МЫ НЕ ДАПУСЬЦІМ, КАБ ВОРАГ ЗЬНІШЧАЎ НАШУ БЕЛАРУСЬ

(Лютаўскі Сойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ

і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

10 лютага ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “НародныМэмарыял Курапаты забаронены”. Старшыняпрааналізаваў драматычныя падзеі ваколнацыянальнай сьвятыні беларусаў –Народнага Мэмарыялу Курапаты. Акупацыйнырэжым і ягоныя структуры, фармальнаадказныя за захаваньне культурнайспадчыны і разьвіцьцё нацыянальнайкультуры, на загад Масквы зьдзяйсьняюцьзьнішчэньне Курапатаў. Тое, што многімздавалася немагчымым па ступені абсурдаі варварства, рэалізуецца рэжымныміасобамі розных узроўняў з вырабленымцынізмам. Улады прыкладаюць намаганьнідля спыненьня і забароны народнагарушэньня – стварэньня вечнага помнікана месцы беларускай нацыянальнайтрагедыі. Рэжым душыць сьветлую ігуманную нацыянальную традыцыюкрыжастаўляньня, якая сама па сабе ўжозьяўляецца культурнай каштоўнасьцю.Беларускія патрыёты ніколі не пагодзяццаз панаваньнем рэжымных у Курапацкайсьвятыні. Змаганьне за яе дапаможаскансалідаваць наш народ у барацьбе засваю памяць, культуру, за свабоду інезалежнасьць.

З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Ён(а таксама сябра КХП-БНФ, дэпутатНезалежнасьці сп. Сяргей Антончык)распавялі пра падрыхтоўку, правядзеньнеі вынікі Сходу дэпутатаў ВярхоўнагаСавета Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў,які адбыўся 9 лютага 2019 г. Практычна ўседэпутаты Незалежнасьці выступілі ўабарону дзяржаўнага сувэрэнітэту інезалежнасьці Беларусі, заклікалі дазгрутаваньня беларускага народа ў працыі змаганьні на карысьць нашай незалежнайі дэмакратычнай Бацькаўшчыны. Адбыласяважная падзея ў працэсе кансалідацыінашага грамадзтва ва ўмовах пагрозы збоку расейскага імпэрыялізма і здрадніцкайпалітыкі існуючага рэжыма.

Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. У сувязі з апошнімі падзеямі ўКурапатах – дзеяньнямі вандалаў іправакацыямі з боку ўладаў – сябрызапрапанавалі зьвярнуць асноўную ўвагупартыйцаў і ўсяго грамадзтва на асноўнуютэрыторыю Народнага Мэмарыяла, дзенеабходна ахоўваць і бараніць магілыпакутнікаў і крыжы памяці.

Было паведамлена, штопаглыбляецца крызіс у раённых гарадах,дзе адно за адным зачыняюцца прадпрыемствы,дзясяткі тысячаў людзей застаюцца навуліцы, а іхнія сем’і бяз сродкаў наіснаваньне. Такія ж зьявы назіраюцца ўГомелі, другім па велічыні горадзекраіны. Апошнім часам там ідзе працэсбанкруцтва вялікіх прадпрыемстваў:тлушчавага камбіната і фанэрна-запалкавагакамбіната (створаных яшчэ да 1917 года).Людзі праклінаюць мясцовы рэжым і ягогалоўнага начальніка, многія перажываюцьстрэс і крызіс безвыходнасьці. Людзейраздражняе і зьневажае кампанія супраць“дармаедаў”, выклікаюць нянавісьцьновыя паборы і акупанцкія па стылю ісутнасьці дзеяньні ўладаў. Патрыётамнеабходна працаваць з людзьмі, каб яныпазбавіліся ад адчаю. Грамадзтва павіннабачыць пэрспэктыву разьвіцьця інармалізацыі менавіта праз нацыянальнуюсалідарнасьць у супрацьстаяньні закупанцкімі структурамі. Трэба давесьціўсім, што беларусы ёсьць гаспадараміна сваёй зямлі, і мы не дапусьцім, кабвораг зьнішчаў нас і нашу Беларусь.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

10 лютага 2019г.