РЭЖЫМ ЗАБАРАНІЎ НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ. БЕЛАРУСЫ, АБАРАНЯЙЦЕ КУРАПАТЫ!
(Выступна лютаўскім 2019 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)
Паважаныясябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне,зычу здароўя і моцнасьці духу ў гэтымцяжкім і подлым часе.
Наконт“подлага часу” мне ўспамінаюцца 50-ягады, калі было забаронена людзям трымацьжыўнасьць і былі забраныя ўсе пашы, далыі кудры, каб людзі ня мелі, дзе пасьвіцьжывёлуікасіць. Акупанцкае цывільнае начальствахадзіла тады ўбраўшыся ў цёмнасініягаліфэ і такогаж колерурускую“гімнасьцёрку”, падперазануюскураной шырокай дзяжкай з латуннайспражкай з пяціканцовай зоркай, ана галаве ўначальства --цёмнасіняяваенная шапка-грыб (цікава, недзе ж імшылі такую форму)Зь людзьмі яны не віталіся. Але й людзіпрапускалі іх міма вачэй. Паскудны быўчас. Аднак,нават тады народ супраціўляўся разбурэньнюцэркваў і касьцёлаў, клаліся пад тэхніку,кідаліся на міліцыю і часта адбіваліхрамы і крыжы. Нават тады быў жывы духнарода і была салідарнасьць.
Гэтыярэфлексіі ў мяне ўзьніклі ў сувязі зпачаткамразбурэньняНароднага Мэмарыялу Курапаты і ў сувязіз сёньняшнім днём. Тады подлае начальствабыло ў асноўным рускае прысланае. Іхняяварожасьць не зьдзіўляла.
Цяперашняечынавенства – гэта асобіны беларускагапаходжаньня, якія па жорсткасьці іподласьці ў дачыненьні да народа несаступяць расейцам. Здавалася б, усё зьімі зразумела, але не перастаешзьдзіўляцца, як дробязна гадзенька іўпарта гатовыя яны перасьледваць сваіхлюдзей, да роспачы, да адчаю, да ўцёкаўз краіны, да пятлі і пелькі.
Тоеж і з Курапатамі. Дэградацыя маральнасьціі духа ў чынавенства носіць масавыхарактар з прычыны адмовы ад сябе, адсамаідэнтыфікацыі, ад мовы і паходжаньня.Гэта той прадукт, які быў заплянаванысістэмай русіфікацыі. Вынік яе пераднамі. Яны выканаюць усё, заб’юць сваіхдзяцей і бацькоў, калі тое загадаепрамаскоўскаеначальства.
Плянразбурэньня Народнага Мэмарыяла Курапатыраспрацаваны некалькі гадоў таму ўМаскве. У Беларусі праводзіцца непасрэднапраз Лукашэнку і канкрэтна – праз Саветбясьпекі, які кантралюе разбурэньнепраз вертыкаль, мясцовыя ворганы ўлады,Міністэрства культуры і Таварыствааховы помнікаў гісторыі і культуры.Кожнае ведамства ўжо адзначылася ізрабіла сваю шкоду.
Пачынаючыз 60-х гадоў да пачатку 90-х, яувесьчас займаўся аховай помнікаў гісторыіі культуры, асабліва старога Менска.Назіраў дзейнасьць Міністрэства культурыБССР зблізу і здалёку. Я ня ведаю ніводнагафакту, каб гэтае міністэрства зрабілашто-небудзь добрае для беларускайкультуры. Задача яго была псаваць,разбураць і не пускаць. Такім янозасталося і цяпер, толькі бадай што яшчэгоршым. Зрэшты, уся сістэма рэжымнайулады працуе на зьнішчэньне культуры.Адны распараджаюцца – іншыя выконваюць,ды так, што гатовыя са скуры выскачыць.
Зустаноўкай так званага “памятнагазнака” рэжыму (у народзе празвалі“гаргарай”) унікальны помнік генацыдуў сьвеце – Народны Мэмарыял Курапаты– забаронены. Забарона адбылася ціха,але выяўляецца ў дзікіх варварскіхучынках выканаўцаў. Напрыклад, у сьнежнібыў устаноўлены памятны крыж усімзагіблым у Курапатах ад народа Летувы.Праз дзьве гадзіны пасьля ўстаноўкіперад асьвячэньнем крыж быў па-варварскувырваны з зямлі (пры дапамозе тэхнікі)і адвезены ў выканаўчую арганізацыювынішчэньня. За натуральнае дзеяньнежывога Мэмарыяла – устаноўку крыжа –узбуджана судовая справа (“не имеетеправа”).
