КАНСТЫТУЦЫІ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ 25 ГОД!
ЗВАРОТ
групыдэпутатаў Вярхоўнага Савета РэспублікіБеларусь 12-га і 13-га скліканьняў
даБеларускага народа
Шаноўныясуайчыньнікі, грамадзяне РэспублікіБеларусь!
15 сакавіка1994 года Вярхоўны Савет Беларусі 12-гаскліканьня пасьля вялікіх і надзвычайнапружаных спрэчак, якія адбываліся напрацягу амаль чатырох гадоў, прыняўпершую Канстытуцыю незалежнай РэспублікіБеларусь. Паводле зацверджанага 15сакавіка 1994 года Асноўнага закона нашайдзяржавы былі выбраныя першы яе Прэзыдэнт,легітымны склад парляманту –Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня,сфармаваныя новыя ворганы выканаўчайулады і Канстытуцыйны суд РэспублікіБеларусь.
Усамым першым артыкуле нашага АсноўнагаЗакона зафіксаваны палажэньні, стратэгічнаважныя для існаваньня ўсёй нашай нацыіцяпер і ў будучыні:
«РэспублікаБеларусь — унітарная дэмакратычнаясацыяльная прававая дзяржава.
РэспублікаБеларусь валодае вяршэнствам і паўнатойулады на сваёй тэрыторыі, самастойнаажыцьцяўляе ўнутраную і зьнешнююпалітыку.
РэспублікаБеларусь абараняе сваю незалежнасьцьі тэрытарыяльную цэласнасьць, канстытуцыйнылад, забясьпечвае законнасць іправапарадак».
Уартыкуле 18 Канстытуцыі недвухсэнсоўнавызначана:
«РэспублікаБеларусь у сваёй зьнешняй палітыцызыходзіць з прынцыпаў роўнасьці дзяржаў,непрымяненьня сілы або пагрозы сілай,непарушнасьці межаў, мірнага ўрэгуляваньняспрэчак, неўмяшаньня ва ўнутраныя справыі іншых агульнапрызнаных прынцыпаў інормаў міжнароднага права.
РэспублікаБеларусь ставіць за мэту зрабіць сваютэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву— нэўтральнай».
Такімчынам, асэнсоўваючы сябе паўнавартаснымсуб’ектам супольнасьці народаў сьвету,пацьвярджаючы сваю прыхільнасьць даагульначалавечых каштоўнасьцяў,грунтуючыся на сваім неад’емным правена самавызначэньне, абапіраючыся нашматвяковую гісторыю развіцьця беларускайдзяржаўнасьці, Вярхоўны Савет РэспублікіБеларусь у прынятай Канстытуцыісцьвердзіў суверэнітэт і незалежнасьцьнашай дзяржавы як найвялікшую каштоўнасьцьдля кожнага грамадзяніна Беларусі.
НезалежнасьцьБеларусі – гэта набытак ня толькісёньняшняга пакаленьня, але і нашыхпродкаў; яна таксама належыць нашымнашчадкам. Суверэнітэт краіны ня можабыць абмежаваны або скасаваны празрашэньні любых дзяржаўных асоб іворганаў, нават праз рэферэндум.
Незалежнасьцьі дзяржаўны суверэнітэт адкрываюцьшлях да росквіту Айчыны, спрыяюцьумацаваньню стасункаў нашай краіны зміжнароднай дэмакратычнай супольнасьцюнародаў.
Мы,дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га і 13-гаскліканьняў, якія прынялі першуюКанстытуцыю незалежнай РэспублікіБеларусь і былі выбраныя паводле яе,заклікаем усіх грамадзян краіны і ўсіхсуайчыннікаў за мяжой згуртавацца ваколдасягнутай Незалежнасьці нашайБацькаўшчыны і зрабіць усё магчымае,каб на вякі захаваць і замацавацьсуверэнітэт нашай дзяржавы!
Згодназ арт. 3 нашай Канстытуцыі, «адзінайкрыніцай дзяржаўнай улады і носьбітамсуверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусьзьяўляецца народ». У сувязі з гэтым мытаксама зьвяртаемся да ўсяго нашаганарода з заклікам любымі канстытуцыйнымісродкамі бараніць і адстойвацьсуверэнітэт, незалежнасць і дэмакратычнылад Рэспублікі Беларусь.
Прынятасходам групы дэпутатаў ВярхоўнагаСавета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-гаскліканняў.
9 лютага2019 г.,
горад Менск
УВАГА!Паводле рашэння сходу, тыя дэпутатыВярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў,якія з розных прычын не маглі прыняцьу ім удзел, могуць далучыцца да гэтагаЗвароту, даслаўшы да 15 сакавіка г.г.пісьмовае паведамленне пра гэта наадрас электроннай пошты: volbiel@gmail.com