АБАРОНІМ НАШУ ПАМЯЦЬ І НАШУ КРАІНУ

У чарговы размаскоўская ўлада лезе ў Беларусь. Масквавырашыла, што пасаджаны і выкармленыёю мясцовы рэжым падрыхтаваў глебу дляканчатковай акупацыі Беларусі: крамлёўскіялічаць, што нацыянальная дэградацыя ізамбаваньне беларусаў “пасьпяховазавершана”, што нашы людзі хочуцьбратацца з расейскім імпэрыялізмам, азначыць можна без вялікіх перашкодаўзахопліваць прадпрыемствы, зямлю,маёмасьць, тэрыторыю – усё, што належыцьбеларускаму народу. Мэта расейскіхімпэрыялістаў палягае ў тым, кабдаруйнаваць, дадушыць нашу родную мову,нашу гісторыю і нашу памяць і зрабіцьз нас разгублены і пакорлівы натоўп,які будзе лёгка эксплуатаваць.

Менавіта тамурэжымныя сілы вядуць такую шалёнуюатаку на Народны Мэмарыял Курапаты.Накіроўваюць вандалаў, якія нішчацьсьвятыя крыжы, наладжваюць блюзьнерскіяскокі на зямлі, палітай крывёй нашыхсьвятых пакутнікаў. Рэжым прыняўпастановы і законы, якія забараняюцьусталяваньне крыжоў у Курапатах ірыхтуюць планы зьнішчэньня НароднагаМэмарыяла. Масква хоча ліквідавацьсьведчаньні свайго злачынства.

Ужо больш за 30гадоў беларусы ствараюць гэты ЖЫВЫКРЫЖОВЫ НАРОДНЫ ПОМНІК. Людзі з усёйБеларусі і зь іншых краін нясуць іставяць крыжы ў памяць сотняў тысячбязьвінна забітых родных і блізкіх, упамяць больш за мільён беларусаў,вывезеных і зьнішчаных на рабскіх працахна Поўначы, у Сібіры, на Урале і ў рускіхГУЛАГах. Курапацкія Крыжы -- гэта напамінбеларусам, што галоўны наш вораг – гэтаёсьць маскоўскі імпэрац.

Мы заклікаемдалучацца да абароны нашай сьвятыні –ЖЫВОГА КРЫЖОВАГА НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛАКУРАПАТЫ. Трэба, каб штодня Курапатынаведвалі людзі, арганізоўвалі дзяжурствы,баранілі і даглядалі магілы і крыжы.Гэта наш народны помнік. Гэта будзе нашзнак ворагу, што яму ня ўдасца паняволіцьбеларусаў, што беларусы будуць бараніцьсваю дзяржаву, яе суверэнітэт інезалежнасьць.

Кантакты: тэлефон+375 29 9502078 , e-mail: gdKurapaty@gmail.com

Ініцыятыўнаягрупа