БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА І БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ

Умінулым годзе беларусы адсьвяткавалістогоддзе аб’яўленьня незалежнасьціБНР. Быў шэраг публікацый, адбылісялекцыі і канфэрэнцыі, на якіх прагучэлікаштоўныя ацэнкі гісторыі і новыя ідэі.

Бадайшто найбольш важным заключэньнем былоасэнсаваньне таго, што стварэньне БНРі аб’яўленьне незалежнасьці БНРабазначала палітычнае зьяўленьне новайБеларускай нацыі на месцы ВялікагаКняства Літоўскага. Новаябеларуская нацыя – найвялікшая нашаграмадзкая і палітычная каштоўнасьць.

Дзелятаго каб нацыя ўтварылася і засьведчылапра сябе, павінны ўзьнікнуць нацыянальнаяідэя і рух за яе рэалізацыю.

Сутнасьцьнацыянальнай ідэі вызначаецца дакладнаі пацьверджана гісторыяй. Гэтаёсьць усьведамленьне людзьмі свайгомоўнага, культурнага, тэрытарыяльнага,эканамічнага адзінства і імкненьне дарэалізацыі яго ў незалежнай дзяржаве.Стварэньне незалежнай нацыянальнайдзяржавы абазначае перамогу Нацыянальнайідэі.

Згэтага вынікае таксама, што калі нямаімкненьня і руху за стварэньне нацыянальнайдзяржавы, то няма і нацыянальнай ідэіі няма нацыі. Прыклады ёсьць, і адзін зьіх карэніцца ў нашай гісторыі.

Узьнікненьненацыянальнай ідэалёгіі ў Эўропепачынаецца ў другой палове XVIIIстагоддзя. Але якраз у гэты час адбыласянаша гістарычная народная катастрофа– было разбурана наша Вялікае КнястваЛітоўскае, страчана дзяржава інезалежнасьць, народ і тэрыторыя трапіліпад маскоўскі забор. Пачалося небывалаевынішчэньне культуры, рэлігіі і соцыюмаВКЛ. Супадзеньне гэтых дзьвюх зьяў(цывілізацыйнай і акупацыйнай) сталафатальным для лёсу народу ВялікагаКняства.

Ітым ня менш у гэты час, ва ўмовахпаўстаньняў і супраціву, нацыянальнаяідэя ўзьнікла, і ў канцы ХІХ стагоддзяпачаўся рух за яе рэалізацыю ў клясычнымварыянце – стварэньне нацыянальныхпартый, нацыянальнай літаратуры інацыянальнай ідэалёгіі. Гэта ўжо быўрух у нацыянальным выяўленьні і ў новайформе. Нацыянальнаяідэя Вялікага Княства стала разьвіваццапад здаўна вядомай назвай – Беларусь.Сілы, якія дзейнічалі пад родавай назвайВКЛ, нацыянальнай ідэі ня вылучылі.

Ідэіадрадзіць Вялікае Княства былі. Асабліваў пэрыяд французка-маскоўскай вайны, паходу Напалеона і пазьней. Але гэтыяідэі ня сталі нацыянальным рухам па тойпрычыне, што не выдзеліліся з супрацівуусёй Рэчы Паспалітай, які вымагаўадзінства ў барацьбе з Масквой. Тымчасам асобны рух ВКЛ не падтрымліваўсяпалякамі. Палякі вельмі хваравітаадносіліся да посьпехаў вялікакняскагасупраціву Маскве, парашкаджалі разгарнуццаі Якубу Ясіснаму, і Кастусю Каліноўскаму.Аб'ектыўна становішча вымагала адсамаісных нашчадкаў ВКЛ альбо здамінавацьзмаганьне ў Рэчы Паспалітай, альбоаддзяліцца.

Натуральнымчынам дбылося аддзяленьне. Ці, дакладней,вылучэньне ў асобны рух. Гэты рух быўнацыянальны. Вылучылася і пайшла асобнымшляхам тая частка шляхты, якая ставіланацыянальныя задачы. Гэта значыцьгуртаваньне і разьвіцьцё народа нааснове нацыянальнай культуры, на грунценароднай (беларускай) мовы і гаспадаркіна нацыянальнай тэрытопыі; у пэрспэктыведасягненьне свабоды і дзяржаўнайнезалежнасьці.

Тымчасам іншая рэшта шляхты ВКЛ засталасяў палоне ўяўленьняў аб Рэчы Паспалітай,змагалася і марыла аб яе аднаўленьні,падтрымлівала і карысталася польскаймовай, ня мела перакананьняў абнезалежнасьці былога ВКЛ асобна адПольшчы. Гэты супраціў ня быў карэннымнацыянальным рухам. Ня меў асобнай(сэпаратнай) нацыянальнай ідэі. Пазьнейвыліўся ў ідэалёгію «краёўцаў», ірастварыўся ў польскім нацыянальна-вызваленчымруху.

