ЛІДЭРЫ ЗМАГАРНЫХ НАЦЫЙ: ГЕНЭРАЛ ШАРЛЬ ДЭ ГОЛЬ
18чэрвеня 1940 года, калі Францыю займалінямецкія войскі, а маршал Пэтэн пасьпяшаўсяпадпісаць перамір’е, адзін французкігенэрал заклікаў працягваць змаганьне.На хвалях ВВС Шарль дэ Голь выступіў сазваротам, які пазначыў нараджэньнеСупраціву нацыстоўскай Нямеччыне.
Чэрвень1940 г. Праз месяц вайны з НямеччынайФранцыя ўбачыла, што фронт прарваны наўсіх участках, яе войскі поўнасьцюразгромлены, а па яе тэрыторыі імчацьнямецкія танкі. На дарогах Францыіразгарнуўся зыход, панічныя ўцёкіцывільных, што зьмяшаліся з разгромленымівайсковымі.
Французкіўрад пераехаў у Бардо і аддаўся падуладу маршала Пэтэна, старога пераможцыз-пад Вэрдэна (1916). 17 чэрвеня маршалзаявіў у сваёй прамове, што неабходнаспыняць змаганьне і прасіць перамір’яў Нямеччыны, зь якой ён мае намерсупрацоўнічаць.
Утой жа дзень генэрал дэ Голь пакідаеФранцыю і накіроўваецца ў Лёндан. Ёнперакананы, што трэба працягвацьзмаганьне разам з брытанскіміхаўрусьнікамі. 18 чэрвеня 1940 г. ён выступаена хвалях ВВС (Radio Londres) з прамовай, у якойзаклікае французкіх жаўнераў “уступіцьу кантакт” зь ім.
“Полымяфранцузкага супраціву не павінназгасьнуць”, -- завершыў ён свой выступ.Сапраўды, гэтая прамова, якую непасрэднапачула мала людзей, лічыцца актамнараджэньня французкага супраціву, якібудзе арганізоўвацца адначасова ўЛёндане і падпольна на французкайтэрыторыі.
Зварот18 чэрвеня 1940 г.
Кіраўнікі,якія на працягу шэрагу гадоў ачольваліфранцузкія арміі, сфармавалі ўрад.
Гэтыўрад, прымаючы паразу нашых армій,уступіў ў зносіны з ворагам, каб спыніцьзмаганьне.
Зразумела,мы былі раздушаны мэханічнай, наземнайі паветранай сілай ворага.
Значнабольш, чым іхняя колькасьць, якраз танкі,самалёты, тактыка немцаў прымусілі насадступаць. Менавіта танкі, самалёты,тактыка немцаў былі нечаканасьцю длянашых начальнікаў да такой ступені, штогэта прывяло іх туды, дзе яны сёньняапынуліся.
Алеці сказана апошняе слова? Ці павінназьнікнуць надзея? Ці канчатковая нашапараза? Не!
Паверце,я ведаю, што кажу, і я кажу вам: нішто нестрачана для Францыі. Тыя ж сродкі, якіянас перамаглі, дапамогуць нам урэшцедасягнуць перамогу.
Францыяне самотная! Яна не самотная! За ёювялізная імпэрыя. Яна можа ўступіць ублок з Брытанскай імпэрыяй, якаяваладарыць морам і працягвае змаганьне.Яна можа, як Англія, інтэнсіўнавыкарыстоўваць бязьмежны індустрыяльныпатэнцыял Злучаных Штатаў.
Гэтаявайна не абмяжоўваецца няшчаснайтэрыторыяй нашай краіны. Гэтая вайнане абмяжоўваецца бітвай за Францыю.Гэтая вайна ёсьць сусьветнай вайной.Ніякія няўдачы, ніякія страты часу,ніякія пакуты не замінаюць таму, што ўсьвеце знойдуцца ўсе неабходныя сродкідля таго, каб урэшце разграміць нашыхворагаў. Раструшчаныя сёньня мэханічнайсілай, мы можам перамагчы ў будучыніяшчэ большай мэханічнай сілай. У гэтымёсьць лёс сьвету.
Я,генэрал дэ Голь, знаходжуся зараз уЛёндане, і заклікаю французкіх афіцэраўі жаўнераў, якія знаходзяцца на брытанскайтэрыторыі або прыбудуць сюды, са зброяйабо без зброі, заклікаю інжынэраў ікваліфікаваных рабочых збройнайіндустрыі, якія знаходзяцца на брытанскайтэрыторыі або прыбудуць сюды, уступіцьса мной у кантакт.
Штоб там ні было, полымя французкагасупраціву не павінна згаснуць, і яно нязгасьне.
Заўтра,як і сёньня, я буду выступаць па Radio deLondres.
ГенэралШарль дэ Голь
18чэрвеня 1940 г.
хх х
Даўсіх французаў
Францыяпрайграла бітву!
АлеФранцыя не прайграла вайну!
Выпадковыяўрадавыя кіраўнікі могуць капітуляваць,паддацца паніцы, забывыўшыся пра гонарі аддаючы краіну ў рабства. Аднак ніштоня страчана!
Ніштоня страчана, бо гэтая вайна ёсьцьсусьветнай вайной. Вольны сьвет яшчэня ўжыў свае вялізныя сілы. Настанедзень, калі гэтыя сілы раздушаць ворага.Неабходна, каб Францыя ўжо з гэтага днябыла гатовая да перамогі. Яна абавязкававерне сваю свабоду і сваю веліч. Гэтаёсьць мая мэта, мая адзіная мэта!
Менавітатаму я заклікаю ўсіх французаў, дзе бяны ні знаходзіліся, далучацца да мянеў змаганьні, у ахвярнасьці і надзеі.
Нашаайчына ў сьмяротнай небясьпецы.
Усіна змаганьне, каб выратаваць яе!
ЖывеФранцыя!
Генэрал дэ Голь
Генэральныштаб
4,Карлтан Гардэнс, Лёндан, Паўд. Зах.
2жніўня 1940 г.
Крыніца:http://www.charles-de-gaulle.org/dossier/18juin/analyses/delpla.htm
Пераклаўз французкай В. Буйвал.