ФАЛЬШЫВЫ ТЭЛЕВЕЧАР НА БТ ЯК МЭТАД АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКІ

Вядома,што для большасьці насельніцтва нашайкраіны менавіта сустрэча Новага годазьяўляецца галоўным сьвятам. Савецкаятрадыцыя “семейного праздника”, мабыць,яшчэ доўга застанецца жыць у масавайсьвядомасьці, замяняючы сабой сапраўднуюкаштоўнасьць чалавека, сям’і і грамадзтва– сьвяткаваньне Нараджэньня Хрыста.Доўга яшчэ будуць курсаваць па нашайсацыяльнай арбіце п'яныя рускагалёкаючыядзеды-марозы і сьнягуркі, у беларускімкосмасе будзе раўці дзікая і безгалосаярасейская папса. За дзесяцігоддзідзяржаўнай незалежнасьці і на гэтайдзялянцы культурнага жыцьця зробленанадта мала. А тое, што зроблена, ёсьцьвынікам перш за ўсё асьветніцкайдзейнасьці народных талентаў самадзейнасьціі патрыятычных сьвятароў розных канфэсій– і ўсё гэта насуперак рэжымнай палітыцытатальнай русіфікацыі і вайны супрацьбеларускай культуры.

Угэтым сэнсе суседнія народы зрабілі загэты пэрыяд велічэзны прагрэс на асновеадэкватнай дзяржаўнай палітыкі. Ды ўпалякаў, летувісаў або латышоў і падсаветамі справы з патрыманьнемнацыянальнай традыцыі былі непараўнальналепшымі. У іх нават школа існавала ўроднай мове і дзейнічалі спэцыяльныяцэнтры, дзе дзяцей вучылі народнамумастацтву, народным рамёствам, аднымсловам, вучылі любіць роднае.

Любоўда народнага фальклёра, сьпеваў,шматжанравага народнага мастацтвапавінна культывавацца з першых імгненьняўжыцьця – з матчынай калыханкі. І потымз кожным крокам па жыцьці дзіця спазнаесьвятыя каштоўнасьці нацыянальнайтрадыцыйнай культуры, яны становяццаягоным духоўным багацьцем. У Беларусіза часы маскоўскага панаваньня брутальнапарушана гэтая повязь беларусаў сасьвятым і вечным. У нацыянальную скарбонкучужымі рукамі ўціснуты тандэтны сурагат– чужынская мова, чужынскія сьпевы,чужынскае думаньне, чужая кніга.Перасяленьне мільёнаў беларусаў угарады паспрыяла паглыбленьнюрусіфікатарскай ямы, якая аддзяляебеларусаў ад нацыянальных каштоўнасьцяў.Гармонія жыцьця на сваёй зямлі, у роднайкультуры парушана і вядзе да дэзарыентацыіграмадзтва, да страты пачуцьця сябе ўгэтым сьвеце, да дэмаралізацыі моладзі,якая бачыць перад сабой чужыя арыенціры.

“Дорогимироссиянами”нашы людзі, аднак, так і не зрабіліся дыніколі і ня зробяцца. Практычным вынікамгэтых рэгрэсійных працэсаў ёсьць зьдзекз нашых людзей на прасторах Расеі, іхтам ня лічаць паўнавартаснымі людзьмінароўні зь іншымі гастарбайтэрамі імігрантамі. А людзі з суседніх цывілізаваныхнародаў глядзяць на беларусаў хто саспачуваньнем (як да тых, хто патрапіў убяду або хварэе), хто зь усьмешкай кпіны.Бывае яшчэ горш, калі пачуўшы расейшчынуз беларускіх вуснаў людзі ў замежжывыліваюць на нашых грамадзян усю сваюнянавісьць да былых або цяперашніхрасейскіх акупантаў, бо напоўніцуасацыююць беларусаў з маскоўцамі. Ачасам і самы беларусы (асабліва маладыя)на пытаньне замежнікаў пра нацыянальнасьцьадказваюць: “русский”, ды потымзьдзіўляюцца падкрэсьлена адмоўнымадносінам да сябе.