Нацыянальныя«вялікакнясцы» абаперліся на «народ»,гэта значыць на сялян, якіх было каля90 адсоткаў на забранай тэрыторыі.Адпаведна яны арыентаваліся і на«народную» (беларускую) мову, культуруі інтарэсы. Нацыянальная плынь Вялікагакняства дыстансавалася ад паланафілаўі «рэчпаспалітчыкаў».

Найбольшвыразна і нават жорстка акрэсьліў такуюпазыцыю Кастусь Каліноўскі. якіу час паўстаньня нават заклікаў сялянраспраўляцца з той запрадажнай шляхтай,штоадвярнуліся ад народа. Ягоны знакамітыпаўстанцкі пароль («Каго любіш? ЛюблюБеларусь. Так. Узаемна.») – гэта дакладнаевыяўленьне палітычнай пазыцыі і ідэалогіінацыянальнага руху на тэрыторыі былогаВялікага Княства. Каліноўскі падсумаваў нацыянальна культурныя тэндэнцыі, якіяразьвіваліся пад значэньнем і гаслам Беларусі і абазначыў іх у палітычнуюдэклярацыю нацыянальна-вызвольнагаруху беларускага народа. І што важна,Беларускую ідэю і стаўку на сялянстваКаліноўскі засьведчыў і замацаваўсваёй крывёй і апошнім лістом з-падшыбеніцы. Гэта навечна.

ПасьляКаліноўскага ідэя Беларусі разьвіваласяяк палітычная нацыянальна-вызвольнаяідэя, якая, у асобах яе прыхільнікаў,змагалася за сваю рэалізацыю ў нацыянальнайдзяржаве, супраціўлялася маскоўскамуімпэрыялізму і польскаму шавінізму.Адбылося разьдзяленьне і з Расеяй, і зПольшчай. Беларусь пайшла сваёйнацыянальнай дарогай. Калі б таго неадбылося, то сталася б адно з двух: альбоПольшча была б за Смаленскам, альбоМасква за Беластокам.

Беларускаянацыянальная ідэя “Беларусь” -- гэтаідэя, якая паўстала супраць маскоўскагазабору, і адначасна вызваліла народ ВКЛз пасткі Рэчы Паспалітай, у якую ёнтрапіў у 1569 годзе.

Ніякаганезалежнага Вялікага Княства Літоўскагаў старой Рэчы Паспалітай, якую хацеліадрадзіць, ліцьвінскія шляхецкія змагарыза «Рэч» ужо не было б, бо ў іх не былонацыянальнай ідэі незалежнасьці ВКЛ,ня ўзьнікла нацыянальнай моўнай пазыцыі,не існавала і нацыянальна-культурнайканцэпцыі, акрамя краёвага тэрытарыяльнагамесьніцтва.

Пазыцыяфэдэралізму ВКЛ з Польшчай выліласяпазьней (з узмацненьнем польскаганацыяналізму) у ідэалёгію «краёўцаў»– зьяву ў той час станоўчую, але абсалютнабеспэрспэктыўную для народу былогаВКЛ.

Ніхтоз пазьнейшых культурнікаў-краёўцаў,якія спрыялі адраджэньню культуры ВКЛ:ні Фэрдынанд Рушчыц, ні Ян Булгак, ніТадэвуш Урублеўскі, ні Люцыян Жалігоўскі,ні нават Язэп Пілсудзкі, які ў маладосьціназываў сябе беларусам, -- увогуле ніхтоня стаў на пазыцыі беларускага Адраджэньня.Усе яны палітычна засьведчылі сябе набаку Польшчы.

Нацыянальнаяідэя гэтак жа, як талент, альбо яна ёсьць– альбо яе няма.

Беларусьстала Боскім выратаваньнем для будучынікраіны. Яно каштавала, аднак, вялікіхахвяр і цяжкіх пакут.

РазарваўшыРэч Паспалітую, царызм паставіў задачузьнішчыць дазваньня Вялікае КнястваЛітоўскае, так, каб нічога не засталося,нічога не адрадзілася і нішто ніколінікому не нагадвала пра ягонае існаваньне.Гэта была асаблівая палітыка забіваньнянарода. Забраныя тэрыторыі сталі афіцыйнаназываць «беларускімі», укладаючы ўгэты ўсходне-краёвы тэрмін геаграфічнысэнс, спадзеючыся на падмену паняцьцяўі набліжэньне да Расеі. Праз сорак гадоў,зьнішчыўшы Вунію і адчуўшы кансалідацыйныябеларускія культурніцкія тэндэнцыі,забаранілі і гэтую назву. Аднак былоўжо позна. Пачаў фармавацца беларускі нацыянальны рух.