Дарэчы,нагадаю для замежнікаў пра акупацыйнуюсістэму штрафаў зь беларускаганасельніцтва. У мінулым годзе штрафамбылаабкладзенаамаль палова жыхароў Беларусі. Зь іхтры мільёны беларусаў змушаны былізаплаціцьштраф (гэта амаль траціна насельніцтва).Штрафы, звычайна, надуманыя (гэтак жа,як і пасадкі ў турму), каб адабраць грошы.Прытым сумы непамерна вялікія. Увогулепаборы тут – звычайнае рабаўніцтва.Народ церпіць. Але нянавісьць накопліваецца.
Прытымўсе рабаўнічыя і ўлікова-кантрольныядзеяньні рэжыму («дармаедзкія» камісіі,перапісы насельніцтва, штрафы і г. д.)адбываюцца ў хамскай прыніжальнай дляасобы манеры, бо звышзадача такойпалітыкі (гэта вось якраз тое, штораспрацавана ў Лубянцы) накіравана натое, каб зламаць волю, упэўненасьць усабе, дух беларуса, абнізіць ягонуюсамаацэнку, каб ён стаў няздольнысупраціўляцца, адчуў сябе няпоўнавартасным,прыніжанымінедалэнгам.Ранейгэтым, звычайна, займалася рускаяімпэрская літаратура, выдумваючыкарыкатурныя вобразы прадстаўнікоўіншых народаў. Цяпер тое стала унутраннайпалітыкай русіфікаванай адміністрацыіў Беларусі.
Непасрэдныўдзел у варварскай забароне НароднагаМэмарыяла прымаюцьфункцыянэры КГБ. Янывыконваюцьрозныя задачы – ад відэаздымкі людзей,якіяўстанаўліваюцькрыжы,да актаў непасрэднага разбурэньняпомнікаў.
ПерадНовым годам абаронцамі Курапатаў быласпынена спроба невядомай асобы разбурыцьлаву Клінтана. Вандал уцёк, кінуўшыкувалду. Заявілі ў міліцыю. Але міліцыяі вухам не павяла (разумеючы, што тутсправа КГБ). 1-галютагаяны лаву разьбілі на кавалкі. Рэжымзрабіў выгляд, што вядзе сьледства ізабараніў забіраць кавалкі лавы нарэстаўрацыю (маўляў, так трэба длясьледства). Глупствавідавочнае. Але неўзабаве стаў зразумелыяго сэнс. У пачатку лютага лаву разьбіліяшчэраз ужонадробныя кавалкі. Тут жа ў СМІ зьявіласяамаль радаснае паведамленьне, што лавуКлінтана “разбурылі канчаткова”.Выказваюцца нібыта “па-Фрэйду”.
Алелава была і будзе. Рэшткіяе сабралі адказныя людзі нашай партыіКХП-БНФназахаваньне і рэстаўрацыю. Мыцэнім Амэрыку і памятаем прэзыдэнтаКлінтана за добрыя адносіны да Беларусі.
Цяперпа сутнасьці зьяў. Народны МэмарыялКурапаты – гэта жывы помнік вечнайпамяці. Ён працягвае традыцыі такогабеларускага помніка як Грабарка наБеласточчыне. Сутнасьць яго існаваньняў тым, што ў адпаведныя памятныя дні(напрыклад, на Радаўніцу і на Дзяды іў любы час)людзі нясуць і ставяць крыжы ў памяцьзагіблых, забітых,замардаваных продкаў. Гэта могуць быцьканкрэтныя знакі аб канкрэтных нябожчыках,альбо аб агульных забітых людзях. Такімчынам, помнікам зьяўляецца сама традыцыя,якая перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне,і памяць жыве вечна, і выяўляецца ўкрыжапрынашэньні і ў крыжастаўленьні.
