БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА І БЕЛАРУСКАЯ САЛІДАРНАСЬЦЬ — ГАРАНТЫЯ ВОЛЬНАЙ БУДУЧЫНІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
(СтудзеньскіСойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)
13студзеня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” «Крамлёўскітэатр гібрыдных дзеяньняў» (публікуецца).Старшыня прааналізаваў палітычныя іінфармацыйныя працэсы вакол чарговай“кампаніі інтэграцыі” Беларусі ўРасею, даў ацэнку гэтай зьяве. Прапагандаспрабуе стварыць фальшывы вобраззмаганьня паміж двума бакамі – Масквойі афіцыйным Менскам. Але зразумела, штогэта ёсьць паўтор мінулых тэатральныхпастановак, якія цяпер ужо не пераконваюцьлюдзей. Расейская імпэрыя, здольнаятолькі на экстэнсіўнае пашырэньне,шукае спосабаў захавацца пасяродглыбокага разбуральнага крызісу, якіахапіў яе. Толькі сам беларускі народможа і павінен выратаваць сваю Дзяржавуад акупацыі і паглынаньня маскоўскайардой. Беларусы павінны рыхтавацца даабарончай вызвольнай барацьбы за сваюволю.
Здакладам выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыніПартыі і Фронту. Выступоўца падвёўвынікі дзейнасьці Партыі за прамінулы2018 год. Год быў напоўнены актыўнайпалітычнай і арганізацыйнай працай. УМенску ў сакавіку і жніўні былі праведзеныдзьве навукова-практычныя канфэрэнцыі,прысьвечаныя 100-м угодкам абвяшчэньняБНР і 30-м угодкам утварэньня БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”. Наканфэрэнцыях выступілі навукоўцы,мастакі, палітычныя і грамадзкія дзеячы,быў абнародваны шэраг невядомых шырокайпубліцы фактаў і матар’ялаў, сваіміўспамінамі падзяліліся пачынальнікіфронтаўскага руху. Было падкрэсьлена,што менавіта БНФ “Адраджэньне” на чалез Зянонам Пазьняком былі той авангарднайсілай, якая павяла патрыётаў на змаганьнеза вольную Беларусь і дамаглася перамогіў 1991 годзе.
НародныФронт і яго Кансэрватыўна-ХрысьціянскаяПартыя – БНФ і цяпер працягваюцьнацыянальна-вызвольнае змаганьне. Загады быў накоплены вялікі палітычныдосьвед, вырасла пакаленьне патрыётаў,выхаванае на ідэалах Незалежнасьці. Улістападзе КХП-БНФ разам з АмбасадайЛетувіскай Рэспублікі ў Менску правяліміжнародную канфэрэнцыю, прысьвечануюадкрыцьцю, абароне Курапацкай сьвятыніі стварэньню Народнага мэмарыялаКурапаты. На канфэрэнцыі выступілілетувіскія гісторыкі і грамадзкіяактывісты, а таксама беларускія гісторыкі,археолагі і ўдзельнікі стварэньня іабароны Курапатаў.
СябрыКХП-БНФ правялі 24 сакавіка сьвяточнымітынг-канцэрт у Менску і 25 сакавікаўзялі ўдзел у вялікім народным сходзеў гонар 100-дзя БНР у Менску. КХП-БНФарганізавала шматлюдны юбілейны мітынгу Курапатах 3 чэрвеня, прысьвечаны30-годдзю адкрыцьця Курапатаў. Былівыступы навукоўцаў, палітычных іграмадзкіх дзеячаў, мэмарыяльнаяпраграма мела паэтычнае чытаньне івыступы музыкантаў.
НаДзяды 28 кастрычніка КХП-БНФ арганізавалатрадыцыйныя мэмарыяльныя шэсьце імітынг у Курапаты, а 4 лістапада ў Лошыцу.Сотні людзей ўшанавалі памяць сьвятыхпакутнікаў нашага народа. 25 лістападаКХП-БНФ правяла штогадовыя мерапрыемствына Случчыне, прысьвечаныя ўгодкамСлуцкага Збройнага Чыну 1920 года, у якіхўзялі ўдзел патрыяёты з розных куткоўкраіны. Адбыліся партыйныя мерапрыемствыў розных рэгіёнах краіны, арганізаваныямясцовымі актывістамі. Трэба зазначыць,што некаторыя з запланаваных мерапрыемстваўКХП-БНФ былі забаронены ўладамі паднадуманымі зачэпкамі і з парушэньнемзаканадаўства.