Далейшыяпадзеі ішлі ў разьвіцьці. Праз пяцьдзесятгадоў пасьля Каліноўскага народ ужостварыў Беларускую нацыянальнуюлітаратуру, Беларускі нацыянальнытэатр, Беларускія палітычныя партыі,Беларускі пэрыядычны друк і што важна– моцную і прыцягальную нацыянальнуюідэалёгію “Адраджэньне”. Сутнасьцьгэтай нацыянальнай ідэалёгіі заключаеццаў адраджэньні велічы і культуры ВялікагаКняства Літоўскага ў нацыянальнайдзяржаве Беларусі.

Упачатку 1990-х, калі мы рыхтавалі КанстытуцыюРэспублікі Беларусь, нам, дэпутатамАпазыцыі Беларускага Народнага Фронту«Адраджэньне», найбольш працяглую іўпартую барацьбу прышлося вытрымацьза прэамбулу Канстытуцыі, дзе па нашайпрапанове павінна было быць названаВялікае Княства Літоўскае, ягодзяржаўнасьць і законы як грунт РэспублікіБеларусь, якая ёсьць працягам ВКЛ.Камуністы завалілі гэтыя палажэньні.

У2005 годзе ў брашуры «Прамаскоўскі Рэжым»я спэцыяльна спыняўся на тэме гістарызмунашай дзяржавы. Канстытуцыя павінназасьведчываць гісторыю нацыі і дзяржавыў намінальных (назыўных) тэрмінах. Саманазва дзяржавы павінна адлюстроўвацьгістарычны аспэкт суверэнітэту ісамастойнага існаваньня. Так прынятаў шмат якіх краінах з добрай гісторыяйдзяржаўнасьці. Назва ВКЛ можа прысутнічацьў разгорнутым назове Рэспублікі Беларусь.Існуе мэтадалогія, якая не пярэчыцьправілам.Гэтамагло быць ажыцьцёўлена ўжо ў 1994 годзе,калі б не адбылася трагедыя пераняцьцяўлады прамаскоўскімі сіламі і ўсталяваньнярэжыму ўнутраннай акупацыі.

Нацыянальнаеафармленьне Беларусі прысьпешыліСусьветная вайна і лявацкі перавароту Расеі. 9-га сакавіка 1918 года аб’яўленааб стварэньні Беларускай НароднайРэспублікі. 25-га Сакавіка аб’яўлена абНезалежнасьці БНР.

Адбылося!Сталася насуперак немцам, Антанце іРасеі. Беларуская нацыянальная ідэязасьведчыла сваю моц і пэрспэктыву.Поўнай перамогі, аднак, яшчэ не дасягнулі,бо ва ўмовах акупацыі не ўдалося стварыцьпаўнавартасную дзяржаўную ўладу і,галоўнае на той час, -- не пасьпелістварыць моцную беларускую армію. Вынік– расейска-бальшавіцкая акупацыя інаступны падзел тэрыторыі Беларусіпаміж Масквой і Польшчай. Але нішто,ніякія ахвяры, расстрэлы, гулагі,Курапаты, ніякая ахвярная кроў, ніякіяпагрозы не змаглі ўжо спыніць Беларусі.Нацыянальная ідэя палітычна моцназасьведчыла пра сябе. Далейшы шлях мусіўбыць толькі да перамогі.

Расейскаяакупацыйная палітыка па вынарадавеньніі русіфікацыі Вялікага Княства пацярпелакаласальную і нечаканую паразу там, дзеімпэрцы не спадзяваліся. У рускайфразеалогіі гэта называецца «за чтоборолись– на то инапоролись».

Пасьля антыцарскай рэвалюцыі 1905 года рускаяжандармэрыя і ахоўка пачынае ўжывацьу барацьбе супраць беларусаў тэхналягічныямэтады. Адзін зь іх – стварэньне царскайагентурай квазі-беларускіх аоганізацыяўз мэтай заблытаць беларускі рух інакіраваць яго асобныя плыні ў прарасейскаерэчышча. Тыповы прыклад «Белорусскоеобщество»ў Вільні і ягоны ворган (контра «Нашаніва») – «Белорусская жизнь».Агентура паўтарала многія нацыянальныяпалажэньні беларускага руху, але базаваласваю псэўдаідэалёгію на рускай мове.Лапідарна тое гучэла так: «Мы заБелоруссию,но противбелорусского языка».

Празсем гадоў авантура абанкроцілася. Імпэрцы зразумелі, што лепш ім пра«белоруссию»ўвогуле памаўчаць. Газэта стала назаыацца«Северо-Западная жизнь»,расейская антыбеларуская палітыкаперайшла на пазыцыі «заходнерусізму».

