АНТЫБЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ РАСПАЧАЛІ АДКРЫТУЮ ВАЙНУ СУПРАЦЬ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ. РЭЖЫМ ПЕРАСЬЛЕДУЕ СТВАРАЛЬНІКАЎ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ, ЯКІЯ ЎСТАЛЯВАЛІ ТЫСЯЧЫ КРЫЖОЎ У КУРАПАТАХ, ЗА ЎСТАЛЯВАНЬНЕ КРЫЖА Ў КУРАПАТАХ.
18студзеня ў Менскі раённы выканаўчыкамітэт былі выкліканы на пасяджэньнекамісіі аддзела ідэалагічнай працы,культуры і моладзі Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі старшыніКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ, і Валеры Буйвал, сакратар УправыКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ. На іх былі складзены пратаколы ўтым, што яны “парушылі парадак і ўмовывыкананьня працаў на гісторыка-культурнайкаштоўнасьці” ў Курапатах. А менавітаў тым, што яны ўсталявалі на магілахпакутнікаў крыж у памяць расстраляныху Курапатах літоўцаў і тым самым “нанесьлішкоду культурнай каштоўнасьці”.
27сьнежня 2018 г. група беларускіх патрыётаў,сярод іх Юры Беленькі, усталявалі ўКурапатах драўляны крыж на месцы даўнягакрыжа памяці літоўскіх ахвяраў, якіспарахнеў. Папярэдне патрыёты зьвязалісяз грамадзянамі Літвы, якія выканалі ўтрадыцыйным стылі літоўскага народнагамастацтва драўляны дубовы крыж іпрымацавалі да яго шыльдачку з эпітафіяй“Памяці забітых літоўцаў. 1937-1941” набеларускай і літоўскай мовах. Устаноўкановага крыжа на месцы былога крыжазьявілася актам ушанаваньня памяціпакутнікаў літоўскага народа, які разамз беларусамі пацярпеў ад генацыду падчасрасейскай акупацыі. Падчас устаноўкікрыжа каля гэтага месца знаходзілісядва работнікі “Лясгасу”, яны не выказвалініякіх прэтэнзій да ўдзельнікаў устаноўкікрыжа і не задавалі ніякіх пытаньняў.У той самы час па цэнтральнай Крыжовайалеі Курапатаў праходзіў Валеры Буйвал,які на працягу 30 гадоў апякуеццакурапацкімі магіламі і крыжамі. Ён непрымаў удзел ва ўстаноўцы новага крыжа.Аднак, на аснове фальшывых сьведчаньняўработнікаў “Лясгасу” яго таксамапрыцягваюць да адказнасьці за ўдзел ваўстаноўцы крыжа. Пасьля завяршэньняўстаноўкі крыжа патрыёты пакінулітэрыторыю Курапатаў. Ужо праз дзьвегадзіны ім паведамілі, што крыж у памяцьлітоўскіх ахвяраў зьнік. Удалосявысьветліць, што гэты крыж быў выдаленыз зямлі і вывезены работнікамі “Лясгасу”.Зараз ён знаходзіцца на часовых захаваньніна адміністрацыйнай тэрыторыі “Лясгасу”.
28сьнежня 2018 г. грамадзкі дырэктарГрамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялаКурапаты Алесь Чахольскі сустрэўся зработнікамі “Лясгасу”, якія выдаліліі вывезьлі крыж, і запатрабаваў, каб янывярнулі крыж на месца. Яны адмовілісягэта зрабіць. І зьвярнуліся ў міліцыюпа факце “нанясеньня шкоды культурнайкаштоўнасьці”. Міліцыя перадала гэтуюсправу ў Менскі раённы выканаўчы камітэт.Пасьля сёньняшняга пасяджаньня прызначананаступнае пасяджэньне камісіі аддзелаідэалагічнай працы, культуры і моладзідля правядзеньня адміністрацыйнагапрацэсу.
Такімчынам, у наяўнасьці акт сёньняшнягадзяржаўнага вандалізму на тэрыторыіпахаваньняў ахвяраў дзяржаўнага тэроруі генацыду 1930-40-х гадоў. Абсурдныя іфальшывыя абвінавачваньні высунутысупраць людзей, якія на працягу 30 гадоўстваралі Народны мэмарыял у Курапатах,ахоўвалі і баранілі яго ад спробаўзьнішчыць крыжы і магілы народныхпакутнікаў. Акт дзяржаўнага вандалізмабыў зьдзейсьнены прадстаўнікамі ўладына магілах пакутнікаў і знайшоў свойпрацяг у незаконных дзеяньнях супрацоўнікаўміліцыі і Менскага раённага выканаўчагакамітэту.
Патрыётыбудуць зьвяртацца ў пракуратуру з мэтайабскаржваньня незаконных дзеяньняўпрадстаўнікоў уладаў, а таксама даміжнароднай грамадзкасьці з заклікамасудзіць вандальскія дзеяньні ўладаўна магілах пакутнікаў і незаконныярэпрэсіі супраць патрыётаў, якіяўшаноўваюць памяць ахвяраў у Курапатах.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
18студзеня 2019 г.
** *
Штоя назіраю тут і за людзьмі адтуль, гэтатое, што ў апошні час усё шырэй і шырэйнарастае нянавісьць да сатрапа і асаблівада рэжымнага халуйскага чынавенства.Я не зьдзіўлюся, калі праз нейкі часлюдзі ўзбунтуюцца і, так як тое было ўСлуцку ў 1967годзе, спаляць антынародную навалачжыўём разам зь іхнымі выканкамамі.Баларусы на гэта здольныя, а халуізаслугоўваюць.
НародныМэмарыял Курапаты ствараўся народампры арганізацыйнай падтрымцы КХП – БНФамаль трыццаць гадоў. Гэтапомнік жывой памяці, які вечна абнаўляецца,бо кожныбеларус і кожны чалавек на Зямлі можапрынесьці сюды і паставіць крыж (альбоіншы знак) у памяць аб расстраляных.Цяпер рэжымныя чыноўнікі пачалі перасьледлюдзей. І мамэнт выбралі далёкасяжны –зьнішчылі крыж ад народу суседняйдзяржавы, а арганізатараў пабудовысусьветна вядомага Мэмарыялу на месцыкамуна-расейскіх расстрэлаў сталіперасьледваць.
Гэтазьвязана з агульнайкарцінай падрыхтоўкіРасеі дазахопунашай краіны. Беларусы, хутчэй разумейце,што адбываецца. НясіцеКрыжы ў Курапаты, станавіцеся ў абаронуМэмарыяла. Рыхтуемся да барацьбы заБеларусь
ЗянонПазьняк