Выступоўцаспыніўся на кампаніі ў інфармацыйнайпрасторы, прысьвечанай чарговай кампанііМасквы па прымушэньню Беларусі да “большсьціслай інтэграцыі, яднаньня” і г.д.Важна, каб было разуменьне нашагаграмадзтва, што існуючы ў Беларусі рэжымне зьяўляецца абаронцам незалежнасьціі дзяржавы. Гэтыя людзі пастаўлены ваўладу Масквой, яны выконваюць і будуцьвыконваць загады Масквы. Бараніць сябеі сваю краіну будзе сам народ, арганізаваныпатрыятычным авангардам. Ужо цяпернеабходна рыхтавацца да абароны – уадпаведнасьці з Канстытуцыяй. Трэбапераканаць людзей, што Пуцін і Расеянічым ня лепшыя за сваіх мясцовыхстаўленікаў. Самае важнае, каб Беларусьздолела застацца па-за трагічныміпадзеямі крывавага развалу расейскайімпэрыі, які ўжо насоўваецца на суседнююдзяржаву. Незалежнасьць Беларусі ібеларуская салідарнасьць– гарантыяпаратунку для ўсіх нас.
Дыскусіюпрацягнулі сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. За дзесяцігоддзі незалежнасьцібальшыня беларускага грамадзтва наўласным досьведзе пераканалася ўперавагах незалежнай дзяржавы. Матывацыібываюць розныя, але людзі ня хочуць жыцьу складзе Расеі, іх не падманеш. Тым няменш, паводле назіраньняў выступоўцаў,апошнім часам ўзмацняецца прапагандысцкаякампанія гібрыднага тыпу. Прапагандаўжо не карыстаецца лабавымі і прымітыўнымімэтадамі, як раней. Патрыётаў не называюцьфашыстам, усё робіцца хітрэй. У некаторыхСМІ, якія прэтэндуюць на званьне“апазыцыйных” публікуюцца заклікі:“Беларусы, не партызаньце!”, “Пытаньненезалежнасьці можна вырашыць толькіна рэфэрэндуме” і т.п. хлусьня. Нарэфэрэндуме лёс дзяржавы не вырашаецца.Тут табу, адлюстраванае ў канстытуцыі.Трэба тлумачыць людзям, што гэта ёсьцьмэтады гібрыднай вайны супраць нас.
Сябрыпаведамілі таксама пра водгукі падзейрэлігійнага жыцьця ў суседняй Украіне.Многія вернікі задаюцца пытаньнем: якжа РПЦ можа служыць, калі гэтая арганізацыяня мае Томасу (фактычна, зьяўляеццанелегальнай, самазванчай структурай)?Многія беларускія сьвятары вяртаюцьбеларускую мову ў храмы, вядуць літургіюна роднай мове, і гэта выклікае падтрымкувернікаў. Кіраўніцтва РПЦ, напалоханаепадзеямі ва Украіне, імкнецца брутальнаі гэбоўскімі мэтадамі спыніць гэтыяпрацэсы. У храмах усталёўваюцца камэрысачэньня, інфармацыя зь якіх ідзе даначальства РПЦ. Стала вядома, што Масквамае намер выслаць беларускіх сьвятароўна прасторы Расеі: у Сібір, Запаляр’е,Далёкі Усход. А ў беларускія храмыпрызначыць прысланых з Расеі папоў. Усёнаша грамадзтва павінна ўстаць напратэст супраць запаўненьня нашайкраіны імпартаванымі расейскіміканторскімі спэцамі ў расах.
Трэбаразумець, што гэбоўская РПЦ ад пачаткуня мае кананічнага права прысутнічацьна беларускай тэрыторыі. Яна тутнелегальная царква. Томас Украінскайправаслаўнай царкве дае магчымасьцьбеларусам рацыянальна ўспомніць праВялікае Княства Літоўскае і адрадзіцьнашу Літоўскую праваслаўную мітраполію,якая пазьней была перанесена ў Кіеў,які мае цяпер томас. А гэта значыць, штоаўтакефалія беларускай праваслаўнайцарквы будзе цяпер ляжаць праз Кіеў іне залежыць ад нелегальнай гэбоўскайсекты РПЦ.
Сьвятарыі вернікі павінны гуртавацца вакол ідэіБеларускай Аўтакефальнай ПраваслаўнайЦарквы, якую трэба адраджаць на нашайзямлі. Толькі трэба быць уважлівымі іне ісьці за фальшывымі дзеячамі, якіяспрабуюць называць сябе прадстаўнікамігэтай Царквы. Сваімі прафанацыйныміакцыямі яны ўжо прадэманстравалі сваюсутнасьць.
Соймтаксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
13студзеня 2019 г.