Назіраючыўвесь час і па сёньняшні дзень падрыўнуюдзейнасьць расейскай лубянскай агентурыі рускай шавіністычнай прапагандысупраць Украіны і Беларусі, бачымстандартныя прыёмы іхнай інфармацыйнайвайны: ілгаць і ахайваць нацыю,незалежнасьць, мову, гісторыю.

Лубянкапрафэсійна выкарыстоўвае асаблівсьцімаргінальнай мэнтальнасьці ў некаторыхлюдзей – фантомную падмену рэчаіснасьцігістарычнымі паняцьцямі тыпу крывічоў,арыяў, яцьвягаў, ліцьвінаў, паганцаў іт. п. Мэтадалогія нікчэмная, але мэталубянскай дзейнасьці тут канкрэтная –засьмечваньне ўяўленьняў грамадзтваі ськіраваньня ўсяго гэтага «тролінгу»супраць Беларусі і Беларускай нацыі.

Удакладзе на стагоддзе БНР я асабліваадзначыў абставіны, у якіх адбываўсяПершы Усебеларускі Кангрэс у сьнежні1917 года і наступнае аб’яўленеьненезалежнасьці краіны ва ўмовах нямецкайакупацыі. Абставіны сьведчылі, штоБеларуская ідэя захапіла шырокія масынасельніцтва, інтэлігенцыі, моладзі іжаўнераў на фронце. Падтрымка быламоцная. Ідэалы дасягнулі грунту.

Далейшаякатастрофа – расейская акупацыя, падзелкраіны і генацыд насельніцтва былазьвязана найперш з агрэсіяй рускагабальшавізму і з геапалітычнымі абставінаміў гэтай частцы Эўропы.

Тымчасам беларускі рух быў бы на той часбольш моцны і, магчыма, удалося б недапусьціць бальшавіцкай акупацыі, каліб палітычныя сілы, якія яго апанавалі,не былі б левага сацыялістычнага кшталту.Праўда, на той час выбар быў невялікі.Вастрыё палітычнай барацьбы супрацьмаскоўскага царызму палягала тады ўсфэры фальшывых сацыялістычных ідэй.Яны былі дыямэтральнай альтэрнатывайімпэрскаму “самадзяржаўю, праваслаўюі народнасьці” (чытай – шавінізму).

Тымчасам Расея бальшавіцкая аказалася дляБеларусі яшчэ больш небясьпечнай івынішчальнай, чым Расея царская.Гістарычны вопыт даказаў і працягваедаказваць, што любая Расея ці то царская,ці то бальшавіцкая, ці крымінальна-гэбісцкаяёсьць небясьпечнай для чалавецтва. Гэтаабсалютнае рэліктавае зло, якое непавінна існаваць.

Супрацьвагагэтаму злу існуе моцная і надзейная.Для нас, беларусаў, -- тут ёсьць якразідэалы 25 Сакавіка 1918-га і перамога 25-гаЖніўня 1991-га: Беларуская нацыянальнаяідэя, Беларуская нацыянальная незалежнаядзяржава, Беларуская мова, Беларускаясалідарнасьць і Беларуская свабода.

Гэтыяідэалы ў 1988 годзе ўзьняў БеларускіНародны Фронт, які рэальна дамогсяперамогі Беларускай нацыянальнай ідэі.25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнайдзяржавай, якую прызнаў увесь сьвет.

Нявырашанабыло, аднак, пытаньне ўлады. Гэта прывялода фатальных вынікаў – да ўмяшаньняРасеі ва ўнутраную палітыку Беларусі,прывядзеньне да ўлады прарасейскіхстаўленікаў, ажыцьцяўленьне празь іхантыбеларускай палітыкі, накіраванайна разбурэньне Беларускай нацыі.

Мы,беларусы, ужо чвэрць стагоддзя перажываемгэты цяжкі час і той стан, на які аказаласяздольнай Расея ў змаганьні супрацьнашага нацыянальнага існаваньня. Алемы церпім гэты час у становішчы нацыіі сувэрэннай дзяржавы. Галоўным пытаньнемдля нас ёсьць пытаньне зьмены ўлады іабароны незалежнасьці краіны. Гэтаўзровень, які даў нам 25 Жнівень. Гэтыўзровень непараўнальны з нікчэмнымімагчымасьцямі БССР. Але рэалізавацьнашыя нацыянальныя магчымасьці мызможам толькі абапіраючыся на Беларускуюідэю, на ідэалы 25 Сакавіка, на дасягненьненезалежнага Жніўня.

СлаваАйчыне!


23сакавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК