыцы. Да гэтагапавінны рыхтавацца і быць гатовыябеларускія патрыёты. Паўтаруся,што гэта ні рыторыка. Рыхтавацца трэбарэальна, зьбіраць, купляць, запасацьусё, што трэба длянароднай вайны за Айчыну. Беларускіяжаўнеры і афіцэры, не выпускайце зброюз рук. Яна патрэбная ўжо цяпер. Нельгадапусьціць, каб вас засталіў расплох і захапілібез супраціву, як украінцаў у Крыме.Гэта ганебна. Маскоўскіагрэсар, калі ён уварвецца ў Беларусь,павінен знайсьці тут сваю магілу.

* * *

Наступнаятэма – Курапаты. Меркаваньнідля прыстойных людзей. Упачатку красавіка рэжым пачаў фізічнаезьнішчэньне Народнага Мэмарыялу.Здавалася малаверагодным, што антынароднаяўлада стане ламаць крыжы. Акрамя рускіхбальшавікоў, ніхто ў гісторыі такімварварскім вандалізмам не займаўся.Аказваецца, крыжы ў Курапатах сталівыдзіраць па асабістым загадзе Лукашэнкі.Тут усё незаконна. Падзея ўразіла людзей.На гэта ібыўразьлік. Дэманстрацыя крымінальныхмагчымасьцяў крымінальнай улады.Маўляў, хай баяцца. Маскваацэніць. Толькі каб не прышлося яшчэ затое пашкадаваць і Маскве, і халуям.

Угэтай дзікасьці рэжымнай улады мірныямагчымасьці змаганьня зь ёй яшчэ незачыненыя. Мы ўжо апублікавалі нашупазыцыю супраціву. Найперш, кожны дзеньу Курапатах павінны быць людзі. Алепрацаўнікам Мэмарыялу трэба будзекантраляваць сітуацыю.

Мусіцьбыць патрабаваньне і захады, каб вандалывярнулі і паставілі на месца крыжы. Утым ліку вырваны з зямлі летувіскі крыж.Неабходназьвяртацца ў пракуратуру. Трэба выканацьўсе фармальнасьці па закону і ў дадзенымвыпадку не зьвяртаць увагі на зададзенасьцьрашэньняў рэжымнайулады. Як паступіць – гэта хай будуцьіхныя праблемы.

НаРадаўніцу арганізаваць крыжовае шэсьцеў Курапаты зновым падыходам да мэмарыяльнай справы.Далей праводзіць крыжовыя шэсьці ўшырокім вобразным афармленьні дваразы на год – на Радаўніцу і на Дзяды.Усталяваць грамадзкую апеку над НароднымМэмарыялам з боку Грамадзкай дырэкцыіМэмарыялуі “Хрысьціянскай Злучнасьці Курапаты”.Арганізатар Алесь Чахольскі.

Працягвацьудзел у пікетаваньні рэстараннагааб’екту ў ахоўнай зоне НароднагаМэмарыялу.

Беларусамтрэба быць гатовымі да абвастрэньнястановішча ў Беларусі. Гэтаму паспрыяеэлектаральная катастрофа ва Украіне,якая паказала ўражлівую палітычнуюнепадрыхтаванасьцьукраінскага грамадзтва. Поўнаяпалітычная перамога Пуціна і ганьбаваньнеукраінцаў (прытымяны таго не разумеюць).Ёсьцьвялікая верагоднасьць, што падзеі тамбудуць разьвівацца па чорным расейскімсцэнары. Але канчаткова справа вызначыццаўвосень пасьля выбараў у парлямантУкраіны.

14красавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК