РАЗБУРАЮЦЬ НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ. УЗМАЦНЕЛА ШАЛЁНАЯ, ТАТАЛЬНАЯ РУСІФІКАЦЫІ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ І САВЕТЫЗАЦЫЯ БЕЛАРУСІ
(КрасавіцкіСойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)
14 красавікаў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФі БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаўвыступ сп. Зянона Пазьняка, СтаршыніКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне” («Небясьпека дляБеларусі»). Старшыня ахарактарызаваўцяперашні этап узмацненьня ўнутранайакупацыі Беларусі расейскай імпэрыяй,параўнаў сёньняшнія падзеі і тэндэнцыіз дзейнасьцю Расеі па аслабленьню іпаступовай ліквідацыі Рэчы Паспалітайі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIIIстагоддзі, а таксама з працэсам паглынаньнякраін Прыбалтыкі Масквой у 1939-40 гг. Які тады, цяпер назіраецца актывізацыярасейскай псэўдадыпламатыі (а на самойсправе, маскоўскай рэзідэнтуры) на нашайтэрыторыі і антыбеларускія дзеяньніпа падрыву нашай дзяржавы. Як і раней,дзеля разбуральнай працы выкарыстоўваеццафігура «спэцыяльнага расейскагапарадстаўніка» пад выглядам амбасадараРФ у Беларусі.
Наступ рэжыму наКурапацкую сьвятыню і паэтапнаеразбурэньне Народнага Мэмарыялузьяўляюцца важнейшай часткай маскоўскагапраекту па ліквідацыі Беларусі. На жаль,бальшыня грамадзтва не разумее, штоадбываецца і што пагражае ўсім нам увыпадку рэалізацыі гэтага злачыннагапраекта. Задача патрыятычных сілаўпалягае ў тым, каб кансалідавацьграмадзтва, аказаць супраціў і сарвацьпадступныя планы маскоўскіх агрэсараў.
З дакладам выступіўсп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыіі Фронту. Ён паведаміў пра дзеяньнірэжыму на тэрыторыі Народнага Мэмарыялуў Курапатах і пра небясьпеку наступныхразбуральных дзеяньняў. Каб не дапусьціцьтрагедыі, неабходна мабілізаваць усіхлюдзей добрай волі на абарону нацыянальнайсьвятыні, не дазволіць, каб разам зрэжымам там рабілі сваю цёмную справуімітатары і прафанатары. Патрабаваньнеграмадзтва да рэжыму павінна быцьадназначным – вярнуць тэрыторыюНароднага Мэмарыялу ў Курапатах народу,спыніць разбурэньне крыжоў, не дапусьціцьзнішчэньня магіл пакутнікаў.
Выступілітаксама сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны паведамілі пра рэзкаеўзмацненьне на працягу апошніх некалькіхмесяцаў мілітарысцкай апрацоўкі моладзіі грамадзтва ў цэлым. Паўсюль па нашайкраіне рэжым ставіць помнікі, прысьвечаныяне ахвярам ІІ Сусьветнай вайны, а менавітападзеям савецкага пэрыяду і іх удзельнікам:бронетранспарцёры, баявыя самалёты ігарматы на пастамэнтах у гонар былыхсавецкіх гарнізонаў, – тое, што мае дачыненьне да савецкай акупацыіБеларусі.. Такія аб’екты суправаджаюццавыявамі “георгіеўскай стужкі” ірасейскімі лёзунгамі. Білборды ў гарадахі мястэчках (асабліва на Гомельшчыне)выконваюцца спрэс з выкарыстаньнемколераў сьцяга РФ. Арганізоўваюцца іфункцыянуюць на бюджэтныя сродкі “музэібаявой славы”, дзе ўсё накіравана наўсхваленьне савецкай мінуўшчыны. Працягваецца шалёная, татальнаярусіфікацыі сістэмы адукацыі. Многіхбеларусаў трывожаць гэтыя звыраднелыязьявы, людзі пытаюцца :”Што гэта, насда вайны рыхтуюць?” Сябры Сойму выказалідумку аб тым, што неабходна зьвярнуццаз заявай пра становішча ў Беларусі ідзеяньні Расеі на нашай тэрыторыі, якуюадрасаваць парлямантам і грамадзтвамдэмакратычных краін сьвету. А перш заўсё неабходна зьвярнуцца да суседніхБеларусі краін, бо ў выпадку канчатковайакупацыі нашай дзяржавы, яны становяццапрыфрантавымі краінамі, што будуць мецьна сваіх межах расейскага агрэсара.
Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.
Пасьля заканчэньняпаседжаньня сябры Сойму накіравалісяў Курапаты, дзе ўзялі ўдзел у маленьнікаля крыжоў на Галгофе.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
14красавіка 2019г.