ВОРАГІ ЧАЛАВЕЦТВА РЫХТУЮЦЦА ДА ВАЙНЫ СУПРАЦЬ НАС
(СакавіцкіСойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)
23 сакавіка ў Менскуадбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступсп. Зянона Пазьняка, СтаршыніКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”, -- “Час, калі насарогідобра пахнуць”.
Выступілісябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны.Усе адзначылі, што Расея накіроўваевялізныя рэсурсы на падрыхтоўку дапаўнамаштабнай вайны супраць народаўі незалежных дзяржаваў. Самы крамлёўцыне хаваюць сваіх намераў бамбаваць,забіваць і захопліваць. Самай верагоднайпершай мэтай маскоўскай агрэсіізьяўляецца Украіна. Ня выключана, штоМасква паспрабуе выкарыстаць тэрыторыюБеларусі ў якасьці плацдарма для агрэсіі,а магчыма, што захоча пакарыстацца інашай арміяй. У сувязі з гэтым неабходнаразгарнуць па ўсёй краіне кампаніюсалідарнасьці з народам Украіны, яківаюе за сваю свабоду супраць маскоўскайімпэрыі.
Трэба вярнуцца да нашайпалітычнай практыкі, якая апраўдаласябе ўвесну 2014 года, калі Расея распачалавайну супраць Украіны. Зноў неабходназьвярнуцца з заклікам да беларускіхвайскоўцаў не выконваць злачынныязагады і не ваяваць супраць братняйУкраіны на баку агрэсара. Як і ў 2014-м,трэба тлумачыць нашым мужчынам, штонават калі іх прымусам або падманампрывязуць на фронт, то няхай яныдзейнічаюць хутка і рашуча: бяруць сваюзброю, бягуць да ўкраінскіх пазыцый зкрыкам “Слава Украіне!” і пераходзяцьна бок украінскіх змагароў. Нельгадапусьціць, каб Беларусь была выкарыстанаМасквой у яе жудасных ваенных авантурах.
Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
23сакавіка 2019г.