Нядзіва,што ўсё дайшло-дакацілася да такогаабсурднага стану. Як вядома, у акупаванайБеларусі сістэма дзяржаўнага выхаваньняі адукацыі ад яселяк да вышэйшай школыпабудавана на чужынскай расейшчыне. Усадку і школе за цэлыя гады дзіця ніразу не пачуе беларускага слова,беларускага вершыка, беларускай песенькі.Дадатаковыя крыніцы сацыяльна-культурнагавыхаваньня таксама запоўнены чужародным,сурагатным. Так, з 52 платных цэнтраўдзіцячага разьвіцьця ў нашай сталіцыняма ніводнага ў беларускай мове. Увыніку вырастае “маладое пакаленьненезалежнасьці”, зь якога вельмі многіянават не разумеюць беларускую мову (імнефармальна патлумачылі, што яна“деревенская”). Для вельмі многіхлюдзей родная традыцыя даўно сталачужой, сьвет стаў з ног на галаву. І жыцьім у перавернутым сьвеце пакуль штокамфортна. Страшны кошт гэтага “камфорта”ў даволі хуткім часе будзе выразнаакрэсьлены маскоўскімі імпэрцаміпаводле ўнівэрсальнай формулы: “забралімову – забяруць і маёмасьць”. На жаль,многія ў нашым грамадзтве трывожацца,адчуваюць набліжэньне бяды, але ніякня могуць ідэнтыфікаваць яе прычыны,крыніцу і пэрспэктыву. Ня могуць знайсьціальтэрнатыву, дарогу да паратунку сябеі сваёй сям’і.

Нагэтыя несьвяточныя па настроі разважаньнінас наштрухнулі карцінскі з афіцыёзныхканалаў тэлебачаньня. Увесь пераднавагоднівечар і значную частку сьвяточнай начына БТ круцілі лекцыі па беларускайнароднай кухні і выступы самадзейныхгуртоў. Апошняе, аднак, не заўсёды былобеларускім, маляваныя маладзіцы раптамзьбіваліся на папсовыя расейскія сьпевы“фабричной окраины”, адным словам, набоб з гарохам. Адчувалася, што рэжымныякультуртрэгеры з крывой усьмешачкайпадсунулі нам свой сцэнар – “вам хочетсябелорусскости, так вот нате вам по самоене хочу…” Зразумела, што ніхто не хацеў,сеўшы за сьвяточны стол, глядзець-слухацьлекцыі па традыцыйных кухонных справах.І танцаваць не хацелі пад фальклёр (длягэтага, паўтараем, патрэбная культурнаяадукацыя і выхаваньне – чаго няма).Зразумела, што людзі масава пераключалісяна расейскія навагоднія шоў. Вось нагэта і быў разьлічаны рэжымны тэлесцэнар.Традыцыйная беларушчына павінна былараздражняць людзей у сьвяточным настроі(“опять оні на БТ со своімі пріпевкамі!..”).У маскоўцаў тэлекарцінкі былі яркія іпрывабныя: ніхто фальклёр не паказваў,а кіркоравы-пугачовы перамяжаліся звыдатнымі выступамі заходніх выканаўцаў,паказвалі вясёлыя мюзіклы. БТ давалаадмоўны кантраст чужой відовішчнайпадзеі. Беларускае павінна асацыяваццаў беларусаў з чымсьці неадэкватным,нудным, калгасным, аджылым, пэнсіянэрскім(эпітэты можна працягваць).

Сапраўднаенацыянальнае тэлебачаньне мабілізавалаб усе беларускія таленты (яны ёсьць, іхбезьліч!) з розных жанраў відовішчныхмастацтваў. Выступалі б выдатныябеларускія гурты і выканаўцы сучаснаймузыкі, артысты падрыхтавалі б яркіязабаўляльныя шоў – усё на роднай мове.Было б прадэманстравана, што нашакультура шматгранная, сучасная на асновенацыянальнай традыцыі і мовы, што янажыве і разьвіваецца. Рэжымныя зрабіліўсё з дакладнасьцю да наадварот.

Ваўмовах расейскай вайны супраць нашайкультуры і мовы ў нашых людзей ёсьць,аднак, і фармальныя, і нефармальныямагчымасьці самаразьвіцьця і адэкватнагавыхаваньня сваіх дзяцей. У шэрагукаталіцкіх касьцёлаў і літаратурныхды этнаграфічных музэяў у дні зімовыхвакацый праводзяцца традыцыйныя народныясьвяты і майстар-класы па народнайкультуры ў беларускай мове. Там зьбіраюццадзесяткі сем’яў з дзецьмі. А дзе астатнія– перад расейскім тэлевізарам? Самысем’і павінны аб’ядноўвацца ў самадзейныяклюбы і вучыць дзяцей нашым сьпевам,гульням, абрадам – на роднай мове. Так,гэта ёсьць форма супраціву, нават форманацыянальнага змаганьня супрацьчужынскага тупога, ардынскага гвалту.Дык хіба ня трэба бараніць дзяцей адчужынскага гвалту, хіба ня трэба ратавацьіхнія душы ад чужога атрутнага сурагату?

Няхай2019-ты год пакладзе пачатак шырокаганацыянальнага рушаньня на культурнымфронце за сваё, за роднае, за сьвятое.

ВалерыБуйвал