АБАРОНІМ КУРАПАТЫ — АБАРОНІМ БЕЛАРУСЬ

Загадна зьнішчэньне крыжоў у Курапатах у часВялікага посту аддаў асабіста Лукашэнка.Як звычайна -- загад у абход закону. Гэтаакт сатанізму. Пяройдзена мяжа. Парушананепарушнае.

НародныМэмарыял Курапаты -- гэта ёсьць сімвалнароднай трагедыі Беларусі. Варварзамахнуўся на яго зьнішчэньне. Таймеруключаны. Кожная секунда адлічвае ягонычас. Пяройдзены рубікон.

Цяперкожны дзень людзям трэба быць у Курапатах.Кожны дзень пасьля працы можна прыехацьна 19.00 да Крыжа Пакуты, абмяняццаінфармацыяй, сказаць малітву паўтарыцьпатрабаваньні. Яны такія:

1. Вярнуць і паставіць на месца крыжы,выламаныя 4-га красавіка.

2. Не перашкаджаць вольнаму доступулюдзей у Курапаты і ўстаноўцы крыжоўпамяці.

3. Ліквідаваць незаконна збудаванызабаўляльны рэстаран "Поедем-поедим"у ахоўнай зоне Народнага МэмарыялуКурапаты.

Кожнуюнядзелю а 14-й гадзіне трэба зьбіраццана "Галгофе" Народнага МэмарыялуКурапаты на вялікае маленьне, абмендумкамі і Крыжовы шлях. Несьці з сабойкрыжыкі і крыжы дзеля сьведчаньня памяціаб генацыдзе продкаў.

УКурапатах мусіць быць пастаяннаяпрысутнасьць людзей, кабсьвятое месца не апанавалі бесы.

Зьвяртаюўвагу таксама на падкопы агентуры іправакатараў. Яны пачалі клікацьлюдзей на плошчу Свабоды, каб маліццатам, бо там, як яны кажуць, "будзе большлюдзей і Бог лепш пачуе, чым тут, уКурапатах". Гэта блюзьнерства.Пільнаваць Курапаты трэба ў Курапатах,а не ў цэнтры Менску, дзерэжым будзе мець падставы разагнаць іарыштаваць людзей. Нельга паддаваццана правакацыі запісных "гапонаў".

Зьбіраймасяў Курапатах. Будзьма салідарныя. Насшмат. Гуртуйма сілы сьвятла. Д'ябалмусіць быць пакананы. Будучыня -- дляБеларусі.

5красавіка 2019 г. Зянон Пазьняк