Уканцы 2018 г. рэжым забараніў гэтуютрадыцыю, устанавіўшы “гаргару” насьвятым месцы. Адначасна праз сваенізавыя разбуральныя арганізацыі (тыпуТаварыства аховы помнікаў) і агентурупрапагандуе інвэнтарызацыю крыжоў уКурапатах, быццам бы не разумеючы, штокрыжы ў гэтым Мэмарыяле зьяўляюццарухомымі сімваламі памяці і памятнайтрадыцыі і не зьвязаныя з канкрэтнайасобай (сьпісы расстраляных у КГБ засямю замкамі). Гэта тое самае, калі бінвэнтарызаваць кветкі на лузе, кабкараць уласьніка затое,што кожны дзень колькасьць кветакзьмяняецца. Але тут бюракратычнаяасаблівасьць мазгоў. Яны падобнаерабілі. Згаданае Міністэрства гатоваебыло рабіць “мартышкін труд” (наватвыканаўцаў абазначыла) толькі дзелятаго, каб забараніць крыжастаўленьне,спыніць традыцыю і ўгробіць Мэмарыял.
Урэшце,вырашылі ўвогуле не цырымоніцца,разбураць дык разбураць. 30-га студзенягэтага года рэжымны Саўмін прыняўпастанову № 69, згодна якой забароненаня толькі традыцыя Мэмарыялу як вечнажывога помніка, але прадугледжана ягоканчатковае матэрыяльнае зьнішчэньнецягам адмеранага часу. Усё гэтасфармулявана подленька, схавана,закамуфлявана па лекалах этнацыду,прыдуманых на Лубянцы. Задачатакой палітыкі – устанавіцьадміністрацыйна-міліцэскі кантрольнад Курапатамі, кабнепускаць туды людзей ставіць крыжы ідаглядаць могілкі. Адначасна – вынішчацьМэмарыял подлымі адміністрацыйнымізахадамі і пры дапамозе гэбісцкагакрымінальнага зброду (пачалі зьлетувісцкага крыжа і разбурэньня лавыКлінтана).
Першае,што трэба зрабіць – гэта выканацьнекалькі неабходных фармальныхчыньнікаў. Менавіта: зьвярнуцца ў рэжымныСаўмін з прапановай зьмяніць пастанову№ 69 і ўзяць пад ахову працэс народнагакрыжастаўленьня Народнага МэмарыялаКурапаты, пацьвердзіць такім чынамнеад’емнае права людзей вольна ўшаноўвацьзнакамі, сімваламі, звычаямі і абрадаміпамяць продкаў. Пастанова № 69 уцяперашнім выглядзе парушаегэтае неад’емнае права.
Патрабаваньні,прапановы і звароты ў рэжымныя ўстановыўлады пра парушэньні правоў, парадку,традыцыяў і законаў фармальна патрэбныяі абавязкавыя,нягледзячы на тое, што антыбеларускірэжым нічаму ня будзе спрыяць і нічоганя стане рабіць. Тутмусіцьбыць сьведчаньне злачныстваўрэжыму.
Ёсьць,аднак, магутная сіла, якая можа вырашыцьшмат якія пытаньні. Гэтая сіла яшчэ неабудзілася. Але ў любы час можа абудзіцца,бо па маіх назіраньнях пастаяннаадбываецца накапленьне нянавісьці.Рэжым гэтаму спрыяе ўсім, у тым ліку іпастановай № 69. Чыноўнікі ня спыняцца,такая ў іх антылюдзкая прырода.
Ужозафіксаваныя выпадкі, калі яны атрымлівалікулю ў лоб ад спакойных простых працавітыхлюдзей, бо ня ўсё можна вытрымаць. Тольківысноваў з гэтага ня робяць. Шкада,вядома. Ёсьць схаваныя жыцьцёвыя законы,паводле якіх кара немінучая. РазбурэньнеКурапатаў, рэстараны, танцына касьцях, ёрніцтва над памяцьцю,антынародныя пастановы, вандалізм –усё гэта можа выбухнуць няшчасьцем длятых, што нічога не баяцца. Чаму такадбываецца ўжыцьці, -- гэта таямніца. Але так ёсьць.
10лютага 2019 г. ЗянонПАЗЬНЯК